User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 9:51-62

Слова Божае

Калі набліжаліся дні ўзнясення Езуса, Ён цвёрда вырашыў ісці ў Ерузалем і выслаў пасланцоў перад сабою. Пайшоўшы, яны ўвайшлі ў самаранскую вёску, каб падрыхтаваць Яму побыт. Але там не прынялі Яго, бо Ён накіроўваўся ў Ерузалем. 

Калі вучні Якуб і Ян убачылі гэта, сказалі: Пане, хочаш, мы скажам, каб агонь сышоў з неба і знішчыў іх? Але Ён, павярнуўшыся да іх, забараніў ім. І пайшлі ў іншую вёску.

Калі яны былі ў дарозе, хтосьці сказаў Яму: Я пайду за Табою, куды б Ты ні пайшоў. Езус сказаў яму: Лісы маюць норы, і птушкі нябесныя –гнёзды, а Сын Чалавечы не мае, дзе схіліць галаву.

А другому сказаў: Ідзі за Мною. Той адказаў: Пане, дазволь мне спачатку пайсці і пахаваць айца майго. Але Езус сказаў яму: Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых, а ты ідзі і абвяшчай Валадарства Божае.

Яшчэ іншы сказаў: Я пайду за Табою, Пане, але спачатку дазволь мне развітацца з хатнімі маімі. Езус жа сказаў яму: Ніводзін, хто паклаў руку сваю на плуг і азіраецца назад, не надаецца да  Валадарства Божага.

Лк 9:51-62
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус просіць аб адданасці – аб сапраўднай адданасці. Час на яе – менавіта цяпер. Валадарства Божае мы павінны абвяшчаць на ўласнай жыццёвай дарозе. Калі мы будзем працягваць чакаць зручнага моманту, пясок часу хутка прасыпецца скрозь пальцы.
    • Элізабэт Браўнінг пісала: “Зямля поўная Нябёсаў, і кожны звычайны куст жывы Богам”. Сузіраючы свет з гэтай перспектывы, я штодня імкнуся служыць Пану.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Jesus did not exclude anyone. What might this mean for me in my life? Might there be anything or anyone which is holding me back from letting God be first and in charge of my life?
    • ‘I will follow you’. Is that where I am? Is that even my desire? Talk with Jesus about this.
    • What has been the ‘cost of discipleship’ for me? What has been the richness and gift of discipleship for me?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Спакуса выкарыстаць сілу ў рэлігійных непаразуменнях існавала нават у тым маленькім коле апосталаў, якія ўвесь час былі з Езусам і слухалі Яго словы. Ён спыняе іх і настойвае, што барацьба павінна весціся ў іх сэрцах. Ці гатовы я ісці за Езусам, не зважаючы на кошт? Энтузіязму навяртання недастаткова, бо стаўкі вельмі высокія. Мне сапраўды неабходна адрачыся ад самога сябе і несці свой крыж кожны дзень. Мае ўчынкі сведчаць (мацней, чым словы) аб тым, набліжаюся я ці аддаляюся ад Хрыста.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'