User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 7, 1-10

Слова Божае

Калі Езус скончыў сваю прамову да народа, Ён увайшоў у Кафарнаум. У аднаго ж сотніка захварэў і быў пры смерці слуга, якім ён даражыў. Пачуўшы пра Езуса, сотнік паслаў да Яго юдэйскіх старэйшын, каб папрасілі Яго прыйсці і аздаравіць ягонага слугу.

Тыя прыйшлі да Езуса і настойліва прасілі Яго, кажучы: Ён варты, каб Ты зрабіў яму гэта, бо ён любіць наш народ і нават пабудаваў нам сінагогу.

Езус пайшоў з імі. І калі Ён быў ужо недалёка ад дому, сотнік паслаў сяброў сказаць Яму: Пане, не турбуйся, бо я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой. Таму я не палічыў сябе вартым прыйсці да Цябе. Але скажы слова, і будзе здаровы слуга мой. Бо я таксама чалавек, падпарадкаваны ўладзе, і маю ва ўладзе жаўнераў. Кажу аднаму: Ідзі, — і ён ідзе; другому: Прыйдзі, — і ён прыходзіць; а майму слузе: Зрабі гэта, — і ён робіць.

Пачуўшы гэта, Езус дзівіўся яму і, павярнуўшыся да натоўпу, які спадарожнічаў Яму, сказаў: Кажу вам: нават у Ізраэлі Я не знайшоў такой вялікай веры.

Калі ж пасланцы вярнуліся дадому, яны засталі слугу здаровым.

Лк 7, 1-10
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Ёсць у гэтым сотніку нешта святое. Прыкладаючы вялікія намаганні на карысць свайго слугі, ён з'яўляецца ўзорам спачування. Больш чакана было б проста замяніць слугу, які ўжо не можа працаваць. Сотнік з’яўляецца таксама ўзорам пакоры. Нягледзячы на тое, што ён быў афіцэрам імператарскай арміі, ён просіць вандроўнага настаўніка аб дапамозе. І ён, на вялікае здзіўленне Езуса, з’яўляецца ўзорам веры, калі прызнае Ягоную ўладу.
    • Карыстаюся момантам, каб паразважаць аб сваёй веры і ўпэўненасці ў Богу. Ці веру я па шчырасці ў Ягоную ўладу вылечваць і вызваляць? Калі не, прашу Пана даць мне гэты дар веры і ўпэўненасці ў Яго моцы і любові.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • There is something saintly about this centurion. He is a model of compassion, taking great pains on behalf of a slave. The more common attitude would have been to discard a slave once he could no longer work. He is a model of humility. Though an officer of the imperial army, he begs a favour of this travelling rabbi. And he is a model of faith, recognising the authority of Jesus, who marvels at him.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • There is something saintly about this centurion. He is a model of compassion, taking great pains on behalf of a slave. The more common attitude would have been to discard a slave once he could no longer work. He is a model of humility. Though an officer of the imperial army, he begs a favour of this travelling rabbi. And he is a model of faith, recognising the authority of Jesus, who marvels at him.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • На ніводным этапе гэтага суцяшальнага евангельскага ўрыўка не сказана, што сотнік фізічна знаходзіўся ў прысутнасці Хрыста. Ён паслаў іншых прасіць Езуса аб аздараўленні. І калі Езус наблізіўся да месца пражывання, паслаў сяброў сказаць Яму, каб не турбаваўся больш. Мы рэхам паўтараем яго глыбокія словы на кожнай Эўхарыстыі: “Пане, я не варты, каб Ты ўвайшоў пад дах мой”.
    • Езуса ўразіла пастава гэтага чалавека і яго клопат пра слугу. Не будучы ізраэльцянінам, ён усё ж паверыў у Езуса, якога назваў Панам, на падставе свайго досведу жыцця сярод народа Ізраэля. Як і сотнік, нам не трэба на ўласныя вочы бачыць Езуса, каб ведаць, што Ён жыве і дзейнічае ў нашым жыцці.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус не чакаў знайсці такую веру і свабоду, Ён здзіўлены і ўзрадаваны. О, каб мне хапала ўнутранай свабоды давяраць Пану ва ўсім і ў самых складаных сітуацыях!
    • Уважліва гляджу, як высока Езус цэніць велікадушнасць і адкрытаць рымляніна, як цешыцца адсутнасцю абмежаванасці і падазронасці. Я таксама часам сутыкаюся ў жыцці з невядомым, чужым, дзіўным. Ці магу я нечаму навучыцца ў сотніка? У Езуса Хрыста?

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'