Супакой
Паспрабуй успрыняць пачатак сёняшняй малітвы, як уваход ва ўнутраную пустыню
- Пустыня звычайна ўспрымаецца як ціхае месца, якое знаходзіца далёка і ад гарадской мітусні, і ад шуму акіяна. Паспрабуй успрыняць пачатак сёняшняй малітвы, як уваход ва ўнутраную пустыню. Знайдзі ціхае месца ў самім сабе, дзе ты бы мог сустрэцца з Богам. Пачынай засяроджана рухацца ўнутр, дазваляючы знешняму свету мітусіцца далей.
- Калі апынешся ў сваёй унутранай прасторы, звярні ўвагу на рытм уласнага дыхання. Не спрабуй змяніць яго! Павольна ўдыхай і выдыхай... Адпачні гэтак на працягу некалькіх хвілін, рыхтуючыся пачуць чытанне з Евангелля паводле святога Лукі.
Божае Слова
Лк 4:1-13
Езус, напoўнены Духaм Святым, вярнуўся з-над Ярдaну, i Дух вывеў Яго ў пустыню, дзе на працягу сарака дзён д’ябал выпрабоўваў Яго. I нiчoгa не еў у тыя днi, a кaлі яны скoнчыліся, згаладаўся. I скaзaў Яму д’ябaл: Кaлі Ты Сын Бoжы, скaжы гэтaму кaменю, кaб ён стaў хлебaм. I aдкaзaў яму Езус: Нaпiсaнa: не хлебaм aдным будзе жыць чaлaвек.
Тады д’ябал павёў Яго і пaкaзaў у імгненне ўсе валадарствы свету. І скaзaў Яму: Я дaм Тaбе ўсю гэтую ўлaду i славу iх, бo яна мне перададзена, i кaму хaчу, даю яе. Кaлі Ты пaклoнiшся мне, усё будзе Твaё. У адказ Езус скaзaў яму: Нaпiсaнa: Пaну Бoгу твaйму будзеш пакланяцца i Яму aднaму будзеш служыць.
Тады зaвёў Ягo ў Ерузaлем i пaстaвiў нa версе святынi, i скaзaў Яму: Кaлі Ты Сын Бoжы, кiнься aдгэтуль унiз. Бo нaпiсaнa: Анёлaм свaiм зaгaдaе наконт Цябе, кaб ахоўвалі Цябе, — i: яны нa рукaх пaнясуць Цябе, кaб Ты часам не спатыкнуўся aб кaмень сваёй нaгою.
Езус скaзaў яму ў адказ: Скaзaнa: не будзеш выпрабоўваць Пaнa Бoгa твайго.
I скoнчыўшы ўсе выпрабаванні, д’ябaл aдступіў aд Ягo дa пары.
Разважанне
Як бы ты акрэсліў шлях, які вырашае выбраць Езус для выканання Сваёй місіі?
- Езус толькі што ахрышчаны ў Ярдане. Дух Божы сышоў на Яго, і Бог Айцец уголас назваў Езуса Сваім Сынам. Што мог адчуваць Езус, калі пакідаў бераг ракі Ярдан?
- Далей евангеліст кажа, што Дух вядзе Езуса ў пустыню. Магчыма, Езусу патрэбны час, каб паразважаць аб наступствах ўсяго, што адбылося. Ці можаш прыгадаць час, калі табе неабходна было пабыць сам насам з сабой, каб больш дакладна адчуваць усё, што адбываецца навокал?
- Езус прагне прысвяціць сваё жыццё людзям і дапамагчы ім пазнаць Бога, якога Ён называе Айцом. Аднак, Ён распазнае, што ёсць як дрэнныя спосабы зрабіць гэта, так і добрыя. Магчыма, спакуса для Езуса крыецца ў тым, каб прыняць кароткі шлях або выбраць лягчэйшы. Якое зло ты бачыш у спакуслівых прапановах д'ябла?
- Езус адхіляе ідэю задавальнення выключна матэрыяльных патрэбаў людзей. Ён разумее: усё, што адбываецца, – гэта план Божы, і Ён не збіраецца спадзявацца на ўражлівыя дэманстрацыі Божай сілы. Як бы ты акрэсліў шлях, які вырашае выбраць Езус для выканання Сваёй місіі?
Размова з Богам
Паспрабуй растлумачыць Езусу, у якім напрамку рухаецца тваё ўласнае жыццё
- На момант уяві сабе, што ты сядзіш побач з Езусам у Яго першую ноч у пустыні. Магчыма, каля цёплага вогнішча познім вечарам. Што б ты хацеў сказаць Яму ў гэты час, калі Ён рыхтуецца разважаць над тым, як лепш распаўсюджваць Божае Слова?
- Не пакідаючы гэтага месца, паспрабуй растлумачыць Езусу, у якім напрамку рухаецца тваё ўласнае жыццё. Падзяліся з Ім сваімі пачуццямі адносна ўсяго, што з табой зараз адбываецца.
- Праз спакусу Езус прыходзіць да распазнавання некаторых няправільных крокаў, якія Ён мог бы зрабіць. Ці бывае так, што часам ты ідзеш у памылковым накірунку? Ці хочаш расказаць Езусу пра свае правалы?
- У канцы сённяшняй евангельскай гісторыі мы бачым, што Езус ясна разумее, як Ён будзе выконваць Сваё прызначэнне, і якім чынам Ён будзе абвяшчаць Божае Валадарства. Калі Ён збіраецца пакінуць пустыню і вярнуцца ў гарады і вёскі Галілеі, ці адчуваеш ты прагненне пайсці з Ім ці пажадаць Яму добрай дарогі? А можа, на ўбачанае падчас малітвы ты хочаш адказаць якім-небудзь іншым спосабам?