User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мц 3:1-12

Слова Божае

У тыя дні з’явіўся Ян Хрысціцель, які навучаў у Юдэйскай пустыні і казаў: Пакайцеся, бо наблізілася Валадарства Нябеснае. Бо гэта той, пра каго сказаў прарок Ісая: Голас таго, хто кліча ў пустыні: падрыхтуйце дарогу Пану, раўняйце сцежкі Яму.

Сам жа Ян меў адзенне з вярблюджай воўны і скураны пояс на бёдрах сваіх; а ежай яму была саранча і дзікі мёд. Тады Ерузалем і ўся Юдэя, і ўсе ваколіцы Ярдана выходзілі да Яго. І прымалі хрост ад яго ў рацэ Ярдан, вызнаючы свае грахі.

Убачыўшы многіх фарысеяў і садукеяў, якія прыходзілі да яго хрысціцца, ён сказаў ім: Племя змяінае, хто навучыў вас уцякаць ад надыходзячага гневу? Прынясіце ж годны плён пакаяння, і не думайце казаць у думках сваіх: Наш айцец — Абрагам. Бо кажу вам, што Бог можа з камянёў гэтых узняць дзяцей Абрагаму. Ужо і сякера прыкладзена да карэння дрэваў; бо кожнае дрэва, што не дае добрага плоду, будзе ссечана і кінута ў  агонь.

Я хрышчу вас у вадзе для пакаяння, але той, хто ідзе за мною, мацнейшы за мяне, і я не варты несці сандалі Ягоныя. Ён будзе хрысціць вас Духам Святым і агнём. Лапата Ягоная ў руцэ Яго, і Ён ачысціць гумно сваё і збярэ пшаніцу сваю ў свіран, а мякіну спаліць агнём непагасным.

Мц 3:1-12
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Ян мае зусім не салодкае пасланне для фарысеяў і садукеяў, якія да яго прыходзяць. Ад іх ён чакае не проста нейкіх «касметычных змен», але прыняцця цалкам новага стану рэчаў. Як мы ведаем з далейшага евангельскага аповеду, менавіта гэтыя групы юдэяў супраціўляліся той навізне, што прынёс Езус Хрыстус сваім вучэннем і прыкладам. І нам таксама патрэбны моцны штуршок, калі наша вера стала надта «прыручанай», выгоднай, калі з Богам у нас «панібрацкія» адносіны — гэта значыць, што не мы «рыхтуем дарогу Пану, раўняем сцежкі Яму», а чакаем, каб Ён падрыхтаваў дарогу для нашых амбіцый, планаў, памкненняў — не клапоцячыся, ці супадаюць яны з Яго воляй.
    • Наўрад ці ад нас патрабуецца пераняць суровы стыль жыцця Яна Хрысціцеля, аднак у евангельскім апісанні ёсць вельмі важныя ўказанні для нас у любых жыццёвых абставінах. Евангельскі аповед кажа пра адзенне Яна і пра ягоную «дыету». Цікава, што ад лацінскага слова habitus, якое азначае «адзенне» (адсюль манаскі «габіт»), паходзіць слова «звычка» ў сучасных заходніх мовах. Нават калі, выходзячы метафарычна ў пустыню следам за заклікам да навяртання, мы не пераапранемся ў адзенне з вярблюджай воўны, нам напэўна трэба паглядзець на нашыя звычкі: не ўсведамляючы гэтага (а часта і не жадаючы нават усвядоміць), мы робімся закладнікамі такога тыпу паводзінаў, які насамрэч нават не выбіраем свабодна, а паўтараем бяздумна, не пытаючыся, ці вядуць яны нас у добрым напрамку, ці дапамагаюць узрастаць у цнотах. А калі нават убачым і ўсвядомім неабходнасць пераменаў, не маем сілы штосьці змяніць, бо звычка сталася «другой натурай»…
    • Вось чаму нам патрэбны Той, хто «будзе хрысціць Духам Святым і агнём», хто «ачысціць гумно» нашай душы: без агню Ягонай любові, які саграе, асвятляе і ачышчае, мы не дасягнем мэты.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Isn’t it extraordinary how a mortified man draws people. They admire one whose needs are minimal, who is the master of his own appetites, who has a deep interior freedom. John the Baptist, with minimal clothes and minimal food, was a magnet. People trusted him because clearly he could not be bought. As Churchill said of Lawrence of Arabia, “Because he despised the world’s prizes, the world held him in awe. He was enfranchised by his indifference to its pleasures.”
    • Where are the chains on me, the appetites which I have not mastered, and that pull me in ways I do not want? Help me towards a freer heart and body, Lord.
    • I may feel uncomfortable when confronted with John's call to repentance but I let myself listen, acknowledging that I am a sinner in need of God's mercy. If I cannot admit this, Advent is not for me.
    • God does not want me to passively receive the Word. I work with God, preparing the way in my life, expectant and hopefully watching for God’s approach.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Выбраны народ жыў у чаканні. Ён чакаў таго дня, калі Божы пасланец з'явіцца на зямлі і ўпарадкуе справы свету – пацвердзіць правату выключна тых, якія засталіся верныя Пану і Яго Слову, якое абвяшчалі прарокі.
    • Гэты Месія будзе ўвасабленнем Пана ў абліччы чалавека. Людзі павінны былі ачысціць сябе падрыхтоўкай. Адным з відаў ачышчэння вадой быў хрост. Але Ян Хрысціцель папярэджвае, што больш глыбокае ачышчэнне наперадзе, у руках “таго, хто ідзе за мною": ачышчэнне агнём. Людзі павінны, пакуль яшчэ ёсць час, змяніць сваё жыццё, а не проста спадзявацца на абяцанне Абрагаму, альбо на вернасць любому рукатворнаму зводу законаў.
    • У нашым уласным жыцці мы самі ніколі не можам ведаць, калі ў Божым плане павінны адбыцца з намі велізарныя змены. Магчыма, у найбліжэйшай будучыні.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Пакайцеся! – заклікае Ян. Змяніце сэрцы! Мы ведаем, што нам трэба змяніцца, але мы не можам зрабіць гэта самастойна. Мы павінны настойліва прасіць Божай дапамогі.
    • Хрост – самая важная падзея ў нашым жыцці. Мы адрадзіліся ў вечнае жыццё і паабяцалі верыць у Бога, адмовіцца ад граху і аддана служыць Богу. Адновім жа сёння свае абяцанні.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'