User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 11,14-23

Слова Божае

Езус выганяў злога духа нематы. А калі злы дух выйшаў, нямы чалавек загаварыў, і людзі здзівіліся. Але некаторыя з іх казалі: Ён выганяе дэманаў сілаю Бэльзэбула, князя дэманаў. А іншыя, выпрабоўваючы, патрабавалі ад яго знаку з неба.

 Але Ён, ведаючы іх думкі, сказаў ім: Усялякае валадарства, якое падзялілася ў самім сабе, спусташаецца, і дом падае на дом. Калі ж і сатана раздзяліўся ў сабе, як устаіць валадарства ягонае? Вы ж кажаце, што Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў. А калі Я сілаю Бэльзэбула выганяю злых духаў, то сыны вашыя сілаю каго выганяюць іх? Таму яны будуць вашымі суддзямі. Калі Я пальцам Божым выганяю злых духаў, то прыйшло да вас Божае Валадарства. Калі ўзброены асілак пільнуе свой двор, у бяспецы маёнтак ягоны. Калі ж мацнейшы за яго нападзе і пераможа яго, то возьме ўсю зброю яго, на якую той спадзяваўся, і раздасць здабычу сваю. Хто не са Мною, той супраць Мяне, і хто не збірае са Мною, той раскідвае.

Лк 11,14-23
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • З кім я сябе атаясамліваю ў натоўпе, які назірае за цудам Езуса? З тымі, хто глядзіць са здзіўленнем і верай? З тымі, хто не прымае яго? Ці з тымі, хто хоча падстрахавацца, шукаючы далейшых знакаў? Ці не падзелены я сам у сабе – часам слухаючы Езуса, а часам – сатану? Ці ўмее маё сэрца распазнаваць?
    • Людзі, якія крытыкавалі Езуса, засяроджваліся на дэманах, а не на тым, хто імкнуўся іх выгнаць. Часам мяне турбуюць дробныя негатыўныя рэчы, няўдачы і расчараванні. У гэты час Вялікага посту я прашу Езуса аб ласцы ўсведамлення, што Ён пазбаўляе мяне ад усялякай слабасці, якая мяне стрымлівае.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Унутры нас адбываюцца розныя змаганні: царства нашага сэрца можа быць падзелена на тое добрае, што мы хочам зрабіць, і на не зусім добрае і дрэннае, што так ці інакш прасочваецца ў нас. Малітва – гэта час, калі мы спрыяем развіццю ўсяго добрага ў сваім сэрцы, каб дабро магло перамагчы зло.
    • Ці здольны я даследваць сваё сэрца ў глыбіні?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус зрабіў добрую справу, вылячыўшы нямога. Тым не менш, некаторыя людзі не здолелі распазнаць дабрыню Яго ўчынка. Яны нават думалі, што Ім кіравала нейкая злая сіла. Іх думкі былі сфармаваныя іх уласнымі пачуццямі, а не рэальнай падзеяй, якая побач з імі адбылася.
    • Сын Божы дзейнічаў боскай сілай, «пальцам Божым». Цуд, які зрабіў Езус, сведчыць аб тым, што Валадарства Божае прыйшло на зямлю. Езус пачаў новы этап у гісторыі чалавецтва: накіраваў наш свет на духоўны шлях.
    • І тады, і цяпер Езус мае вялікую моц. Незалежна ад таго, якія цяжкасці адбываюцца ў жыцці чалавека, Яго моц здолее справіцца з імі. Мы ўсе павінны бачыць у Ім Настаўніка і напоўніць уласнае жыцце даверам да Яго.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • З кім з прысутных пры цудзе Хрыста, я сябе ідэнтыфікую? Адношу сябе да тых, хто назірае са здзіўленнем і верай? Або да тых, хто не прымае гэтага знаку? Або да тых людзей, якія робяць свае стаўкі, чакаючы далейшых цудаў? Езус прымушае нас выйсці з ценю, зрабіць выбар. Мы не можам быць нейтральнымі - мы альбо з Ім, альбо супраць Яго.
    • Ці не падзяляюся я сам у сабе – часамі слухаючы Хрыста, а часамі слухаючы д'ябла? Ці здольны я даследваць сваё сэрца ў глыбіні?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • З кім я атаясамліваюся ў натоўпе сведкаў цуда, зробленага Езусам? З тымі, хто глядзіць у здзіўленні і з верай? З тымі, хто адмаўляе пабачанае? Ці з тымі, хто перастрахоўваецца, шукаючы больш знакаў? Езус прымушае нас вызначыцца. Мы альбо з Ім, альбо супраць Яго.
    • Ці не падзелены я сам у сабе: часам слухаю Езуса, а часам – сатану?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус дае надзвычайную інтэрпрэтацыю таго, што ляжыць у аснове гісторыі сусвету. Для Яго барацьба між дабром і злом першасная, і Ён бачыць сваю ролю ў ёй у тым, каб зрабіць смяротны выклік злу. Сатанінскія сілы моцныя, узброеныя і бачныя ў тых, хто трымаецца за ўладу і багацце, сімвалічна прадстаўленыя як валадарства і маёнтак.
    • Задача Езуса — замяніць гэтыя сілы каштоўнасцямі Валадарства Божага: любоўю, праўдай, спагадай. Бітва ўключае ў сябе нябачнае навяртанне майго сэрца. Мая зброя — гэта штодзённы рахунак сумлення: разам з Езусам я звяртаю ўвагу на тое, што адбываецца ў маім маленькім свеце, і прашу, каб ва ўсім я кіраваўся Яго каштоўнасцямі, каб напрыканцы дня мы маглі сядзець і радавацца разам. Я прашу, каб Бог заўсёды кіраваў маім выбарам.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'