User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 9:18-22

Слова Божае

Калі Езус маліўся ў самоце, вучні далучыліся да Яго. І спытаўся ў іх: Кім лічыць Мяне народ? Яны сказалі ў адказ: Янам Хрысціцелем, іншыя — Іллёю, некаторыя ж кажуць, што адзін з даўніх прарокаў уваскрос. Ён спытаўся ў іх: А вы кім лічыце Мяне? І адказаў Пётр: Месіяй Божым. Але Ён строга загадаў ім нікому не казаць пра гэта, кажучы, што Сын Чалавечы павінен выцерпець шмат, што адкінуць Яго старэйшыны, першасвятары і кніжнікі, што Ён будзе забіты і на трэці дзень уваскрэсне.

Лк 9:18-22
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Увагу святога Лукі прыцягвае малітва. Таму ён акружае ею самыя важныя моманты у жыцці Езуса. Лука прыводзіць нас да думкі, што мы таксама павінны маліцца, калі хочам знайсці далейшы шлях да Бога.
    • Цяжка знайсці Бога ў цярпенні. Калі Езус кажа, што Ён павінен зведаць шмат пакут, Ён ведае, што гэта частка Божага плану. Хрысціянская традыцыя кажа пра "дзейсную моц крыжа". Гэта азначае, што калі мы з пакорай прымаем непазбежныя пакуты, гэта прыносіць дабро ў свет, бо ў гэтым адкрываецца вялікая любоў. Дапамажы мне, Пане, гледзячы на Тваю Муку, верыць, што гэта сапраўды так. Бо менавіта тады вялікая любоў перамагла чалавечае зло і прынесла збаўленне.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус пытаецца ў сваіх вучняў: «Кім лічаць Мяне людзі?» Сузіраючы, як Езус ставіць гэтае пытанне, паспрабую адказаць на яго сёння. Ці з’яўляецца Езус нормай маіх каштоўнасцей, учынкаў? Ці прымаю я ўсе свае рашэнні, памятаючы пра Яго?
    • У Евангеллі Езус часта кажа людзям не гаварыць пра Яго. Перад абвяшчэннем патрэбен час на разважанне. Я прашу Божай дапамогі, каб ведаць, дзе мне гаварыць і калі мне маўчаць.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Ты калі-небудзь задумваўся аб чым Езус размаўляў з Айцом падчас малітвы? Мы можам толькі дапусціць, што Ён размаўляю пра сваю місію. Таму што пасля малітвы Езус запытаў апосталаў аб тым, што людзі думаюць пра Яго. Пётр даў дзіўны адказ. Але апосталам было зразумела, што Бог паслаў Езуса як Месію, што Пётр у духу Праўды выразна і падтвердзіў.
    • Нашае рэлігійнае жыццё асноўваецца на тым, што мы выказалі сваю веру ў Езуса Хрыста. Бог вельмі шануе наш акт веры, асабліва тады, калі мы ўдзячны Яму за любоў, праяўленую Ім праз цярпенне, смерць і ўваскрасэнне. Шчырай ўдзячнасцю павінна распачынацца кожная наша малітва.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Сёння Езус задае галоўнае пытанне: “А вы кім лічыце Мяне?” Я спрабую пачуць гэтае пытанне і даць свой адказ, просячы ласку пазнаць Езуса лепш, каб такім чынам прыняць Яго з любоўю як Месію.
    • У свята Арханёлаў Божых дзякую Пану за дар гэтых пасярэднікаў, якія адыгралі такія важныя ролі ў гісторыі нашага збаўлення. І працягваюць гэта рабіць.
    • Я малюся за сяброў і знаёмых, якія атрымалі імя ў гонар арханёлаў Міхала, Габрыэля і Рафала.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'