Слова Божае
Езус хадзіў па Галілеі. Ён не хацеў хадзіць па Юдэі, бо юдэі намагаліся забіць Яго.
Набліжалася юдэйскае свята Шатроў. Калі браты Ягоныя пайшлі на свята, тады і Ён пайшоў, аднак не адкрыта, а як бы патаемна.
Некаторыя з жыхароў Ерузалема казалі: Ці не той гэта, якога шукаюць, каб забіць? I вось Ён гаворыць адкрыта, і нічога не кажуць Яму. Можа кіраўнікі на самой справе пераканаліся, што Ён Месія? Але мы ведаем Яго, адкуль Ён, а калі прыйдзе Месія, то ніхто не будзе ведаць, адкуль Ён.
Тады Езус, які навучаў ў святыні, усклікнуў, кажучы: I Мяне ведаеце, і ведаеце адкуль Я. Але Я прыйшоў не сам ад сябе; і праўдзівы той, хто паслаў Мяне, якога вы не ведаеце. Я ведаю Яго, бо Я ад Яго, і Ён паслаў Мяне.
I намагаліся схапіць Яго, але ніхто не ўсклаў на Яго рукі, бо яшчэ не настаў Ягоны час.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Пра Езуса вядуцца спрэчкі: адны кажуць, што нічога пра Яго не ведаюць, іншыя - што ведаюць усё. Часам здаецца, што і ў нашы дні ёсць эксперты з усіх бакоў. Вялікі пост кліча мяне не пераконвацца ў сваім розуме, але прыняць Езуса ў сэрца. Вось веданне, якое цэніць Езус.
- Што б я ні ведаў пра кагосьці, заўсёды застаецца шмат утоенага і вядомага толькі Богу. Малюся аб дары глыбейшай павагі да людзей побач са мной, асабліва да тых, каго, як мне здаецца, ведаю дасканала.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Свята Шатроў адзначаецца ў памяць аб сарака гадах, праведзеных габрэямі ў падарожжы па пустыні. Жыццё можа быць зразуметае як вандроўка да Зямлі Абяцанай: цяпер мы перажываем пустыню. Калі мы выйдзем з пустыні, мы зразумеем словы Псалмапеўца: «Ты, які жывещ пад аховаю Найвышэйшага, прытулак знайшоў у цені Усемагутнага» (Пс 90) ...
- Людзі думаюць, што яны ведаюць, хто такі Езус і адкуль Ён. Мы ўвесь час робім паспешныя высновы пра іншых, не ўсведамляючы, наколькі наша ўласная абмежаванасць перашкаджае нам убачыць іх вартасці. Адкрый мне вочы, Пане, каб сёння я змог убачыць тых, з кім я штодня сутыкаюся, як адораных неўміручасцю дзякуючы Табе. І дазволь мне ўбачыць у тым жа святле і сябе.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Некаторыя людзі намагаліся забіць Езуса. Ён ведаў пра гэта і дзейнічаў з асцярогай. Найлепшы знаўца людзей, Ён падрыхтаваны да ўсяго. Многія нават сёння хочуць ліквідаваць Яго, руйнуючы Яго вучэнне і ўплыў.
- Тым не менш, часам Сын Божы гаварыў адкрыта. Але людзі не ведалі, як рэагаваць на Яго. Некаторыя лічылі, што Ён быў простым чалавекам з Назарэта. Але ў Ім было тое, што яны адчувалі, але не разумелі. Айцец паслаў Яго ў свет. Ён быў пасланы з вышыні.
- Праўдзівы Той, хто паслаў Езуса. Але і сам Езус ёсць праўдай. Ды тыя, хто слухаў Яго, не ведалі, што такое праўда, у чым яна, і дзе яна ёсць. Каб пазнаць праўду да самых яе глыбіняў, трэба прыняць Езуса.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Сённяшняе Божае Слова гаворыць нам аб намеры Езуса пайсці ў Ерузалем на вялікае свята і аб Яго прапаведванні, якое сустракалася з непрыняццем. Многія не хацелі паверыць у Езуса, таму што не лічылі Яго дастаткова важным, памятаючы аб паходжанні з “адсталай мясцовасці”. Езус спрабуе сказаць ім досыць ясна, што Ён прыйшоў ад Бога, таму Яго пасланне варта ўспрымаць адпаведным чынам, уважліва і без прадузятасці.
- Як маліцца сённяшнім урыўкам? Вось некалькі прапаноў. Паразважай, што адчуваў Езус, калі Добрую Навіну, якую Ён абвяшчаў, людзі не хацелі слухаць. Спагада да Яго смутку дапамагае нам лепей разумець чалавечы аспект ягонага жыцця, набліжае нас да Яго, калі мы ўсведамляем, наколькі Ён падобны на нас. Як ты даеш рады ў сітуацыях, калі ты імкнешся рабіць дабро, а людзі не прымаюць цябе, крытыкуюць, адварочваюцца? Твае пачуцці могуць стаць тым зваротным пунктам, дзе ты адкрыеш блізкасць Пана, які разумее цябе, бо Ён сам дасведчыў гэта, і прагне падтрымаць цябе Сваім сяброўствам.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Шукаючы нешта новае, адметнае і прывабнае, людзі не зважалі на тое, што здавалася будзённым і звыклым. Што заслугоўвае ўвагі ў маёй штодзённасці? Што здаецца звычайным, але нясе для мяне пасланне?
- У адрозненне ад людзей вакол яго, Езус не проста бачыў відавочнае; Ён цаніў паходжанне і сэнс свайго жыцця. Яго клапацілі не падзеі і захаванне жыцця, а праўда і адносіны.