Слова Божае
Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, які называўся Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя.
Анёл, увайшоўшы да яе, сказаў: Вітай, поўная ласкі, Пан з Табою. Яна ж збянтэжылася ад словаў ягоных і разважала, што гэта за прывітанне.
І сказаў Ёй анёл: Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Пана. І вось зачнеш ва ўлонні сваім і народзіш Сына, і дасі Яму імя Езус. Ён будзе вялікі і будзе названы Сынам Найвышэйшага, і дасць Яму Пан Бог трон Давіда, бацькі Ягонага. І валадарыць будзе над домам Якуба вечна, і валадарству Яго не будзе канца.
А Марыя сказала анёлу: Як станецца гэта, калі я мужа не ведаю? Анёл сказаў Ёй у адказ: Дух Святы сыдзе на Цябе, і моц Найвышэйшага ахіне Цябе. Таму і народжанае Святое будзе названа Сынам Божым. Вось і Альжбета, сваячка твая, і яна зачала сына ў старасці сваёй, і ёсць ужо на шостым месяцы тая, якую называлі бясплоднай; бо для Бога няма нічога немагчымага.
Тады Марыя сказала: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова. І адышоў ад Яе анёл.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Як Марыя, я таксама прыйшоў на свет з пэўнай мэтай. Гэтая мэта не адкрыецца мне так раптоўна, як Ёй. Магчыма, Яна чула слова Божае так ясна таму, што Ёй было камфортна ў цішыні.
- Занадта часта я баюся пустэчы, цемры, цішыні ўнутры сябе. Але менавіта там Дух жыве і дзейнічае, нават калі мая малітва здаецца мне зусім сухой. Божа, дапамажы штодзённа ісці ў цішыню сэрца, каб сустрэць Цябе там з любоўю і пакланеннем.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Scripture leaves us in no doubt about God being a long-range planner - he can determine a whole series of events to come to maturity in his own good time. In fact, he has done this for the benefit of us all – planning, even before the beginning of the world, for us to become sisters and brothers of Jesus.
- For the grand plan to come to completion, the cooperation of Mary was needed. And that is why the devotion of the faithful has long believed that Mary had to be specially privileged - namely, through being herself exempted from any touch of inherited sin.
- The Gospel writer here attempts a ‘close up’ of Mary’s epoch-making moment – as she offers her acceptance of God’s plan for her to be the mother of Jesus. She gets reassurance in answer to a query - the Holy Spirit will come upon her, and the power of the Most High will over-shadow her.
- But many a prophet quailed before the image of an angel arriving to call him to his particular role. Perhaps Mary is helped to ‘pull herself together’ by the news that even the aged Elizabeth has been favoured with a child - Mary then knows that the Lord has begun to take a hand not just in her own life, but in the course of events in the world as a whole.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- This scene is an image of what true prayer is about. God comes to visit me through a messenger – a line from scripture, an event, a memory. I entertain God! God takes the initiative, and greets me, surprisingly as ‘the favoured one’. What does it feel like to be God’s favourite?
- God has something in mind for me to do; like Mary I am to bear good news to others, and the Holy Spirit will help me. God waits for my response. If I say ‘Yes!’ the work of God in our world will be brought forward. Like her I dare to say, ‘Here am I, the servant of the Lord; let it be with me according to your word.’ It is all so simple and yet so awesome.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Mary, the young girl of no status, from the village of Nazareth, an utterly insignificant place is signaled out, called, chosen, and overshadowed with God’s Spirit. Her response moves from one of fear to total trust in God’s inscrutable designs.
- Lord, may I grow each day in trusting your amazing annunciation to me: “I am your highly favoured one” I am not to be afraid. You rejoice in me! In the ‘busyness’ of life, keep these thoughts before me. Like Mary, may I too be ready to play my part in bringing you to birth.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Падобна Марыі, я прыйшоў у гэты свет з пэўнай мэтай, якая не адкрыецца мне так яскрава, як Ёй. Магчыма, Яна чула Божае слова так выразна, таму што ў цішыні Марыя адчувала сябе камфортна.
- Занадта часта я асцерагаюся пустаты, змроку, цішыні ўнутры свайго сэрца. Тым не менш, менавіта там Дух жыве і дзейнічае, нават калі мая малітва здаецца зусім сухой. Божа, дапамажы мне ісці штодня ў цішыні майго сэрца насустрач Табе – у любові і адарацыі.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- As I look at this familiar scene, the question hits me: How do I react in a crisis? How does Mary? She is not flattered but perplexed, and she voices her perplexity. She hears God’s messenger but wonders can this be true? How does it square with my virginity? She knows that she is free to say Yes or No. She ponders the invitation in her heart, as she ponders later events in the life of her son. Then her response is from a full heart.
