Адвэнтавыя рэкалекцыі «Пасланцы радасці»

Разважанні для рэкалекцый «Пасланцы радасці» былі напісаныя айцамі езуітамі для праекта Sacred Space. У гэтым годзе ёсць магчымасць убачыць іх на сайце Catholic.by і пачуць на хвалях Радыё Марыя у сераду і суботу ў 19.30. Мы прапануем крыху аддаліцца ад шуму і мітусні падрыхтоўкі да свята і стварыць прастору цішыні і спакою, каб у малітве паразважаць над некаторымі момантамі абвяшчэнння Добрай Навіны ў гісторыі Божага нараджэння. Дапамогуць нам у гэтым тэксты з кнігі Ісаі і Евангелля ад святога Лукі.