User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мц 6, 1–6. 16–18

Слова Божае

Езус сказаў сваім вучням: Глядзіце, не чыніце справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш, не атрымаеце ўзнагароды ад Айца вашага, які ў нябёсах. 

Калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. 

Калі даеш міласціну, няхай не ведае твая левая рука, што робіць правіца твая, каб міласціна твая была патаемнай. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе. 

І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі. Бо яны любяць маліцца, стоячы ў сінагогах і на рагах вуліц, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы свае, маліся да Айца твайго, які ў таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе. 

Калі посціце, не будзьце панурымі, як крывадушнікі. Бо яны закрываюць свае твары, каб людзі бачылі, што яны посцяць. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. А ты, калі посціш, намасці галаву сваю і абмый твар свой, каб паказаць, што посціш, не перад людзьмі, але перад Айцом тваім, які ў таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.

Мц 6, 1–6. 16–18
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Валадарства Божае – не месца для шоў і фанфараў. Справа не ў тым, каб выглядаць пабожным, каб іншыя намі захапляліся. Гаворка ідзе пра адносіны; спачатку з нашым Нябесным Айцом, а потым, як мы бачылі цягам апошніх некалькі дзён, з бліжнімі.
    • Як і любыя адносіны, нашы адносіны з Богам павінны насычацца часам, асабіста праведзеным з Богам, у цішыні. Менавіта ў гэтыя хвіліны блізкасці з Богам мы дазваляем паступова перамяняць сябе ў Божы вобраз.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Сёння, у Папяльцовую Сераду, для многiх хрысцiян распачынаецца час Посту — час пакаяння i, разам з тым, радасцi. Няхай усё, што б мы нi рабiлi ў час Посту, усё больш наблiжае нас да Езуса i рыхтуе да святкавання Яго Уваскрасення.
    • Пост — гэта падарожжа ўдваiх з Езусам. Рашэнні, якія я прымаю (ці не прымаю) на гэты Пост, датычацца мяне і Яго, і нікога больш. Мае адносіны з Ім — унікальныя, я не проста частка натоўпу.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Пачатак Вялікага паста – гэта добрая навіна: Бог побач і нічога не можа нам перашкодзіць быць з Ім. Усё, што мы робім падчас Паста, вядзе нас да Бога і дапамагае паверыць у Добрую вестку.
    • Пост, малітва і міласціна – гэта шляхі да Бога, а не да пакутаў. І нават болей: усё, што мы робім напрацягу гэтых тыдняў, служыць паляпшэнню жыцця іншых.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Сёння, у першы дзень Вялікага посту, мы чуем папярэджанні Езуса супраць крывадушнасці. Яны вызначаюць асноўныя напрамкі, пэўную праграму сапраўднага духоўнага абнаўлення.
    • Мы павінны ў малітве даць Пану магчымасць наблізіцца да нас. Тады ў святле Яго прысутнасці, нашыя недахопы стануць відавочнымі для нас, і мы зразумеем, над чым варта папрацаваць у Вялікім посце. І – асабліва, калі мы адмовіліся ад лішніх выдаткаў на сябе – мы адчуем сябе пакліканымі даць міласціну.
    • Не, ніводзін з гэтых духоўных высілкаў не павінен рабіцца “на публіку”. Няхай гэта застанецца таямніцай нашага сэрца, вядомай толькі нам – і Нябеснаму Айцу, які бачыць усё.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Сёння Езус нагадвае нам пра "вызначальныя знакі" сапраўднай рэлігіі: малітву, пост і міласціну. Нам патрэбныя ўсе тры.
    • Малітва без якога-небудзь элемента посту і міласціны можа стаць настолькі ўзнёслай, што, як хтосьці сказаў, бескарыснай на зямлі. Галаданне без малітвы і міласціны будзе захаваннем дыеты. Калі мы даем міласціну, але не маем часу на малітву ці самаадрачэнне, магчыма, наш дэвіз: "Рабі дабро і пазбягай Бога!"
    • Калі мы цалкам даверымся Пану падчас Вялікага посту, мы можам быць упэўнены, што гэта зменіць сітуацыю да лепшага ў нашым жыцці.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Міласціна, малітва і пост – тры класічныя праявы пабожнасці. Кожная з іх займае важнае месца ў нашых адносінах з Богам і паміж сабой. Аднак варта спытаць сябе: мяне матывуе адданасць Богу ці ўласны эгаізм? Каму я хачу спадабацца ўрэшце рэшт? Ключом да любога выбару з’яўляецца нашае сэрца. Дзе яно? Ці ў Богу адным я змясціў яго? Можа, час ад часу чакаю на пахвалу і захапленне ад людзей?
    • Езус раіць пакінуць у сакрэце свой пост, міласціну і малітву. Тым не менш, добры прыклад іншых людзей вельмі нам дапамагае.
    • Усё, што робіцца са шчырай любоўю, будзе трываць вечна. Буду маліцца аб свабодзе сэрца, каб любіць шчыра і адважна.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Якія радкі асаблівым чынам закранулі мяне ў сённяшнім урыўку Евангелля? Цi часам не заўважаю ў сабе падабенства да фарысеяу ды крывадушнiкаў?
    • Ці ў сваім жыцці я спазнаў, наколькі крывадушнасць супярэчыць закліку быць соллю, святлом і сведкам веры?
    • Цi здольны я патаемна увайсцi у “свой пакой”, каб пабыць там с Айцом? Як я прымаю Божую любоў? Цi з адкрытым сэрцам?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Сёння Езус перасцерагае мяне ад крывадушнасці. Той, Хто з'яўляецца самой Праўдай, заклікае быць падобным да Яго. Малітва, пост і міласціна павінны служыць не маёй самарэкламе, але набліжаць мяне да Бога і навучыць заўважаць прысутнасць Бога ў іншых людзях.
    • Прыгледжуся да свайго духоўнага жыцця. Што падахвочвае мяне да малітвы і ўчынкаў міласэрнасці? Любоў да Бога? Ці можа згубілася шчырасць, і пад выглядам пабожнасці мне хочацца дасягнуць нейкіх сваіх мэтаў?
    • Калі матывацыя добрая – дзякую Богу Айцу за гэта. Аднак, калі ёсць элементы крывадушнасці ў дзеяннях, буду прасіць Яго навучыць мяне пакоры і дапамагчы жыць у праўдзе, а таксама ўмацаваць сілай любові Святога Духа.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Пачатак Вялікага посту – добрая навіна аб тым, што Бог побач і нішто не можа ўтрымаць нас ад Яго. Пазней Езус сам адкрые гэта. Усё, што мы робім з увагі на Вялікі пост, павінна набліжаць нас да Бога і паглыбляць веру ў Евангелле. Пост, малітва і міласціна – шлях да Бога, а не да няшчаснага стану. Больш за тое, усё, што мы робім на працягу гэтых тыдняў, павінна ўзбагачаць жыццё іншых. У Хрыстовых “інструкцыях” адносна малітвы, посту і міласціны пададзены прычыны нашай веры і рэлігійнай практыкі.
    • Часам рэлігійнасць выкарыстоўваецца ў эгаістычных мэтах, каб, напрыклад, мець добрае самаадчуванне. Бог просіць нас, каб мы засяродзіліся месцы, якое Ён займае ў нашым жыцці праз веру. Вялікі пост дае магчымасць узгадаць прыярытэт Бога сярод усяго іншага: мы паходзім ад Яго і ідзем да Яго, Ён з'яўляецца нашым спадарожнікам на шляху жыцця.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'