
Запрашаем на велікапосныя онлайн рэкалекцыі пад назвай “У пустыню”. Дапамогай і правадыром нашай малітвы ў гэтым годзе стануць разважанні над тым, што значыць вандроўка ў пустыню, і якое месца ёй адводзіцца ў Старым і Новым Запавеце. Кожны тыдзень Вялікага посту будзе дасяжным новае разважанне, якім можна карыстацца падчас малітвы.