Слова Божае
Езус сказаў юдэям: Калі б Я сведчыў пра самога сябе, то сведчанне Маё не было б праўдзівае. Але ёсць іншы, хто сведчыць пра Мяне. І Я ведаю, што праўдзівае сведчанне, якім ён сведчыць пра Мяне.
Вы пасылалі да Яна, і ён засведчыў аб праўдзе. Я ж не ад чалавека прымаю сведчанне, але кажу гэта, каб вы былі збаўленыя. Ён быў светачам, які гарэў і свяціў, а вы хацелі нейкі час парадавацца пры святле ягоным.
Я ж маю сведчанне большае за Янава. Бо справы, якія Айцец даў Мне здзейсніць, тыя справы, якія раблю, сведчаць пра Мяне, што Айцец паслаў Мяне. І Айцец, які паслаў Мяне, сам засведчыў пра Мяне. Вы ніколі не чулі голасу Ягонага, і не бачылі аблічча Яго; і не маеце слова Ягонага, якое б жыло ў вас, бо не верыце ў таго, каго Ён паслаў.
Вы даследуеце Пісанне, бо думаеце, што ў ім вы маеце жыццё вечнае; а яны і ёсць тым, што сведчыць пра Мяне. Але вы не хочаце прыйсці да Мяне, каб мець жыццё.
Я не прымаю славы ад людзей, але ведаю, што вы не маеце ў сабе любові Божай. Я прыйшоў у імя Айца Майго, і вы не прымаеце Мяне. Калі б іншы прыйшоў ва ўласнае імя, вы прынялі б яго. Як вы можаце верыць, калі прымаеце славу адзін ад аднаго, а славы, якая паходзіць ад адзінага Бога, не шукаеце?
Не думайце, што Я буду абвінавачваць вас перад Айцом. Майсей – вось абвінаваўца ваш, на якога вы спадзеяцеся. Бо калі б вы верылі Майсею, паверылі б і Мне, бо ён пісаў пра Мяне. А калі не верыце пісанням ягоным, як паверыце Маім словам?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Складаны тэкст. Аднак малітва – гэта не вучоба. Засяродзься на тым, што разумееш! Езус заўсёды ведаў, што быў пасланы сваім Айцом. Адзінае адабрэнне, якое мае значэнне, – гэта адабрэнне Айца, якое Ён атрымаў падчас Хросту і Перамянення. «Гэта Сын Мой умілаваны, якога Я ўпадабаў». (Мц 3:17, 17:5). Хоць Езус мае ўнутраную свабоду гаварыць пра Айца і Яго Валадарства, нягледзячы на супраціў, Ён, як і мы, адчувальны да кпінаў і варожасці.
- Падзякуй Пану за падтрымку, якая ідзе з дому, школы, працы і ад сяброў. Імкніся прабачыць тым, хто быў крыніцай расчаравання. Прасі аб ласцы працягваць расці ў свабодзе быць самім сабой, казаць праўду і сведчыць аб уваскрослым Езусе.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Дзёрзкае сцвярджэнне, што Езус з’яўляецца Божым Сынам, пацвярджаецца цудамі, якія Айцец здзяйсняе праз Яго. Найбольш важным з іх з’яўляецца Яго ўваскрасенне з мёртвых. Айцец кажа: “Гэта сапраўды Сын Мой, Ён адкрыў свету, які Я!”
- Слова “слава” паўтараецца ў сённяшнім тэксце: калі яго ўжываюць у дачыненні да нейкага чалавека, гэта азначае, што ён важны: “чалавек, за якім трэба назіраць, да якога варта прыглядацца”. Менавіта ў такім ключы людзі казалі пра славу караля ці імператара. Але Езус кажа, што сапраўдная слава паходзіць толькі ад Айца. Айцец аддае Яму славу, таму што хоча, каб мы прызналі Яго важнасць у нашым штодзённым жыцці.
- Пастараемся ж у супольнасці “Прасторы Малітвы” шанаваць кожнае слова і ўчынак Езуса і ажыццяўляць іх. Іншымі словамі, быць вучнямі, сведчыць, што Ён - той, за кім варта назіраць і ісці.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Сённяшні ўрывак з'яўляецца працягам ўчорашняга Евангелля, у якім Езус адкрывае нам, хто Ён. Езус падкрэслівае, што юдэі шукаюць сэнс жыцця не там, дзе трэба. Мы таксама схільныя рабіць памылкі ва ўласным пошуку сэнсу. Калі ты адчуваеш, што Езус прапануе табе, як дар, Сваё сяброўства, то будзь удзячны Пану за гэты скарб. Таксама дзякуй Яму за людзей і абставіны, якія Ён выкарыстаў, каб дапамагчы табе знайсці Яго. Вера з'яўляецца вельмі каштоўным падарункам ад Бога. Памятай, што тваё жыццё ў веры можа таксама стаць сродкам ласкі для іншых.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Згодна з Бібліяй, для верагоднага сведчання былі неабходныя два сведкі. Езус заклікае ў якасці сведак Яна Хрысціцеля і Майсея. А што мог бы засведчыць праведны чалавек пра мяне?
- Ян Хрысціцель выканаў прароцтва Ісаі: «Голас таго, хто кліча ў пустыні: Падрыхтуйце дарогу Пану, простымі рабіце сцежкі Яму!». Падчас Вялікага посту задумаемся над тым, што мы робім для таго, каб выпрастаць нашы ўласныя вакольныя сцежкі.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Езус усведамляе, што Яго слухачы сляпыя духам. Цуды, якiя Ён зрабiў, павiнны былi ўзрушыць ix, каб яны здолелі прызнаць, што Ён быў пасланы Богам Айцом. Але ix розум не здолеў змясціць і спалучыць гэта ўсё, ім не хапіла ўнутранага святла.
- Людзi адасобіліся ад Бога: яны не чулi Яго голасу, Слова Яго не жыло ў ix. Яны маглi б змянiцца, калi б слухалi Езуса, бо чуць Яго i адкрыць сваю душу для Яго – вось святло жыцця!
- Габрэi таго часу шукалi ў Законе Майсея вечнае жыццё. Але яны павiнны былі пайсці далей – да Езуса i знайсцi новае жыццё ў Ім. Яны паважалi Майсея, але не мелі ў сабе ягоных прагненняў.