User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Ян 21:1-13

Слова Божае

Езус зноў з’явіўся вучням сваім каля Тыберыядскага мора. А з’явіўся так. Былі разам Сымон Пётр, Тамаш, званы Дыдым, Натанаэль з Каны Галілейскай, сыны Завядзея і двое іншых з вучняў Ягоных. Сымон Пётр кажа ім: Іду лавіць рыбу. Яны адказалі яму: І мы пойдзем з табою. Пайшлі і селі ў човен, але ў тую ноч нічога не злавілі.

Калі ўжо развіднела, Езус стаяў на беразе. Але вучні не ведалі, што гэта быў Езус. Кажа ім Езус: Дзеці, ці маеце чаго з’есці? Яны адказалі Яму: Не.

А Ён сказаў ім: Закіньце сетку з правага боку чаўна і знойдзеце. Яны закінулі і не маглі ўжо выцягнуць яе з-за мноства рыбы.

Тады вучань, якога любіў Езус, сказаў Пятру: Гэта Пан. Калі Сымон Пётр пачуў, што гэта Пан, падперазаўся вопраткай, бо быў голы, і кінуўся ў мора. А іншыя вучні прыплылі на чаўне, бо недалёка былі ад берага, локцяў каля двухсот, а сетку з рыбай цягнулі за сабою.

І калі выйшлі на бераг, убачылі распаленае вогнішча, а на ім пакладзеную рыбу і хлеб. І сказаў ім Езус: Прынясіце яшчэ рыбы, што цяпер налавілі. Пайшоў Сымон Пётр і выцягнуў на бераг сетку, поўную вялікіх рыб, якіх было сто пяцьдзесят тры. І хоць іх было столькі, сетка не парвалася. Кажа ім Езус: Хадзіце ж, снедайце! Ніхто з вучняў не адважыўся спытацца ў Яго: Хто Ты? – бо ведалі, што гэта Пан. А Езус падышоў, узяў хлеб і падаў ім, а таксама і рыбу.

Гэта ўжо трэці раз з’явіўся Езус вучням пасля свайго ўваскрасення.

