User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 17:1-6

Слова Божае

Езус сказаў сваім вучням: Немагчыма, каб не прыйшлі спакусы, але гора таму, праз каго прыходзяць. Лепш было б таму, каб павесілі яму на шыю млынавы камень і кінулі яго ў мора, чым калі б стаў ён прычынаю падзення аднога з гэтых малых.

Сачыце за сабою. Калі ж брат твой зграшыць супраць цябе, дакары яго, а калі пакаецца, даруй яму. І калі сем разоў на дзень зграшыць супраць цябе і сем разоў звернецца да цябе, кажучы: Каюся, — даруй яму.

І сказалі Апосталы Пану: Дадай нам веры. Пан сказаў: Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, вы маглі б сказаць смакоўніцы гэтай: вырвіся з карэннем і перасадзіся ў мора, — і яна б паслухалася вас.

Лк 17:1-6
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус нагадвае нам, што свае словы і дзеянні належыць добра ўсведамляць і ставіцца з адказнасцю. Сёння, як і кожны дзень, я маю магчымасць аказваць станоўчы або негатыўны уплыў на іншых. Што я абяру?
    • Тое, што мы самі пацярпелі няўдачу і падвялі іншых, не з’яўляецца апраўданнем, каб кінуць спробы прабачаць і любіць. Больш таго, мы ніколі не павінны забываць, што гэты працэс пачынаецца з нас саміх.
    • Учыні, Пане, так, каб у канцы сваіх дзён я змог сказаць з апосталам Паўлам: "У добрай барацьбе я змагаўся, бег скончыў, веру захаваў” (2 Цім 4, 7).
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • ‘Forgive us our trespasses,’ we repeatedly say to God – and we need to repeat it as we trespass again and again. You tell me, Lord, to be as patient with others’ repentance as you are with mine.
    • As I ask forgiveness for any ill example I have given, I realise that God receives me with joy.
    • I think of how I am challenged and ask God to help me when I need to give witness by my words or actions. I ask that I may know when to speak and when simply to give example through my way of living.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Вобраз млынавага жорана на шыі наганяе жах. Я малюся за тых «малых», якія церпяць спакусы ў сённяшнім Касцеле.
    • «Немагчыма не прыйсці спакусам». Езус уставаў тры разы і працягваў Крыжовы шлях. Ці не паддаюся я сам спакусам? Калі так, то, магчыма, я буду адчуваць троху больш спагады ў адносінах да майго такога ж слабага бліжняга.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Нашае чалавечае прабачэнне Езус спалучае з патрэбай шкадавання з боку вінавайцы. Пакаянне палягчае прабачэнне, дае надзею. Той, хто шкадуе, і той, хто прабачае, зноў паварочваюцца адно да аднаго тварамі, іх адносіны могуць аднавіцца. Хто чакае твайго прабачэння, а хто – твайго жалю?
    • Вучні просяць аб памнажэнні іх веры. Магчыма, яны усведамлялі крохкасць чалавечай натуры, якой так цяжка прабачаць. Можа яны зразумелі, што Божая Міласэрнасць перавышае кожнае ўчыненае зло.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус ведае, што нашы асабістыя памылкі і няўдачы будуць існаваць, але перасцерагае ад стварэння цяжкасцяў іншым. А як выглядае мой добры прыклад? Ці я ўважлівы да людзей? Ці нясу ім спагаду і любоў? Дапамажы мне, Пане, не быць ганарлівым і нядбайным.
    • Жывучы сярод людзей, мы пакліканыя да клопату і ўважлівасці. Як я будую адносіны з іншымі людзьмі? Я прашу Бога адкрыць мне вочы на тое, як я дапамагаю бліжнім узрастаць, як я ўдзяляю ім увагу, і як я прабачаю.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Рэзкія словы Езуса нагадваюць нам пра вельмі балючы момант жорсткага абыходжання з дзецьмі, што выклікаў тады і дагэтуль выклікае вялiкi боль і хваляванне ў Касцёле і грамадстве. Мы молімся аб прабачэнні і пакаянні, а таксама за выздараўленне пакрыўджаных людзей, за выпраўленне ганебных структур.
    • “Пане, дадай нам веры!” Бадай найпрыгажэйшая малітва, адзіная, якая можа суправаджаць нас на працягу ўсяго нашага жыцця. Адказ Езуса напаўняе нас суцяшэннем: нават невялікага зярнятка веры дастаткова для таго, каб пачалі рабіцца цуды. Тым не менш, мы схільныя занадта турбавацца аб тым, цi дастаткова моцна ды глыбока мы верым. Дзякуй, Божа, за вялікі дар веры!

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'