User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Ян 8,1-11

Слова Божае

Езус пайшоў на Аліўную гару, а раніцай зноў з’явіўся ў святыні. І ўсе людзі ішлі да Яго, а Ён сеў і вучыў іх.

Прывялі тады кніжнікі і фарысеі да Яго жанчыну, якую злавілі на чужаложстве. Паставілі яе пасярэдзіне і сказалі Яму: Настаўнік, гэтую жанчыну злавілі на чужалостве. А Майсей наказаў нам у Законе каменаваць такіх. А Ты што скажаш?

Яны казалі гэта, бо выпрабоўвалі Яго, каб мець у чым абвінаваціць Яго.

Але Езус, схіліўшыся, пісаў пальцам па зямлі. Калі ж пыталіся ў Яго далей, Ён выпрастаўся і сказаў ім: Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе камень. І зноў, схіліўшыся, пісаў па зямлі.

Яны ж, калі пачулі гэта, выйшлі адзін за адным, пачынаючы са старэйшых. Застаўся адзін Езус і жанчына, якая стаяла пасярэдзіне.

Езус выпрастаўся і сказаў ёй: Жанчына, дзе яны? Ніхто не асудзіў цябе? Яна адказала: Ніхто, Пане. Езус сказаў ёй: I Я не асуджаю цябе; ідзі, і адгэтуль больш не грашы.

