User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мк 9:38-43, 45, 47-48

Слова Божае

Ян сказаў Езусу: Настаўнік, мы бачылі чалавека, які ў імя Тваё выганяў злых духаў, і забаранялі яму, бо не хадзіў з намі.

Езус жа сказаў: Не забараняйце яму, бо ніхто, хто ўчыніў цуд у Маё імя, не зможа адразу пачаць зласловіць Мяне. Бо хто не супраць нас, той з намі. І хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, сапраўды кажу вам, не страціць сваёй узнагароды.

А хто спакусіць аднаго з малых гэтых, якія вераць у Мяне, таму лепш было б, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора.

Калі спакушае цябе рука твая, адсячы яе. Лепш табе калекаю ўвайсці ў жыццё, чым з дзьвюма рукамі ісці ў геену, у агонь непагасны. І калі нага твая цябе спакушае, адсячы яе. Лепш табе ўвайсці ў жыццё кульгавым, чым з дзьвюма нагамі быць кінутым у геену. І калі вока тваё цябе спакушае, вырві яго. Лепш табе з адным вокам увайсці ў Валадарства Божае, чым, маючы два вокі, быць кінутым у геену, дзе чарвяк іх не памірае і агонь не гасне.

Мк 9:38-43, 45, 47-48
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Ян расказвае Езусу пра чалавека, які «не наш», не належыць да групы выбраных вучняў і таму, паводле яго меркавання, не мае права выганяць злых духаў у імя Езуса. Адносіны Яна (і, відавочна, іншых апосталаў) у гэтым выпадку даюць магчымасць задацца пытаннем, як мы ўспрымаем сваю прыналежнасць да хрысціянскай супольнасці.
    • У першую чаргу, нам варта вельмі добра ўсведамляць, што кожны з нас — частка «выбранага народа»: праз нашу прыналежнасць да Касцёла мы з’яўляемся нашчадкамі Ізраэля, якога Пан выбраў сабе як «асаблівую частку сярод усіх народаў, валадарства святароў і народ святы» (пар. Зых 19, 5–6). Гэта прывілей і прычына для гонару! Гэта заўсёды незаслужаны дар і таямніца Божай ласкі, хоць, з другога боку, мы найчасцей можам лёгка растлумачыць, што сталі членамі Касцёла, бо нас ахрысцілі бацькі ў дзяцінстве…
    • Але не трэба гэты прывілей успрымаць як нагоду для пошуку таго, што нас аддзяляе ад іншых, а наадварот, варта ўсведамляць адказнасць несці сведчанне пра годнасць і прыгажосць нашага паклікання да жыцця з Богам; несці яго і блізкім, і далёкім.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • The followers of Jesus are not meant to be an exclusive group which despises the good work that others do. We are encouraged to work with other Christians, and indeed with anyone of good will. The old slogan, ‘Outside the Church there is no salvation’ was a stumbling block to many good people, and must be left aside. Boasting has no place in the kingdom of God. The Holy Spirit blows like the wind wherever it pleases, and is at work incognito in every heart. God has a large imagination and labours to orchestrate all things for the world’s good.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Discipleship is not some personal privilege to be jealously guarded. We have no monopoly on Jesus. Appreciation of the good deeds done by others is essential. In his kingdom, power-seeking and rivalry have no place: they are an obstacle and a cause of scandal.
    • Lord, self-renunciation and attention to the needs of our brothers and sisters are the hallmark of belonging to you. You call me to be a stepping stone for others, not a stumbling block.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Верыць у Езуса – гэта вялікі Божы дар. Кожны, хто здзяйсняе добрыя справы ў імя Пана – сапраўды благаслаўлёны. Таксама, той, хто напоіць вас кубкам вады ў імя таго, што вы Хрыстовыя, не страціць сваёй узнагароды. З іншага боку, калі мы перашкаджаем іншым верыць у Бога, Езус яскрава паказвае нам “цану”, якую трэба будзе за гэта заплаціць. Сённяшняе Евангелле нагадвае пра адказнасць за лад нашага жыцця, які ганебна ўплывае на светапогляд іншых людзей.
    • Успомні тых людзей, якім ты ад усяго сэрца ўдзячны за добрую параду альбо прыклад жыцця. Магчыма, яны нават не ведаюць, што паўплывалі нейкім чынам на цябе. Гэтак жа і ты ніколі не ведаеш, калі на цябе глядзяць.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'