User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мц 24:37-44

Слова Божае

Езус сказаў сваім вучням: Як было ў дні Ноя, так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Бо, як у дні перад патопам елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж аж да таго дня, калі Ной увайшоў у каўчэг, і не ведалі, пакуль не прыйшоў патоп і не забраў усіх: так будзе і ў час прыйсця Сына Чалавечага. Тады двое будуць у полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты. Дзве будуць малоць на жорнах: адна будзе ўзятая, а другая пакінутая. Таму чувайце, бо не ведаеце, у які дзень Пан ваш прыйдзе. Бо ведаеце, што, калі б гаспадар дому ведаў у якую варту прыйдзе злодзей, дык не спаў бы і не даў бы падкапаць дом свой. Таму і вы будзьце гатовыя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў тую гадзіну, калі вы не думаеце.

Мц 24:37-44
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Варта звярнуць увагу на тое, што Езус, праводзячы паралель з днямі Ноя, пералічвае звычайныя чалавечыя заняткі: «елі, пілі, жаніліся і выходзілі замуж», працавалі… Ці хтосьці будзе «ўзяты» ў Божае Валадарства ці не, залежыць не ад знешніх дзеянняў, а ад унутранай паставы. Гэтае стаўленне выражаецца ў тым, каб «чуваць» і «быць гатовымі».
    • Для тых, хто не чувае — то бок у духоўным сэнсе «спіць», не зважае на Божую прысутнасць і, такім чынам, не ўсведамляе сапраўднай вартасці рэчаў — чалавечыя заняткі становяцца самамэтай альбо, лепш сказаць, абмяжоўваюцца матэрыяльным, зямным гарызонтам і вузкім асабістым інтарэсам.
    • Адвэнт — не пост, але перыяд аскезы: «аскеза» з грэчаскай мовы перакладаецца як «практыкаванне». Мы маем патрэбу ў духоўных практыкаваннях гэтак жа, як цела патрабуе нагрузкі. Сэнс гэтай аскезы падсумоўвае святы Павел у другім чытанні: «Апраніцеся Панам Езусам Хрыстом і не дагаджайце целу ў пажадлівасці». Памятаем, што пад «целам» тут апостал мае на ўвазе не фізічную частку нашай істоты наогул, а тое вымярэнне чалавека, якое супрацьстаіць духу, знаходзіцца пад уплывам «цемры». Інакш кажучы, чаканне прыйсця Пана — выдатная нагода для таго, каб шчыра паглядзець на тое, што перашкаджае мне быць адкрытым на Бога, што знявольвае мяне, робіць надта залежным ад зямных рэчаў.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Jesus is not asking us to stay awake all night, but to live in the present, so that we can recognise the Lord when he appears in our lives. He shows himself in the unrehearsed moments, the interruptions and accidents that can throw me off balance.
    • Teach me, Lord, to recognise your face wherever I encounter you.
    • Staying awake means noticing and being alert. As I take time to pray, I might allow the things I have been too busy to see come to my notice.
    • Looking ahead, I consider what might help me to remain alert.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус не просіць нас не спаць начамі, але жыць у цяперашнім часе так, каб мы маглі пазнаваць Пана “у твар”, калі Ён прыходзіць у нашае жыццё. Ён паказвае Сябе ў незапланаваны момантах, перашкодах і непрыемных выпадках, якія могуць вывесці нас з раўнавагі.
    • Навучы мяне, Пане, пазнаваць Твой твар паўсюль, дзе я сустракаю Цябе.
    • Калі чалавек не спіць, ён мае магчымасць быць уважлівым і пільным. Менавіта час малітвы дапамагае ўбачыць тое, што я прагледзеў з-за шматлікіх клопатаў і спраў.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Сын Чалавечы прыходзіць да нас найперш у хвіліну смерці. Можа, мы будзем прадчуваць яе, але можа і не. Добрае духоўнае практыкаванне – падумаць пра сваю смерць, каб, па-першае, асвоіцца з самой ідэяй, што смерць не мінае нікога, а па-другое, каб да яе падрыхтавацца.
    • “Чуваць” сапраўды важна, але не толькі ў сэнсе “быць гатовымі”, калі прыйдзе Сын Чалавечы; чым больш мы чуваем, тым больш здольныя змяняць сваё жыццё!

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'