Ян 8,1-11
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус – Той, хто ніколі не асуджае нас, нават калі мы асуджаем саміх сябе. Позірк Езуса на жанчыну, якой вынеслі прысуд, выратаваў яе – позірк Божай і вечнай любові. У малітве мы можам перанесці ўвесь сорам і віну свайго жыцця ў гэтую гісторыю прабачэння і пачуць словы, сказаныя кожнаму з нас: “Я не асуджаю цябе”.
    • Калі б Езус для мяне напісаў нячутнае пасланне – “пальцам па зямлі”, што б у ім было?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Недахопы іншых людзей, якія мы з цяжкасцю пераносім, - гэта часта нашыя ўласныя недахопы (часам вельмі добра замаскіраваныя). Раздражненне, якое мы адчуваем у адносінах да іншых, - гэта часцей за ўсе раздражненне на сябе самога. Кожнае каменне, якім я запасаюся для кідка ў кагосьці іншага, гняце мяне самога. Сёння я малюся, каб Пан дапамог мне заставіць каменне злосці і абурэння на зямлі і зрабіцца вольным.
    • Часам нас перапаўняе пачуццё віны. У вушах гучаць галасы абвінаваўцаў. Не ў моцах паварушыцца ад страху, мы чакаем прысуду. Пане, як тая жанчына з сённяшняга чытання, няхай мы пачуем, як абвіноўваючыя галасы растворацца ў паветры, пакуль не застанецца только адзін голас, які кажа нам ісці далей і больш не грашыць.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Недахопы іншых людзей, якія мы з цяжкасцю пераносім, - гэта часта нашыя ўласныя недахопы (часам вельмі добра замаскіраваныя). Раздражненне, якое мы адчуваем у адносінах да іншых, - гэта часцей за ўсе раздражненне на сябе самога. Кожнае каменне, якім я запасаюся для кідка ў кагосьці іншага, гняце мяне самога. Сёння я малюся, каб Пан дапамог мне заставіць каменне злосці і абурэння на зямлі і зрабіцца вольным.
    • Часам нас перапаўняе пачуццё віны. У вушах гучаць галасы абвінаваўцаў. Не ў моцах паварушыцца ад страху, мы чакаем прысуду. Пане, як тая жанчына з сённяшняга чытання, няхай мы пачуем, як абвіноўваючыя галасы растворацца ў паветры, пакуль не застанецца только адзін голас, які кажа нам ісці далей і больш не грашыць.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Недахопы іншых людзей, якія мы з цяжкасцю пераносім, – часта з'яўляюцца нашымі ўласнымі недахопамі, прытым добра замаскіраванымі. Раздражненне, якое мы адчуваем у адносінах да іншых, – часцей за ўсе раздражненне на саміх сябе. Кожны камень, якім я вырашаю кінуць у кагосьці, трапляе ў мяне самога. Сёння я малюся, каб Пан дапамог мне выпусціць з рук каменне злосці і абурэння і зрабіцца вольным.
    • Часам нас перапаўняе пачуццё віны. У вушах гучаць галасы абвінаваўцаў. Мы застыгаем нерухома ад страху, чакаем прысуду. Пане, як той жанчыне з сённяшняга чытання, дазволь нам пачуць, як асуджальныя галасы растворацца ў паветры, пакуль не застанецца только адзін голас, які кажа нам ісці далей і больш не грашыць.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Аўстралійскі тэолаг і бібліст Джон Пэйнтэр звяртае ўвагу на адну важную рэч, якую лёгка прапусціць у гэтым урыўку: “Абвяшчэнне прабачэння стаіць першым і не абумоўліваецца навяртаннем з граху. Хутчэй, адварочванне ад граху вынікае з досведу прабачэння”. Ці веру я ў магчымасць радыкальнага прабачэння?
    • Часта кажуць, што лягчэй даць, чым прыняць. Ці здаралася так, што мне было лягчэй дараваць, чым паверыць, што мяне прабачылі? Ірландскі езуіт, благаслаўлёны Джон Саліван, заклікаў рэкалектантаў: "Заўсёды пачынайце. Адпускайце мінулае. Святыя заўсёды пачыналі. Так яны сталі святымі”.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • У сённяшняй евангельскай гісторыі, як і ў шматлікіх іншых эпізодах, да Езуса скіроўваюць пытанне адносна інтэрпрэтацыі Закону Майсея. Як заўважае евангеліст, суразмоўцаў Езуса насамрэч не цікавіла праўда і справядлівасць, але яны хацелі «падлавіць» Настаўніка з Назарэта, паставіць Яго ў цяжкую сітуацыю.
    • Калі б Езус апраўдаў жанчыну, Яго б асудзілі за патуранне граху. Калі б Ён згадзіўся са строгасцю майсеевых прадпісанняў, супярэчыў бы свайму ўласнаму вучэнню пра міласэрнасць і прабачэнне, і ў дадатак сцвярджаў бы права ізраэльцянаў караць смерцю насуперак рымскаму закону, які надаваў гэтае права выключна імперскай ўладзе.
    • Такім чынам Закон і лёс чалавечай асобы становяцца прадметам маніпуляцыі дзеля знішчэння апанента. Паводзіны кніжнікаў і фарысеяў здраджваюць іх прадузятасць: чаму яны прыводзяць толькі жанчыну, а гатовыя пакінуць без пакарання мужчыну, з якім яна была?..
    • <...> Езус прыйшоў не дзеля таго, каб адмяніць Закон ці Прарокаў, а каб выканаць (пар. Мц 5, 17): каб канчаткова аб’явіць, што Пан — Бог міласэрны, літасцівы і цярплівы, які захоўвае міласэрнасць на тысячу пакаленняў (пар. Зых 34, 6–7), які не жадае смерці грэшніка, але каб той навярнуўся і жыў (пар. Эзх 33, 11), які паслаў Сына свайго ў свет, не для таго, каб судзіць свет, а каб свет быў збаўлены праз Яго (пар. Ян 3, 17). Езус сваёй крывёю «падпіша» Новы Запавет, праз які чалавек становіцца справядлівым не дзякуючы «справядлівасці, якая паходзіць з Закону, але з тою, якая паходзіць з веры ў Хрыста», як сёння кажа святы Павел у другім чытанні (Флп 3, 9). Езус сваім пальцам перакрэслівае гісторыю нашых грахоў, калі мы звяртаемся да Яго ўсім сэрцам як да адзінага нашага Збаўцы; Ён піша ў Кнізе Жыцця новую старонку для кожнага, хто ў Яго верыць і даручае сябе Яму цалкам.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'