User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 14:25-33

Слова Божае

Шмат людзей ішло за Езусам. Звярнуўшыся, Ён сказаў ім: Калі хто прыходзіць да Мяне і не зненавідзеў бацькі свайго, і маці, і жонкі, і дзяцей, і братоў, і сясцёр, і нават жыцця свайго, той не можа быць вучнем Маім. Хто не нясе крыжа свайго і не ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем.

Бо хто з вас, калі захоча пабудаваць вежу, спачатку не сядзе і не падлічыць выдаткаў, ці мае на будову. Калі ж закладзе падмурак і не зможа закончыць, усе, хто ўбачыць, пачнуць смяяцца з яго, кажучы: Гэты чалавек пачаў будаваць і не змог скончыць.

Або які кароль, ідучы на вайну супраць іншага караля, не сядзе і не параіцца спачатку, ці моцны ён, каб ісці з дзесяццю тысячамі супраць таго, хто ідзе на яго з дваццаццю тысячамі? Калі не, то пакуль той яшчэ далёка, ён пашле да яго пасланцоў прасіць міру.

Гэтак кожны з вас, калі не пакіне ўсяго, што мае, не можа быць Маім вучнем.

Лк 14:25-33
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Вось кошт вучнёўства. Езус прагне мець навокал сябе сяброў, а не змушаных прызыўнікоў са шкадаваннем у вачах. Перад намі паўстае выразная карціна, калі Ён задае пытанне, ці мы гатовыя прыняць цяжкасці прабывання з Ім. Калі наш адказ “так”, то мы ведаем, што Ён ніколі не пакіне нас у адных, але будзе несці нашыя цяжары разам з намі і адкрываць нам, што такое любоў і мужнасць.
    • Вялікія натоўпы ішлі за Езусам; магчыма, таксама і ў гэтым прычына Ягоных моцных слоў: упэўніцца, што ніхто не ходзіць з Ім бяздумна, пад агульным настроем або за кампанію з іншымі. Вучнёўства – індывідуальная справа. Езус хоча гаварыць з табой – з кожным – асобна, а не з чалавецтвам у цэлым.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Мае ўзрастаючыя адносіны з Езусам закранаюць усе, што ў мяне есць, у тым ліку і мой камфорт. Што магло б дапамагчы мне расціснуць абдымкі гэтага фальшывага дабрабыту? Прашу Тваей дапамогі, каб я мог цалкам давяраць Табе.
    • У нашым крызісным свеце так шмат незавершаных праэктаў. Я разважаю над вечным пасланнем Евангелля. Ягоная аснова – нязменны Бог.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Калі мае адносіны з Езусам паглыбляюцца, яны закранаюць усе, што ў мяне есць, у тым ліку і мой камфорт. Што магло б дапамагчы мне звольніцца з абдымкаў гэтага фальшывага дабрабыту? Прашу Тваей дапамогі, каб я мог цалкам давяраць Табе.
    • У нашым крызісным свеце так шмат незавершаных праэктаў. Я разважаю над вечным пасланнем Евангелля. Ягоная аснова – нязменны Бог.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'