
Сардэчна вітаем усіх на адвэнтавых анлайн-рэкалекцыях, падрыхтаваных айцамі езуітамі для больш глыбокага перажывання Адвэнту і падрыхтоўкі да свята Божага нараджэння. У гэтым годзе мы засяродзімся на сямі адвэнтавых антыфонах, якія традыцыйна выкарыстоўваюцца ў чаканні Езуса, які прыходзіць, каб пасяліцца сярод нас. Кожную нядзелю вы будзеце бачыць новае разважанне, якім можна карыстацца для малітвы на працягу тыдня.