• Супакой

    Пачні малітву з пералічэння усяго, што ты чуеш
    • У нашым заклапочаным жыцці можа спатрэбіцца пэўнае намаганне, каб знайсці месца цішыні, месца супакою. Дзіўна, але каб адшукаць такое месца, часам трэба прыгледзіцца да таго шуму, які перашкаджае табе. Такім чынам, пачні гэтую малітву з пералічэння усяго, што ты чуеш: гукі дарожнага руху, галасы людзей, шум ветру ў дрэвах, гудзенне электрычных прыладаў. Колькі розных гукаў здолееш ты назваць, калі звернешся да кожнага з іх паасобку?
    • Калі ты пералічыш усе гукі, проста дазволь сваей увазе адыйсці ад іх. Але не прыкладай вялікіх высілкаў, каб заблакаваць іх. Хай яны крочаць сваім шляхам, а твая ўвага няхай скіруецца да слоў Святога Пісання, якія нясе нам прарок Ісая.
  • Божае Слова

    Ісая 40, 3-5

    Голас таго, хто кліча ў пустыні:
    падрыхтуйце дарогу Пану,
    раўняйце ў стэпе шлях нашаму Богу!
    Кожная даліна ўзвысіцца,
    кожная гара і пагорак панізяцца,
    і выбоістыя дарогі стануць раўнінай,
    і ланцугі гор — далінаю.
    І з’явіцца слава Пана,
    і адначасова ўбачыць яе кожнае цела,
    бо так сказалі вусны Пана.

  • Разважанне

    Задумайся на хвіліну аб сваіх сябрах, родных, суседзях, якія далучаюцца да цябе на гэтай дарозе да Бога
    • Гэты ўрывак пачынаецца раптоўна, і нават крыху дзіўна: «Голас таго, хто кліча ў пустыні». Чый голас? Нам не тлумачаць. Пазней, гэтыя словы скажа Ян Хрысціцель. Але цяпер, паводле слоў прарока Ісаі, мы не ведаем, хто гаворыць. Якое тваё першае ўражанне ад голасу і таго, што ен кажа? Для цябе гэта словы запрашэння ці пагрозы, ці таямнічага абяцання? Можа, ты чуеш нешта іншае?
    • Голас кажа аб будаўніцтве вялікай дарогі, шляху, які будзе пракладзены, нягледзячы ні на што. Магчыма, ты можаш уявіць сабе гэту дарогу як аўтамагістраль ці аўтастраду, якая бяжыць скрозь тваю краіну. Знайдзі хвілінку, каб уявіць сабе, як разгортваецца гэтая сцэна.
    • Але дарога не звычайная. Яна завецца «шлях Бога». Прарок чакае, што Бог будзе падарожнічаць гэтым шляхам і прыйдзе да кожнага чалавека. Нішто не стане перашкодай для сустрэчы. Як адгукаецца ў табе перспектыва набліжэння Бога менавіта да цябе?
    • Ісая не гаворыць, што сустрэча будзе сам насам, але ніхто з людзей не пазбегне яе. Задумайся на хвіліну аб сваіх сябрах, родных, суседзях, якія далучаюцца да цябе на гэтай дарозе да Бога. Якім чынам іх прысутнасць уплывае на твае пачуцці?
  • Размова з Богам

    Які адказ нараджаецца ў тваім сэрцы?
    • Урывак пачынаецца з голаса, які кліча. Голас запрашае да размовы. Які адказ нараджаецца ў тваім сэрцы? Што ты найперш хочаш сказаць таму голасу, пачутаму прарокам?
    • Голас абяцае, што Бог прыйдзе, каб сустрэць свой народ, прыйдзе сустрэцца з табой, і не будзе нічога, што б Яго спыніла. Знайдзі хвілінку, каб сказаць Богу, як ты ставішся да магчымасці такой сустрэчы.
    • Магчыма, словы прарока Ісаі дапамаглі табе ўсвядоміць перашкоды, якія, як ты мяркуеш, стаяць паміж табой і Богам. Калі гэта так, то звярніся да Бога, які абяцае знішчыць усе бар'еры.
    • Зараз, калі час сённяшняй малітвы набліжаецца за канца, падумай, што ты, твае сябры, сям’я і суседзі маглі б сказаць Богу, стоячы на шляху, які адкрыўся перад вамі.
Дамашняя старонка