Слова Божае
Езус казаў сваім вучням:
Няма добрага дрэва, якое б прыносіла дрэнны плод, ці дрэннага дрэва, якое б прыносіла добры плод. Бо кожнае дрэва пазнаецца па ягоным плодзе: не збіраюць з церняў смоквы, а з куста ажын не збіраюць вінаграду. Добры чалавек выносіць з добрага скарбу сэрца дабро, а дрэнны чалавек з благога сэрца выносіць зло, бо пра тое, чым напоўнена сэрца, гавораць вусны ягоныя.
Што вы клічаце Мяне: Пане, Пане, – а не выконваеце таго, што Я кажу? Я пакажу вам, да каго падобны кожны, хто прыходзіць да Мяне, слухае Маё слова і выконвае яго. Ён падобны да чалавека, які, будуючы дом, глыбока выкапаў і заклаў падмурак на скале. Калі здарылася паводка, паток хлынуў на гэты дом, аднак не змог пахіснуць яго, таму што ён быў добра збудаваны.
А той, хто слухае і не выконвае, падобны да чалавека, які збудаваў дом на зямлі і без падмурка. Паток хлынуў на яго, і ён адразу абваліўся, і вялікае было зруйнаванне дому гэтага.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Што такое “добры скарб” майго сэрца? Ці ёсць там наогул нейкі скарб? Калі я зазірну глыбей унутр сябе, то знайду, што мой скарб – гэта Бог, які заўсёды жыве ў сэрцы. Адкуль я ведаю, што там ёсць Бог? Бо Езус паабяцаў (Ян 14,23), што Ён і Айцец прыйдуць і зробяць жыллё ў тых, хто будзе захоўваць Ягонае слова. Навучы мяне, Пане, слухаць, прымаць і захоўваць Твае словы.
- Томас Мертан піша: “У цэнтры нашай істоты ёсць кропка нябыту, некранутая ні грахом, ні ілюзіяй; кропка або іскра, якая цалкам належыць Богу. Гэта чыстая хвала Божая ў нас”. Вось мой добры скарб!
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- What is ‘the good treasure’ in my heart? Have I any treasure there at all? I need to look inside and search around: then I will find that my treasure is God, who dwells in my heart always. How do I know that God is there? Because Jesus has promised (John 14:23) that he and his Father will come and make his home with those who try to keep his word. As a member of the Sacred Space community, I do try to keep his word.
- Thomas Merton writes: ‘At the centre of our being is a point of nothingness which is untouched by sin and by illusion; a point or spark which belongs entirely to God. It is the pure glory of God in us’. This is my good treasure!
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- If I think of my life as a tree, I can ask how it is nourished and reflect on its vital quality. What ‘water’ do I soak in from the ground around me, what ‘light’ do I bask in, what ‘shade’ or ‘fruit’ do I have for the good of others? I take care of any negative conclusions of mine, remembering that judgement belongs to God alone. I ask only that the words of Jesus open me to God’s wisdom and truth.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- У сённяшнім фрагменце Езус выкарыстоўвае два зразумелых вобразы, каб засяродзіць увагу на наступствах нашых дзеянняў. Вытокам першага вобразу з’яўляецца сад. Ніхто не спадзяецца сабраць з церняў смоквы, а з куста ажын – вінаград. На мае паводзіны моцна ўплывае тое, які я чалавек. Па гэтай прычыне стаць добрым чалавекам – найважнейшая мэта майго жыцця. І гэта не тое, што я магу зрабіць без Божай дапамогі.
- Другі вобраз узяты з будаўніцтва. Выбраны народ перасяліўся ў Абяцаную зямлю пасля саракагадовага перыяду вандравання па пустыні. Яны жылі, як качэўнікі, і намёты адпавядалі іх патрэбам, але настаў час змяніць звычаі. У месцы пастаяннага пражывання будынкі патрабуюць добрых падмуркаў, інакш яны ўпадуць. Поруч з тым, што мы павінны сур'ёзна ставіцца да будынкаў, у якіх праводзім сваё кароткае жыццё на гэтым свеце, мы павінны быць яшчэ больш адказнымі адносна таго, дзе мы збіраемся правесці вечнасць.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Папа Францішак заахвочвае нас быць людзьмі распазнавання, якія ведаюць, як выявіць і выбраць лепшае, не абмяжоўваючыся чорна-белай альтэрнатывай. Сённяшняе чытанне дае нам добры крытэрый для распазнавання: які будзе плён кожнага выбару? Я засяроджваюся на сваіх разнастайных рашэннях і спрабую адказаць на пытанне: якія плёны сапраўды робяць мяне шчаслівым?
- У наш час, калі многія каштоўнасці лічацца адноснымі, словы Хрыста аб будаванні на скале гучаць сапраўдным выклікам.для нас. Што яны азначаюць у маім жыцці? Ці ўсе свае “будаўнічыя працы” я вяду на скале? Можа, штосьці важнае я будую на пяску?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Калі я паспрабую ўявіць сабе, што маё жыццё – гэта дрэва, то магу спытацца, як яно сілкуецца, і прыгледзецца, у якім яно стане, наколькі яно жывое? Што за “вада” насычае маё карэнне? Якое “святло” сагравае мяне? Які “цень” і які “плод” я даю іншым?
- Ці бяру я за падмурак свайго жыцця навуку Хрыста? Ці ёсць у ёй аспекты, якіх я пазбягаю? Буду прасіць Пана, каб адкрыў мне вочы на гэтыя справы.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Нават самы трывалы будынак патрабуе дагляду і рамонту. Разважаю даўжэй над вымоўным вобразам, які прапануе Езус. Я пакліканы супрацоўнічаць з Богам, каб стварыць годнае жыллё, прытулак, месца, адкуль можна выправіцца ў шлях.
- Падмурак будынка часта з'яўляецца яго найменш бачнай часткай, схаванай глыбока і, здавалася б, нязначнай. Мой "падмурак веры", магчыма, не вядомы многім, але шанаваны Богам, якога зараз у малітве я прашу паклапаціцца пра гэтую аснову майго жыцця, благаславіць яе і ўмацаваць.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Для слухачоў Езуса смакоўніца сімвалізавала ўрадлівасць, спакой і дабрабыт. Вінаград быў сімвалам радасці. Ажыны і церні служылі толькі ў якасці дроў. Садавіне, як і характару, патрабуецца час для росту і даспявання. Езус параўноўвае дабрыню сэрца з добрым плодам.
- Пане, сталае вучнёўства каштуе дорага! Сёння хрысціяне сутыкаюцца са шматлікімі бурамі. Без цвёрдага падмурка мяне зруйнуюць вялікія хвалі і вецер. Ты шукаеш мяне і ведаеш мяне дарэшты, таму дай мне мудрасці і сілы слухаць Тваё слова і жыць паводле Тваёй праўды. Ты – мая надзейная і адзіная аснова ў часы ліхалецця і нягоды.