User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мц 10:7–15

Слова Божае

Езус сказаў сваім вучням: Ідучы, абвяшчайце, кажучы: Наблізілася Валадарства Нябеснае. Хворых аздараўляйце, мёртвых уваскрашайце, пракажоных ачышчайце, злых духаў выганяйце. Дарма атрымалі, дарма і давайце.

Не бярыце з сабою ні золата, ні срэбра, ні медзі ў паясы свае, ні торбы ў дарогу, ні дзвюх вопратак, ні сандаляў, ні кія. Бо варты працаўнік свайго спажытку.

У які б горад ці вёску вы ні ўвайшлі, даведайцеся, хто ў ім годны, і там заставайцеся, пакуль не выйдзеце. А ўваходзячы ў дом, прывітайце яго. І калі дом будзе годны, то няхай сыдзе спакой ваш на яго. Калі ж не будзе годны, то спакой ваш вернецца да вас.

А калі хто не прыме вас і не паслухаецца слоў вашых, то, выходзячы з дому або з горада таго, атрасіце пыл з ног вашых. Сапраўды кажу вам, лягчэй будзе зямлі Садомы і Гаморы ў дзень суда, чым гэтаму гораду.

Мц 10:7–15
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езусу важна, каб вучні былі вольныя ад калькуляцый і падлікаў. Ён хоча, каб і я дзяліўся Добрай Навіной задарма – так, як атрымаў. Я прапаную іншым тое, што даў мне Бог, ведаючы, што гэта нічога мне не каштавала, дзеля таго, каб і я, і іншыя маглі скарыстацца бязмернай Божай ласкай.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус настаўляе сваіх вучняў падарожнічаць улегцы, што вельмі адрознівае іх ад сучасных вандроўнікаў! Езус не клапоціцца пра валізкі, але просіць кожнага зазірнуць у сваё сэрца і паглядзець, наколькі яно вольнае. Можа, мяне вызначае мой багаж? Ці магу я напраўду быць самім сабой і адпусціць тое, што не мае значэння? Я ўяўляю свае турботы на стужцы выдачы багажа ў аэрапорце; вось яны праходзяць перад маімі вачамі зноў і зноў – што адбудзецца, калі я не забяру іх?

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'