User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 13,1-9

Слова Божае

У той час прыйшлі некаторыя і расказалі Езусу пра галілеян, кроў якіх Пілат змяшаў з іх ахвярамі. Езус адказаў ім на гэтае: Думаце, што гэтыя галілеяне былі большымі грэшнікамі за ўсіх галілеян, бо так пацярпелі? Не. Кажу вам, але калі не пакаецеся, усе таксама загінеце. Думаеце, што тыя васемнаццаць, на якіх звалілася сілаамская вежа і забіла іх, былі больш вінаватыя за ўсіх людзей, якія жылі ў Ерузалеме? Не. Але кажу вам, калі не пакаецеся ўсе таксама загінеце.

І расказаў вось якую прыпавесць: Адзін чалавек меў у вінаградніку сваім пасаджаную смакоўніцу і прыйшоў шукаць плоду на ёй, і не знайшоў. І сказаў вінаградару: Вось я трэці год прыходжу шукаць плоду на гэтай смакоўніцы, і не знаходжу. Ссячы яе. Навошта яна займае зямлю?

Але той сказаў яму ў адказ: Пане, пакінь яе на гэты год. Я абкапаю яе і абкладу ўгнаеннем. Можа, прынясе плод у будучым, а калі не, ссячэш яе.

Лк 13,1-9
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Гісторыя аб смакоўніцы распавядае аб цярплівасці Бога і аб нашай патрэбе ў некаторым часе, каб навярнуцца і стаць на шлях паглыблення веры і малітвы. Бог дае другі шанец, прычым неаднойчы. Ён не пакідае нас, верыць у нашую будучыню. У кожнага з нас здараюцца няўдачы, і хоць мы ўсімі сіламі стараемся іх пазбегнуць, яны застаюцца пры нас. Бог ведае гэта і бачыць нашыя намаганні змяніць жыццё, а малітва дапамагае нам верыць у сябе так, як Бог верыць у нас.
    • Часам мы можам сутыкнуцца са спакусай збочыць з Божага шляху, нават пайсці за ёй, але няспынна гучыць Хрыстовы заклік да навяртання, так што мы можам зрабіць лепшы выбар, каб станавіцца больш падобнымі на Яго.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Садоўнік пасадзіў дрэва. Ён палівае яго, угнойвае, падразае. Усё, што ён робіць, накіравана на тое, каб дрэва было моцным, здаровым і прынесла шмат пладоў. Бачу я любячую руку садоўніка ва ўсім, што адбываецца са мной?
    • Бог пасадзіў і дрэва майго жыцця. Ён даў мне ўсё неабходнае, каб я прынёс плён, які вельмі ўзрадуе Яго. Адзін з будучых дзён стане маім апошнім днём на гэтай зямлі. Пасля гэтага ў мяне ўжо не будзе іншай магчымасці прынесці плён большы або лепшы чым той, які я прыношу цяпер. Што было б, калі б гэтым днём стаў сённяшні?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Садоўнік пасадзіў дрэва. Ён палівае яго, угнойвае, падразае. Усё, што ён робіць, накіравана на тое, каб дрэва было моцным, здаровым і прынесла шмат пладоў. Бачу я любячую руку садоўніка ва ўсім, што адбываецца са мной?
    • Бог пасадзіў і дрэва майго жыцця. Ён даў мне ўсё неабходнае, каб я прынёс плён, які вельмі ўзрадуе Яго. Адзін з будучых дзён стане маім апошнім днём на гэтай зямлі. Пасля гэтага ў мяне ўжо не будзе іншай магчымасці прынесці плён большы або лепшы чым той, які я прыношу цяпер. Што было б, калі б гэтым днём стаў сённяшні?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Яўрэі верылі, што любое няшчасце, якое здаралася ў жыцці чалавека, было вынікам яго граху. Чым больш цярпеў чалавек, тым больш грэшным ён, напэўна, быў! Езус адкідае такое спрошчанае ўяўленне. Ён звяртае нашую ўвагу на пакаянне, на змену адносін да Бога і чалавека.
    • Вырошчванне і ўгнаенне смакоўніцы сімвалізуе дзейнасць Божай міласэрнасці. Пане, Ты ведаеш мае моцныя і слабыя бакі лепей, чым я. Ты цярплівы і любячы Бог. Ты пасеяў зярняткі змен у маім сэрцы. Вось надышоў час, каб яны прынеслі плён.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Вінаградар упэўнены, што, калі ён паспрабуе яшчэ раз, смакоўніца прынясе плён, нягледзячы на бясплодныя гады. Можа стацца, і я зараз знаходжуся ў сітуацыі, на першы погляд, немагчымай, якая звязана з маімі блізкімі, сябрамі ці супрацоўнікамі. Прашу Божай дапамогі, каб мне быць міласэрным, як Айцец.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'