User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Ян 2: 13–22

Слова Божае

Набліжалася юдэйская Пасха, і Езус прыйшоў у Ерузалем. І знайшоў у святыні тых, хто прадаваў валоў, авечак і галубоў, і мянялы сядзелі там. І зрабіў бізун з вяровак і павыганяў усіх са святыні, а таксама авечак і валоў, грошы мянялаў парассыпаў, а сталы папераварочваў. А прадаўцам галубоў сказаў: Забярыце гэта адсюль і не рабіце дому Айца Майго домам гандлю. І прыгадалі вучні Ягоныя, што напісана: Клопат аб доме Тваім з’ядае Мяне.

На гэта юдэі сказалі Яму ў адказ: Які знак пакажаш нам, што можаш гэтак рабіць? Езус сказаў ім у адказ: Зруйнуйце святыню гэтую, і Я за тры дні ўзнясу яе.

І сказалі юдэі: Гэтая святыня будавалася сорак шэсць гадоў, а Ты ўзнясеш яе за тры дні?

Казаў пра святыню цела свайго. І калі Ён уваскрос з мёртвых, то вучні Ягоныя ўспомнілі, што Ён казаў гэта, і паверылі Пісанню і слову, якое казаў Езус.

Ян 2: 13–22
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • У святыні майго сэрца таксама можа быць смецце і мітусня. Як я сення магу ачысціць Святое месца для Пана?
    • Часта толькі гледзячы на мінулае мы можам зразумець сапраўдны сэнс той ці іншай падзеі. Ці былі ў мяне такія сітуацыі ў апошні час? Маці Божая “захоўвала ўсе гэтыя словы, разважаючы ў сэрцы сваім”, якія Яна тады яшчэ не разумела пра Езуса. Я прагну быць падобным да Яе.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус шануе святое месца і час, прыходзячы ў Ерузалемскую святыню на Пасху. Ёсць даты, месцы і людзі ў нашым жыцці, якім належыць асаблівая павага. Значэнне, якое яны маюць для нас, можа дапамагчы нам зразумець, як Бог адносіцца да нас.
    • Езус перасцерагае нас ад нядбайнасці і перанасычанасці, і варта ўспрыняць Яго словы ўсур’ёз. Я паспрабую зараз перагледзець сваё цяперашняе жыццё з дапамогай Святога Духа, каб распазнаць, як я шаную сапраўды важныя рэчы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'