User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 15:1-3, 11-14; 17-28; 31-32

Слова Божае

Набліжаліся да Езуса ўсе мытнікі і грэшнікі, каб паслухаць Яго. А фарысеі і кніжнікі наракалі, кажучы: Ён прымае грэшнікаў і есць з імі.

Але Езус расказаў фарысеям і кніжнікам наступную прыпавесць, кажучы:

У аднаго чалавека было два сыны. Малодшы з іх сказаў бацьку: Ойча, дай належную мне частку маёмасці. І той падзяліў паміж імі маёмасць. Праз некалькі дзён малодшы сын забраў усё і ад’ехаў у далёкі край, і там растраціў сваю маёмасць, жывучы распусна.

А калі ён аддаў усё, настаў вялікі голад у тым краі, і ён апынуўся ў нястачы. Тады пайшоў і наняўся да аднаго жыхара гэтага краю, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней. Ён жадаў напоўніць жывот свой стручкамі, што елі свінні, але ніхто не даваў іх яму.

Апамятаўшыся, ён сказаў: Колькі наймітаў у бацькі майго маюць удосталь хлеба, а я гіну тут з голаду. Устану і пайду да бацькі майго, і скажу яму: Ойча, я зграшыў супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам. Прымі мяне як аднаго з наймітаў тваіх. І ён ўстаў, і пайшоў да свайго бацькі.

А калі быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны, і зжаліўся, і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і пацалаваў яго. А сын сказаў яму: Ойча, зграшыў я супраць неба і перад табою. Я ўжо не варты называцца тваім сынам.

Бацька ж сказаў слугам сваім: Прынясіце хутчэй найлепшую вопратку і апраніце яго, і дайце пярсцёнак на руку яго і сандалі на ногі. Прывядзіце адкормленае цяля і зарэжце. Будзем есці і весяліцца, бо гэты сын мой быў памерлы і ажыў, прапаў і знайшоўся. І пачалі весяліцца.

А старэйшы сын ягоны быў на полі. І калі, вяртаючыся, падышоў да дому, пачуў музыку і танцы. Паклікаўшы аднаго са слугаў, спытаўся: Што гэта такое. Той адказаў яму: Брат твой вярнуўся, і бацька твой зарэзаў адкормленае цяля, бо атрымаў яго назад здаровым.

Ён разгневаўся і не хацеў уваходзіць. Тады выйшаў бацька ягоны і пачаў прасіць яго. Але ён адказаў бацьку: Вось я столькі гадоў служу табе і ніколі не парушыў загаду твайго, але ты ніколі не даў мне нават казляня, каб я павесяліўся з маімі сябрамі. А калі вярнуўся гэты сын твой, які змарнаваў тваю маёмасць з распусніцамі, ты зарэзаў для яго адкормленае цяля.

Ён жа адказаў яму: Дзіця, ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё. А цешыцца і весяліцца трэба было таму, што гэты брат твой быў мёртвы і ажыў, прапаў і знайшоўся.

Лк 15:1-3, 11-14; 17-28; 31-32
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Сённяшняя прыпавесць набыла класічнае і ўніверсальнае значэнне. Постаці бацькі і двух яго сыноў намаляваныя ярка і незабыўна. Апісанне адносін паміж імі псіхалагічна вострае. Галоўны герой – бацька; вось хто “марнуе” сродкі, а не яго малодшы сын. Шчодрасць бацькоўскай любові неабмежаваная і безумоўная, не лічыцца з коштам.
    • На добра вядомай карціне Рэмбрандта бацька абдымае свайго змучанага нягодамі і сорамам малодшага сына. Гэты вялікі твор вядзе нас углыб евангельскай прыпавесці. Звярніце ўвагу на рукі на плячах сына: левая моцная і дужая, а правая больш далікатная і жаноцкая. Быццам адначасова бацька і маці абнялі свайго сына: бацька і маці ў Богу.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • This classic parable has a universal appeal. The figures of the father and his two sons are portrayed vividly and memorably. The description of the relationships between them is psychologically acute. The central character is the father; it is he who is "prodigal", not his younger son. The prodigality of the father's love is boundless and unconditional. He represents all that the Year of Mercy is celebrating.
    • Rembrandt's well-known painting of the father embracing his exhausted and conscience-stricken younger son draws us into the story at great depth. Notice the hands on the son's shoulders: the left one strong and sturdy, and right one slender and more feminine. It is as if father and mother are embracing their son: the father and mother in God.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • The parable of the Prodigal Son gives me a picture of the steadfast love of God. There, Lord, you show how your heavenly father would appear in human form. When he welcomes back his lost son with tears of delight, kills the fatted calf, brings out the best robe, and throws a great party, it is not to please other people, but to give expression to his own overwhelming pleasure that his child has come home. You delight in me.
    • Time and again and God promises me goodness. I pray that my eyes may be opened to appreciate where God is working in my life.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Гісторыю пра марнатраўнага сына часта прыводзяць дзеля таго, каб падкрэсліць прабачэнне альбо засяродзіць увагу на нашай патрэбе навяртання. Любячы Айцец жадае толькі благаславіць і аднавіць у нас любоў і годнасць.
    • Пане, дапамажы мне падчас гэтага посту не канцэнтраваць усю ўвагу на маім граху, але сэрцам засяродзіцца на Тваёй любові. Не дазволь мне пайсці за скажоным вобразам самога сябе, але дай мне адчуць Тваё запрашэнне: узрастаць у Тваім вобразе, адлюстроўваць Тваю любоў.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Пакуты малодшага сына, голад і няшчасце ў чужой краіне прымусілі яго прагнуць чагосьці лепшага. У глыбіні душы ён імкнуўся знайсці сапраўдную любоў. Ён мог бы вырашыць стаць злачынцам, у якасці адзінага выйсця з цяжкасцяў. Але ён адчуваў усім сэрцам, што яму патрэбна падтрымка таго, хто яго любіць.
    • Айцец паказвае, чым ёсць міласэрнасць на самай справе. Ён прымае свайго сына назад, як быццам нічога не адбылося. Якая неверагодная велікадушнасць. Яго вялікая любоў да сына – стваральная, дае шанец на новае жыццё.
    • Старэйшы сын трапіў у пастку правасуддзя - ён хацеў справядлівасці, не міласэрнасці. Ён хацеў, каб усё вымяралася выключна справядлівасцю. Але не меў ні найменшага паняцця аб сапраўднасці і велічы прабачэння.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Прыпавесць аб Марнатраўным сыне дапамагае адчуць бязмежасць Божай любові. У ёй, Пане, Ты паказваеш, якім твой Нябесны Айцец мог бы быць чалавекам. Калі вярнуўся сын, якога лічылі страчаным, бацька расплакаўся, загадаў прыгатаваць адкормленае цяля, прынесці найлепшую вопратку і зладзіць вясёлую вечарыну, не для таго, каб пацешыць іншых, але каб паказаць сваю радасць, якая перапаўняла сэрца, з-за таго, што яго дзіця вярнулася дадому.
    • Пане, гэтак жа Ты радуешся і майму вяртанню. Дай мне ўдзячнае сэрца, якое будзе шанаваць Тваю працу ў маім жыцці.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'