Супакой
Спыні сваю ўвагу на якім-небудзь ціхім месцы ўнутры сябе
- Існуюць розныя метады і тэхнікі паляпшэння засяроджанасці падчас малітвы. Сёння паспрабуй прыслухацца да сваіх пачуццяў у розных частках цела. Адчуй цяпло ці холад, дотык адзення і нават паветра да тваёй скуры. Павольна рухайся з галавы да ног і звяртай увагу на ўсе свае адчуванні.
- Пасля таго, як ты «пройдзешся» так па целе некалькі разоў, спыні сваю ўвагу на якім-небудзь ціхім месцы ўнутры сябе. Затрымайся ў гэтым месцы супакою на некаторы час, перш чым рухацца далей і пачуць чытанне з кнігі прарока Осіі.
Божае Слова
Осія 2, 16. 17b–18. 21–22
Вось прывяду няверную абранніцу ў пустыню
і буду прамаўляць да яе сэрца.
І там заспявае яна,
як у дні маладосці сваёй
і як у дні выйсця свайго з зямлі егіпецкай.
І ў той дзень, — кажа Пан, —
ты будзеш клікаць Мяне «Муж мой»,
і не будзеш больш звяртацца да Мяне «мой Баал».
Я заручуся з табою навекі;
заручуся з табою ў справядлівасці і правасуддзі,
у міласці і міласэрнасці.
Заручуся з табою ў вернасці,
і ты пазнаеш Пана.Разважанне
Ці можаш успомніць дні, калі ты адчуваў, што твае адносіны з Богам моцныя і трывалыя?
- У некаторых перакладах Бібліі, гэты ўрывак пачынаецца з таго, што Бог «пераконвае» кагосьці прыйсці ў пустыню. Іншыя пераклады, як, напрыклад, гэты, кажуць, што Бог «прыводзіць» або «вабіць». Зразумела, што Бог не выкарыстоўвае сваю моц дзеля прымусу, але хоча, прыцягнуць свой народ, каб ён быў з Ім. Ці падобна гэта на твой досвед, калі Бог звяртаецца асабіста да цябе?
- Нягдедзячы на тое, што ўрывак распавядае аб адносінах паміж Богам і народам Ізраэля, у ім прыведзены вобраз прымірэння паміж мужам і жонкай. Што гэта кажа табе пра тое, як Бог паступае з тымі, каго Ён любіць… з табой?
- У сённяшнім урыўку згадваецца час, калі гэтая сувязь была мацнейшай, і выказваецца надзея, што так можа быць ізноў. Ці можаш успомніць дні, калі ты адчуваў, што твае адносіны з Богам моцныя і трывалыя? Ці адчуваў ты сябе ў бяспецы? Магчыма, ты адчуваеш блізкасць Бога менавіта ў цяперашні перыяд свайго жыцця, а можа быць і так, што ты спадзяешся на аднаўленне гэтых адносін у хуткім часе.
- Можна заўважыць, што адносіны з Богам складаюцца з чатырох элементаў: справядлівасць, правасуддзе, міласць і міласэрнасць. Які з іх уяўляецца сёння найбольш важным для цябе?
Размова з Богам
Спытайся Пана аб тым, што б ты больш за ўсё хацеў даведацца пра Яго ў бліжэйшыя дні
- Прарок Осія малюе Бога, які запрашае цябе ў пустыню, у ціхае месца, каб паразважаць аб стане адносінах з Ім. Які твой першы адказ на гэтае запрашэнне? Ты жадаеш пайсці? Ты прымаеш прапанову Бога?
- Прысутная, вядома, нотка шкадавання ў гэтым урыўку, а менавіта: позірк у мінулае, калі адносіны паміж Богам і людзьмі былі лепшымі. Ці гэта дытычыць і цябе таксама? Паспрабуй адкрыта паварыць з Богам аб тым, што прамінула, і што адбываецца зараз паміж табой і Ім.
- Але што з'яўляецца нашмат важней, чым жаль, – гэта надзея. Бог спадзяецца і мае намер дамагчыся паяднання. Адносіны паміж Богам і людзьмі, паміж Богам і табой будуць яшчэ мацнейшымі, чым гэта было раней. Адчуй сам гэтую ўпэўненасць, цалкам даверся Богу.
- У апошніх словах Святога Пісання гучыць абяцанне, што «ты пазнаеш Пана». Цяпер, калі малітва падыходзіць да заканчэння, задай Богу свае пытанні, спытайся аб тым, што б ты больш за ўсё хацеў даведацца пра Яго ў бліжэйшыя дні.