User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мц 5:1-12

Слова Божае

Убачыўшы натоўп, Езус падняўся на гару. А калі сеў, падышлі да Яго вучні Ягоныя. І, адкрыўшы вусны свае, Ён вучыў іх, кажучы:

Шчаслівыя ўбогія духам, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Шчаслівыя засмучаныя, бо яны суцешаныя будуць.

Шчаслівыя лагодныя, бо яны зямлю атрымаюць у спадчыну.

Шчаслівыя галодныя і прагнучыя справядлівасці, бо яны насычаныя будуць.

Шчаслівыя міласэрныя, бо яны міласэрнасць спазнаюць.

Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць.

Шчаслівыя міратворцы, бо яны сынамі Божымі названыя будуць.

Шчаслівыя, каго пераследуюць за справядлівасць, бо іх ёсць Валадарства Нябеснае.

Шчаслівыя вы, калі будуць вас зневажаць і пераследаваць, і ўсяляк зласловіць несправядліва з-за Мяне.

Радуйцеся і весяліцеся, бо вялікая ўзнагарода вашая ў нябёсах.

Мц 5:1-12
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Гэты цудоўны ўрывак натхняе мяне сёння да малітвы. Якія словы датычаць мяне асабіста? Чым "шчаслівы" я?
    • Калі вызначыць час і прачытаць гэты ўрывак павольна і рэфлексійна, ён можа стаць добрым рахункам сумлення.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Jesus offers his Oscars, his commendations. Think of the affirmation that Jesus gives to what is fragile, weak and overlooked in the eyes of the world. I hear him say, ‘Well done’ to me for how I have lived in his spirit.
    • I might choose two of these beatitudes to be a backdrop to my prayer and reflection today: one that affirms me and one that calls me further.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Сёння, як звычайна, Езус "сядае" ў прасторы малітвы майго сэрца. Я слухаю Пана і Ягоныя Словы жыцця. Якая з запаведзяў Благаслаўленняў суцяшае мяне сёння? Якая запаведзь становіцца для мяне натхненнем у дадзены момант?
    • Я разважаю яшчэ над адным пытаннем: якой з запаведзяў мне цяжэй за ўсё прытрымлівацца?
    • Адзін з гэтых адказаў паказвае наступны крок на маім жыццёвым шляху.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Благаслаўленні паказваюць мне Сэрца Езуса і даюць зразумець, што Ён лічыць прыкметамі Божага Валадарства. Я прашу Бога адкрыць мне вочы, каб я мог распазнаць Валадарства вакол і ўнутры мяне.
    • Кожны святы, якога я успамінаю сёння, рэалізаваў пэўныя аспекты евангельскіх благаслаўленняў у сваім жыцці; я дзякую Богу, што я магу вучыцца на гэтулькіх цудоўных прыкладах, каб жыць так, як святыя Божыя.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • У дзень, калі мы ўшаноўваем Усіх святых, і асаблівым чынам згадваем ўласнае пакліканне да святасці, Літургія Слова прапануе нам благаслаўленні. У сваім нядаўняй адгартацыі аб святасці, папа Францішак называе благаслаўленні “пасведчаннем асобы хрысціяніна”. Жывучы ў адпаведнасці з імі, – дадае папа, – мы адказваем на пытанне: “Што трэба рабіць, каб быць добрым хрысціянінам?”
    • Тым не менш, часам благаслаўленні могуць здацца невыканальнымі, бо ў нешматікіх словах гэтулькі ў сабе змяшчаюць. Таму зараз я прашу Езуса паказаць мне, з якім благаслаўленнем Ён звяртаецца да мяне сёння. Я спыняюся на ім у Яго прысутнасці, просячы ласкі, каб жыць гэтым благаслаўленнем больш поўна, каб убачыць, дзе і чым яно з’яўляецца для мяне. Я пастараюся трымаць яго ў галаве і ў сэрцы на працягу ўсяго сённяшняга дня.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Ірландскі паэт, філосаф і пісьменнік Джон О’Донах’ю, які памёр не так даўно, апісваў благаслаўленне як “кола святла, што ахінае чалавека, каб яго бараніць, лячыць і мацаваць… калі благаслаўленне дадзена – акно адчыняецца ў вечнасць”.
    • Каго я магу благаславіць сёння?
    • Ва ўрачыстасць Усіх Святых далучымся да радаснага воклічу Джорджа Герберта, паэта XVII ст.: “Няхай увесь свет спявае без канца, мой Бог і Цар!”

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'