User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мц 10:24-33

Слова Божае

Езус сказаў сваім вучням: Вучань не вышэйшы за настаўніка, і слуга не вышэйшы за гаспадара свайго. Вучню дастаткова быць як настаўнік ягоны, і слузе — як гаспадар ягоны. Калі гаспадара дому назвалі Бэльзэбулам, то тым больш назавуць хатніх яго? Таму не бойцеся людзей, бо няма нічога схаванага, што б не адкрылася, і нічога патаемнага, што б не стала вядомым. Што кажу вам у цемры, гаварыце на святле, і што на вуха чуеце, прапаведуйце на дахах. Не бойцеся тых, хто забівае цела, душы ж не могуць забіць; а больш бойцеся таго, хто можа і душу, і цела загубіць у геене. Ці ж не два вераб’і прадаюцца за ас? I ніводзін з іх не ўпадзе на зямлю без волі Айца вашага.

У вас жа і валасы на галаве палічаны. Таму не бойцеся: вартыя вы больш за многіх вераб’ёў. Так кожнага, хто вызнае Мяне перад людзьмі, і Я прызнаю перад Айцом Маім, які ў нябёсах. А хто адрачэцца ад Мяне перад людзьмі, ад таго і Я адракуся перад Айцом Маім, які ў нябёсах.

Мц 10:24-33

Разважанні да сённяшняга Слова Божага

Active
Default
  • Няўжо Езус на самай справе просіць мяне пагадзіцца на тое, каб са мной абыходзіліся так, як з Ім? Я Ім захапляюся, імкнуся наследваць Яго, але быць гатовым, што людзі паступяць са мной гэтак жа, як з Ім… Здаецца, Езус просіць занадта шмат. Пане, толькі калі маё сэрца стане падобным да Твайго, я здолею жыць так, як Ты. Прамаўляй цяпер да майго сэрца і дапамажы мне слухаць, вучыцца і любіць – як Ты гэта рабіў.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'