User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мц 1,16.18-21.24

Слова Божае

Якуб быў бацькам Юзафа, мужа Марыі, ад якой нарадзіўся Езус, званы Хрыстом.

Такім было нараджэнне Езуса Хрыста: пасля заручынаў Маці Ягонай Марыі з Юзафам, перш чым пачалі жыць разам, яна зачала ад Духа Святога. Юзаф жа, муж яе, будучы справядлівым і не хочучы зняславіць, хацеў патаемна адпусціць Яе.

Калі ён надумаў гэта, вось анёл Пана з’явіўся яму ў сне і сказаў: Юзэфе, сыне Давіда, не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зачатае ў ёй ёсць ад Духа Святога. Яна ж народзіць Сына, і дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў.

Абудзіўшыся ад сну, Юзаф зрабіў, як загадаў яму анёл Пана, і прыняў жонку сваю.

Мц 1,16.18-21.24
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Вестка ад анёла прыйшла да Юзафа ў хвіліны велізарнага непакою і трывогі. Пане, калі мае праблемы здаюцца цяжкімі і невырашальнымі, дазволь мне памятаць, што Ты клапоцішся пра мне, дапамагаючы нават у самых нечаканых абставінах. Мне трэба, як Юзафу, мець дастаткова спакою, каб пачуць голас анёла, і дастаткова мужнасці, каб дзейнічаць у згодзе з Божай воляй.
    • Божа, кожнага, хто давярае Табе, Ты падтрымліваеш і вядзеш. У чым мне сёння патрэбна Твая дапамога і кіраўніцтва?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Юзаф атрымаў навіну ад анёла падчас моцных пакут і трывогі. Божа, калі маі праблемы здаюцца цяжкімі і непераадольнымі, няхай я ўспомню, што Ты гатовы дапамагчы мне нават ў самых нечаканых акалічнасцях. Мне трэба быць спакойным, каб пачуць голас анёла, і мужным, каб дзейнічаць згодна з яго словамі.
    • Божа, Ты пасылаеш дапамогу і кіраўніцтва тым, хто давярае Табе. Дзе мне патрэбна Твая дапамога і Тваё кіраўніцтва сёння?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Юзаф атрымаў навіну ад анёла падчас моцных пакут і трывогі. Божа, калі маі праблемы здаюцца цяжкімі і непераадольнымі, няхай я ўспомню, што Ты гатовы дапамагчы мне нават ў самых нечаканых акалічнасцях. Мне трэба быць спакойным, каб пачуць голас анёла, і мужным, каб дзейнічаць згодна з яго словамі.
    • Божа, Ты пасылаеш дапамогу і кіраўніцтва тым, хто давярае Табе. Дзе мне патрэбна Твая дапамога і Тваё кіраўніцтва сёння?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Мы можам даведацца двум важным рэчам аб Езусе ў сённяшніх некалькіх вершах. Па-першае, Яго паходжанне боскае, але Ён з'яўляецца часткай чалавецтва. Па-другое, Яго місія – не проста папярэдзіць пра грэх, як гэта рабілі прарокі Ізраэля, Ён выратуе свет ад граху.
    • Святы Лука распавядае гісторыю Езуса з пункту гледжання Марыі. Святы Мацвей дае нам убачыць падзеі вачамі Юзафа, які паказаны звычайным добрым габрэем, паслухмяным Закону. Бог ўмешваецца і перакульвае яго жыццёвыя чаканні. Юзаф пакліканы на новы ўзровень паслухмянасці. Пане, ці я згодны, каб Ты ўмешваўся ў маё жыццё? Ці хачу насамрэч пачуць, якія Ты маеш наконт мяне мары, што могуць змяніць свет?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Святому Юзафу быў даручаны клопат пра Марыю і яе Дзіця. “Дасі Яму імя Езус, бо Ён збавіць народ свой ад ягоных грахоў” Не толькі гэтае Дзіцятка, якое павінна было нарадзіцца, мела боскую місію, але і Юзаф павінен быў зразумець, што яму таксама адведзена асаблівая роля ў Божым плане збаўлення. Ён паслухаўся без ваганняў, і – мы можам выказаць здагадку, – з радасцю. Ён прыняў Марыю, гэтую цудоўную жанчыну, як сваю жонку. Што за прывілей!

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'