• Прагляд рэкалекцый

    Аддай Яму ў малітве ўсё тое дабро, што ты дасведчыў за гэты час, а таксама ўсё, што выклікала ў цябе супраціў і цяжкасці
    • Пасля рэкалекцый вельмі важна азірнуцца назад і зрабіць некаторыя высновы. Цалкам магчыма, што ты глядзіш цяпер на Езуса новымі вачыма, бо сустрэўся з Ім нечакана і асабіста.
    • Узгадаем пытанні з уводзінаў да рэкалекцый:

    Што я спадзяюся атрымаць ад гэтых рэкалекцый?
    Якім я бачу Езуса зараз?
    Што б я расказаў пра Езуса, калі б нехта спытаўся ў мяне пра Яго?
    Як я звяртаюся да Езуса?

    • Ці змяніўся ў цябе вобраз Езуса за гэты час?
    • Магчыма, адно з рэкалекцыйных разважанняў вылучалася больш за іншыя…
    • У якасці рэзюмэ прапануем паслухаць яшчэ раз імёны Езуса з адвэнтавых антыфонаў, каб прыгадаць асноўныя моманты сустэч з Богам падчас кожнага разважання.

    О, Мудрасць… “Езус” – адзінае слова, якое выйшла з вуснаў Божых.

    О, Пан… аўтарытэт Бога.

    О, парастак Есэя… Парастак, які стане кветкай жыцця.

    О, ключ Давіда… шлях у Нябеснае Валадарства.

    О, Усход… Святло, якое свеціць у цемры.

    О, Валадар народаў… служэнне Караля.

    О, Эммануэль… Бог з намі.

    • Некалькі хвілін паразважай над тым, як Бог прамаўляў да цябе на працягу гэтых рэкалекцый. Аддай Яму ў малітве ўсё тое дабро, што ты дасведчыў за гэты час, а таксама ўсё, што выклікала ў цябе супраціў і цяжкасці.
    • Ты можаш пагаварыць пра свае пачуцці з Езусам, звяртаючыся да Яго пры дапамозе антыфоны, якая найбольш закранула цябе.
    • Прынясі ўсе атрыманыя плёны Хрысту – Месіі і Богу, які ёсць з намі. Maranatha…
  • Зваротная сувязь

    Мы будзем вельмі рады пачуць водгукі ад людзей, якія скончылі нашыя Адвентавыя рэкалекцыі “Бог з намі”. Дасылайце, калі ласка, свае лісты на нашу скрыню prastora.malitvy@gmail.com.

Дамашняя старонка