Ян 21:1-13
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Вучням было цяжка паверыць, таму яны вярнуліся ў знаёмае месца і заняліся сваёй працай. Бясплённыя намаганні цягам цэлай ночы, парада незнаёмца, багаты ўлоў... Няхай жа і мы будзем услухоўвацца ў мудрасць Пана і шукаць у адпаведных месцах, каб быць плённымі ў Яго Імя.
    • Пётр ніколі не быў схільны да паўмер, таму часта пагружаўся ў падзеі з галавой, нават калі не меў пэўнасці. “Вучань, якога любіў Езус”, прыслухаўшыся да сваёй інтуіцыі, распазнаў, што добрым дарадцам з берага возера быў менавіта Пан. Тады ўсё стала зразумела. Прагнем распазнаць у нашым жыцці “любімых вучняў”, якія ў нечаканы спосаб дапамогуць нам яшчэ больш зблізіцца з Езусам.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Ноч, праведзеная ў марных спробах злавіць хоць нейкую колькасць рыбы, пакінула пустымі не толькі сеткі, але і сэрцы. Езус робіць першы крок і сустракае смутных рыбакоў на світанку. Ён запрашае іх паесці: «Сняданак гатовы!» На стале іх чакае багацце рыбы, ежы, любові, цеплыні і вялікай радасці. Тут адбываецца аднаўленне разбураных узаемаадносін.
    • Езус, Ты сустракаеш мяне «на беразе» майго звычайнага жыцця. Ты з любоўю прымаеш мяне, натхняеш, запрашаеш да жыцця з лішкам. Зрабі так, каб я, насычаны пасілкам Твайго слова, сагрэты полымем Тваёй невычэрпнай любові, змог насыціць, вылечыць і прынесці любоў тым, каго я сустрэчу сёння.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Уваскрослы Езус сустракае сваіх сяброў, калі яны вярнуліся да былога занятку ў якасці рыбакоў. Яны знаходзяць Яго, калі робяць звычайную для сябе працу. Езус дае ім здабыць багаты ўлоў менавіта тады, калі яны адчувалі, што марна рупіліся цэлую ноч. Я малюся аб магчымасці сустрэцца з Уваскрослым Панам і аб тым, каб мая праца прынесла багаты плён дзякуючы Яго прысутнасці.
    • Засяроджваюся на вобразе Езуса, які гатуе сняданак для сваіх сяброў. Як быццам бы ў Яго не знайшлося лепшага занятку: хіба не мог Ён пайсці ў святыню і звярнуцца да натоўпу, альбо на Кальварыю – паказаць ім усім, што Ён жывы, каб яны паверылі ў Яго? Ён вырашыў правесці час са сваімі сябрамі, рыхтуючы іх да місіі, даючы ім глыбокі досвед сваёй блізкасці. Ці прысвячаю я досыць часу, каб развіваць адносіны з Езусам, ці я занадта заняты тым, каб рабіць “добрыя ўчынкі” дзеля Яго?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • “Хадзіце ж, снедайце!” Як проста і чула Езус абыходзіцца з намі! Ён ведае нашыя патрэбы і наш голад. Ён таксама ведае, што мы можам змясціць Божае Аб’яўленне толькі невялікімі порцыямі. Перад сваім сённяшнім або заўтрашнім сняданкам я паспрабую пачуць, як Пан кліча мяне па імені і запрашае: “Хадзі, паснедай”. Ён служыць мне, калі не хлебам і рыбай, то, магчыма, печывам і кавай. Што, калі я пачну заўважаць, як і далей на працягу ўсяго дня Ён працягвае служыць мне ў маіх патрэбах?
    • Як Пётр адчувае сябе ў гэтай сцэне? Дзесьці ў глыбіні душы ён адчуваў, адкуль паходзіць такі багаты ўлоў. Бачна, як цяпер яго сэрца разрываецца ад пакаяннай любові, калі яго так ласкава прымае сябра, якога ён здрадзіў. Ці магу я адкрыцца на Божы чулы клопат, які ўзнімае мяне пяшчотна з маіх падзенняў?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Вучні ўжо двойчы бачылі Езуса, але ўсё роўна адчуваюць сябе асірацелымі на зямлі. Спрабуючы знайсці “грунт пад нагамі”, яны шукаюць яго ў знаёмым занятку: у чаўне на хвалях Тыберыядскага мора. Але лоў безвыніковы, ніводнай рыбкі, ніякай палёгкі, толькі голад. Часта і мне здараецца дасведчыць такую ж тугу і марнасць намаганняў, але каб кінуць бясплодны занятак і вярнуцца на бераг, дзе чакае Езус, трэба навучыца слухаць сэрцам.
    • Езус дае вучням хлеб і рыбу – простае сняданне, і адначасова такое незвычайнае, бо вучні пазналі Пана і ведалі, з чыіх рук яны прымаюць пасілак. Бог штодня дае мне мноства самых звычайных падзей і рэчаў, заданняў і сустрэч, сапраўды вельмі розных, але перавітых Яго любоўю. Як я прымаю гэта ўсё? Толькі выкананне Божай волі можа мяне накарміць.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Падзеі, якія папярэднічалі Велікадню, адкрылі Пятру, як мала ён можа давяраць сабе, а затым высветлілася, наколькі Езус давяраў яму і любіў яго. Пастараюся памятаць падчас малітвы аб тым, што нават калі маю безліч просьбаў, трэба пакідаць месца слуханню Бога.
    • Сымон Пётр не першы пазнаў Езуса, але адгукнуўся самым першым. У супольнасцях, да якіх належу, кім я з’яўляюся: тым чалавекам, хто распазнае Божую прысутнасць, ці тым, хто адказвае на Божы заклік? Малюся аб прабачэнні за кожную слепату або ваганні, якім я мог паспрыяць.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Пытанне пра любоў — адзінае, якое ёсць у Езуса да Пятра. У іншых абставінах Езус выслухоўвае ўсе нашыя расчараванні, горыч і скаргі, як гэта робіць з вучнямі па дарозе ў Эмаус, але тут Уваскрослы пераходзіць адразу да самага важнага.
    • «Ці любіш ты Мяне?» — кожны з нас, чытачоў Евангелля, павінен паставіць сваё імя замест імені Сымона Пятра, дазваляючы Пану спытаць сябе пра галоўнае, бо без яго ўсе нашыя заняткі раней ці пазней губляюць сэнс і становяцца прычынай прыкрасці і расчаравання. Сымон Пётр — і мы разам з ім — пасля досведу сваёй радыкальнай слабасці добра ведае, што ініцыятыва любові не належыць яму: мы можам любіць толькі ў адказ на любоў, а яна найяскравей праяўляецца ў прабачэнні. Ці можа Пётр сказаць, што любіць Настаўніка больш, чым іншыя вучні, з іншай прычыны, чым тая, пра якую Езус кажа іншаму Сымону — фарысею, калі ў ягоным доме прабачае грэшніцу: «Каму мала даруецца, той мала любіць»? (Лк 7, 47)
    • Тройчы задаючы пытанне Пятру, хоць гэта і выклікае здаровае засмучэнне ў вучня, які адрокся ад свайго Пана, Езус дае яму шанц пераступіць праз сваю віну і адгэтуль дзейнічаць, не спадзеючыся на свае ўласныя сілы, а знаходзячы матывацыю і моц ў тым, хто палюбіў яго дарэшты.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Ноч, праведзеная ў марных спробах злавіць хоць нейкую колькасць рыбы, пакінула пустымі не толькі сеткі, але і сэрцы. Езус робіць першы крок і сустракае смутных рыбакоў на світанні. Ён запрашае іх паесці: «Сняданак гатовы!» На стале іх чакае багацце рыбы, ежы, любові, цеплыні і вялікай радасці. Тут адбываецца аднаўленне разбураных узаемаадносін.
    • Езу, Ты сустракаеш мяне «на беразе» майго звычайнага жыцця. Ты з любоўю прымаеш мяне, натхняеш, запрашаеш да паўнаты жыцця. Зрабі так, каб я, насычаны Тваім словам, сагрэты полымем Тваёй невычэрпнай любові, змог таксама карміць, лячыць і несці любоў свайму атачэнню дзень па дню.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'