Супакой
Папрасі ў Бога тое, чаго прагнеш у сённяшняй малітве
Сёння, каб знайсці цішыню і супакой, мы будзем вучыцца паўтараць вельмі важнае слова.
Усведамі, дзе ты знаходзішся… як сябе адчуваеш… што з табой адбываецца… аддай гэта ўсё Богу… Потым папрасі ў Бога тое, чаго прагнеш у сённяшняй малітве… напрыклад, прызнаць Езуса сваім Панам, альбо штосьці іншае… затым вазьмі арамейскае слова Maranatha, якое азначае «Прыйдзі, о, Пане», і паўтарай яго ў рытме дыхання… Maranatha. Некалькі хвілін… Калі штосьці адцягнула тваю ўвагу, проста вярніся да слова.
Разважанне
Ён будзе з намі, і ўся ўлада належыць Яму
Антыфона
Пан і Валадар Ізраэля,
Ты ў палаючым кусце аб’явіўся Майсею
і на Сінаі даў яму закон,
прыйдзі і вызвалі нас сваім магутным плячом.- Вучні часам называлі Езуса Панам. Верагодна, і ты гэтак звяртаешся да Яго — і слушна робіш. У некаторых выпадках Езус і сам пра сябе так гаворыць.
- Слова «Пан» азначае ўладу і нагадвае пра словы Хрыста, якімі заканчваецца Евангелле паводле Мацвея: «Дадзена Мне ўсялякая ўлада на небе і на зямлі». Апошнія Ягоныя словы гучаць як суцяшэнне, якое не варта забываць: «І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку».
- Такім чынам, Ён будзе з намі, і ўся ўлада належыць Яму. У гэтую цёмную зімовую пару нам няма чаго баяцца.
- Дазволь жа гэтаму Езусу быць з табой. Што Ён хоча табе адкрыць? А што ты хочаш, каб Ён ведаў?
Чытанне
- У канцы XIV стагоддзя Еўропа апынулася ў абцугах чумы, і многія ўжо баяліся, што свет набліжаецца да канца. У гэты змрочны час Юліяна з Норвіча, містык і багаслоў, адкрыла людзям вобраз Бога, які прабывае з гэтым неспакойным светам. Яна сцвярджала: якія б няшчасці нас не напаткалі, з якімі выклікамі мы б не сутыкнуліся, — Езус ёсць Панам, і Ён заўсёды з намі.
- Юліяна адчула, што Бог сказаў: «Усё будзе добра, і ўсё ідзе да дабра, і кожная рэч будзе добрай». Яна пакінула ў сваіх запісах і наступныя словы, скіраваныя да яе і да нас:
«Паглядзі, Я – Бог. Паглядзі, Я ёсць ва ўсім. Паглядзі, Я раблю ўсё. Паглядзі, Я ніколі не спыняю сваёй працы, і так будзе вечна. Глядзі, Я вяду ўсё да завяршэння, якое Я прадвызначыў яшчэ да пачатку часоў, з той жа моцай, мудрасцю і любоўю, з якімі Я стварыў усё. Як штосьці можа быць не так?»
Размова з Богам
Якім чынам Езус кліча цябе да супрацоўніцтва з Ім?
- Гэта запрашэнне даверыцца Божаму Провіду. Нам не трэба звар’яцела намагацца выправіць усё, што ў свеце яшчэ няправільна.
- Зараз вярніся зноў да слова Maranatha. Выдыхаючы паветра, дазволь адыйсці неспакою за сваё жыццё і будучыню.
- Аднак давер Божаму Провіду не дае права на пасіўнасць. І калі ты зрабіў выснову, што не трэба нічога рабіць па той прычыне, што Езус ёсць Панам, — то моцна памыліўся. Мы пакліканыя абраць сярэдні шлях, на якім можам пачуць Езуса, нашага Пана, які заахвочвае нас працаваць з Ім дзеля дабра ўсяго свету.
- Якім чынам Езус кліча цябе да супрацоўніцтва з Ім? Прыслухайся да Яго. Адкажы Яму.
- Ведаючы, што мы можам поўнасцю даверыцца Богу, мы не мусім празмерна спадзявацца на сродкі бяспекі, якія прапануе свет. Затое мы можам больш шчодра дзяліцца сваім часам, талентамі і багаццем.
Адары нас, Пане, даверам да Цябе...
Maranatha . . . Прыйдзі, о, Пане.О, Мудрасць,
Пан,
корань Есэя,
ключ Давіда,
Усход,
Валадар народаў
Эммануэль,
прыйдзі, Езу.