User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мц 6:7-15

Слова Божае

Езус сказаў сваім вучням: Калі моліцеся, не гаварыце шмат, як язычнікі, бо яны думаюць, што ў мнагаслоўі сваім пачутыя будуць. Не будзьце ж падобнымі да іх, бо ведае Айцец ваш, у чым вы маеце патрэбу, раней, чым вы папросіце ў Яго. Таму так маліцеся: Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся імя Тваё, прыйдзі Валадарства Тваё, будзь воля Твая, як у небе, так і на зямлі; хлеба нашага штодзённага дай нам сёння; і даруй нам правіны нашыя, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Калі вы будзеце дараваць людзям правіны іхнія, то Айцец ваш Нябесны даруе і вам. А калі не будзеце дараваць людзям, то і Айцец ваш не даруе вам правінаў вашых.

Мц 6:7-15
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Можна навучыцца разнастайым малітоўным метадам, развіць звычкі і навыкі. Але часам шчырае маленне да Айца скажа столькі, колькі трэба.
    • Такі сардэчны зварот да Бога кажа: я веру, што Бог ёсць тут і любіць мяне. А затым ўсведамляе, што калі Бог прысутны для мяне, то Бог прысутны для ўсіх нас і ўсіх любіць і пра ўсіх клапоціцца.
    • І вось, мая малітва павінна адкрыць маё сэрца на людзей, якіх я раню, і праз якіх паранены сам.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Магчыма, табе складана маліцца менавіта зараз? Ты разгублены, незадаволены, рассеяны? Не ведаеш, што сказаць? Паспрабуй павольна вымавіць Яго малітву - «Ойча наш», або проста застанься ў спакоі і маўчанні ў прысутнасці Бога. Малітва - гэта час для таго, каб паглыбіцца ў цуд Божай любові, паслабіць напружанне і адпусціць на нейкі час клопаты.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Наш Айцец так добра ведае нас, што цяжка засяродзіцца на ўсіх тых словах, якія мы вымаўляем падчас малітвы. Паспрабуем сёння затрымацца на адной фразе, напрыклад, "свяціся імя Тваё". Што гаворыць гэты выраз мне асабіста?
    • У чым можа праяўляцца святасць Яго імя ў сучасным жыцці? Якія малітоўныя звароты да нашага Айца прыносяць мне найвялікшае суцяшэнне, а якія ставяць найбольш складаную задачу?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Магчыма, табе цяжка маліцца зараз? Можа, ты разгублены, раздражнёны, няўважлівы. Паспрабуй пабыць у цішыні на працягу некалькіх імгненняў. Не ведаеш, што сказаць? Абяры малітву, якую Езус узносіць – “Ойча наш” – і маліся ёю павольна, слова па слове. Альбо проста пабудзь моўчкі ў прысутнасці Пана. Малітва – час адпачынку ў таямніцы Божай любові, адмовы ад напружання і клопатаў на гэты прамежак часу.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • У цяперашні час мы патрабуем сродкаў, дастатковых для жыцця, а не празмернай колькасці ежы. За свае правіны, за бязлітаснасць да іншых мы прагнем атрымаць прабачэнне. Такім жа чынам, на адным дыханні, мы павінны дараваць, вызваляючы сваіх крыўдзіцеляў ад нашага нежадання літавацца над бліжнім, і адначасова вызваляючы сябе, каб жыць без цяжару мінулага, якое мы не можам змяніць. Кожны наш дзень поўны магчымасцяў. Некаторыя з іх жыватворчыя, а іншыя гэтак жа прывабныя, як і падступныя, так што мы павінны адрозніваць натхненні Духа і спакусы ворага. Калі ж нам здарыцца абраць другі варыянт, то рана ці позна, спатрэбіцца Божая дапамога.
    • Зважаючы толькі на саміх сябе, мы можам палічыць, што маем патрэбу ў лепшых прыладах – разумнейшых тэлефонах і машынах, больш інавацыйнай форме малітвы. Але што нам сапраўды неабходна – быць насычанымі надзейнай ежай Хрыстовага навучання. Мы маем патрэбу ў Яго мудрасці, пакуль Ён не ўцелавіцца ў нас, пакуль мы не станем жывымі словамі нашага Пана.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Што гаворыць пра Бога малiтва “Ойча наш”? Магчыма, мне варта памалiцца аб лепшым разуменнi кожнага слова гэтай малiтвы. Які зварот падабаецца мне больш за іншыя?
    • “Прыйдзі валадарста Твае”? Цi я веру, што ў Бога ёсць мара наконт мяне і ўсіх нас?
    • “Будзь воля Твая”? Цi ёсць у мяне пачуццё таго, што Бог трымае мяне у Сваіх далонях? Калi надыходзяць цяжкасцi, ці адразу я клічу Бога?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Бог ведае ўсе нашы патрэбы, нават перад тым, як мы пачынаем маліцца. Бог ведае нас значна глыбей, чым мы самі сябе ведаем. Мы ведаем, чаго хочам, але, магчыма, гэта не з'яўляецца тым, чаго мы па-сапраўднаму патрабуем.Бог заўсёды адказвае на нашу малітву такім чынам, каб вынік быў найлепшым для нас, асведамляем мы гэты ці не.
    • Чалавеку, які казаў што ніколі не прабача іншага за тое, што ён зрабіў, адзін мой сябар адказаў : «Тады не маліся «Ойча наш». Правільны і карысны выклік.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'