- Seat of Wisdom, teach me how to use my head and heart in a crisis.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- When a woman in the crowd cried to Jesus: Blessed is the womb that bore you, he replied, Blessed are they who hear the word of God and keep it. First of these was his mother, who said Let it be with me according to your word. We remember her words whenever we pray the Angelus.
- Lord, this is not an easy prayer to make. You prayed it yourself in Gethsemane in a sweat of blood: Not my will but yours be done. Help me to make it the pattern of my life. What issues of surrender and trust does it raise for me?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Анёл сказаў Марыі: «Ты зачнеш і народзіш сына», а не «Ці гатова ты зачаць і нарадзіць сына?» Так Бог паказвае нам Сваю волю: хутчэй праз тое, што адбываецца з намі, чым праз тое, што мы самі выбіраем!
- Для Бога няма нічога немагчымага! У цяжкія часы варта памятаць, што Бог наскрозь ведае наш свет. Усё адбываецца згодна з Ягоным планам. Заўсёды ёсць надзея.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Для Марыі вестка, прынесеная анёлам, з’яўляецца благаслаўленнем, але вельмі прыхаваным благаслаўленнем. Згода ставіць Яе ў вельмі цяжкае становішча: сацыяльнае, культурнае, рэлігійнае, асабістае... Яна павінна давяраць гэтаму ўнутранаму руху свайго сэрца і "ісці з гэтым” далей. І яна так робіць.
- У нашым жыцці таксама ёсць паваротныя моманты, дзе мы можам дасведчыць запрашэнне прыняць нешта цяжкае, няўлоўнае. Нават такое, што разбурае нашы мары ці мары нашых блізкіх. Тады з’яўляецца патрэба ў распазнаванні волі Божай.
- Магчыма, гэта будзе вызваленнем ад нейкіх рэчаў дзеля ўнутранай перамены, і мы зможам стаць больш адкрытымі, больш шчодрымі, больш сціплымі і адданымі служэнню Хрысту. Калі Божы заклік нас дэзарыентуе, гэта не значыць, што ён дрэнны.
- Якім будзе твой адказ, дадзены асабіста і самастойна?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Мы можам далучыцца да апісанай у Евангеллі сцэны ў нашым уяўленні, як гэта рабілі такія вялікія мастакі, як Фра Анджэліка: я ўяўляю ясную раніцу, калі я завітаў да Марыі. Мы размаўляем, потым наступае глыбокая цішыня, і я разумею, што хтосьці іншы нябачна прысутнічае і размаўляе з Ёй. Я чую словы з таямнічай і святой прасторы. Я заўважаю, што Марыя збянтэжылася, калі Яе назвалі “поўнай ласкі”. Але ад слоў “Не бойся”, Яна зноў супакоілася. Тады анёл абяцае Ёй, што Яна народзіць сына моцай Духа Святога: сына, такога вялікага, што будзе называцца Сынам Божым.
- Слухаю з перахопленым дыханнем: гэта здаецца немагчымым! Можа, мне гэта сніцца? Але я назіраю за Марыяй: Яна маўчыць, здаецца, цэлую вечнасць, а потым ўсміхаецца і кажа: “Так!”
- Я ўнутрана смакую гэты незвычайны момант, калі здзяйсняецца Божы план збаўлення. Дзіўлюся таму, што Бог абраў Марыю – юную, бедную, непрыкметную, слабую жанчыну. Размаўляю з Марыяй, дзякую Ёй за велікадушнасць, за тое, што Яна цалкам аддае сваё жыццё ў распараджэнне Бога. Я прашу, каб Божае ціхае звеставанне знайшло такі ж шчодры адказ ува мне.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Роля нашай Панны ў гісторыі збаўлення непараўнальная. Аднак, тое ж самае справядліва і для нас, хоць і ў меншым маштабе. Пан – з кожным з нас, і мы знаходзім ласку ў Яго, і Ён дае нам місію для выканання.
- Нашая Панна – найлепшы прыклад паслухмянасці волі Бога. Кожны дзень у жыцці мы запрошаныя разам з Марыяй казаць: "Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова."
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Звеставанне Марыі распачынае нашу непасрэдную падрыхтоўку да прыйсця Езуса да нас. Дзіўнае паведамленне анёла збянтэжыла Марыю, выклікала пытанне, як гэта можа адбыцца. Затым быў дадзены знак – Альжбета чакае дзіця – перш чым Марыя сказала "Так". Яна не сказала: "Добра, я зраблю гэта", але – "Няхай мне станецца паводле твайго слова". Гэта было “Так” ладу жыцця, “Так” Божаму Слову, “Так”, якое Богу пакідае ініцыятыву.
- Дзіўныя Божыя прапановы могуць выклікаць страх і сумненні, з якіх вынікае жаданне атрымаць нейкі знак, перш чым сказаць "Так". Ці перажываў я падобны досвед? У сваёй малітве я прашу адарыць мяне свабодай і адкрытасцю Марыі на тых незвычайных шляхах, якія падрыхтаваў для мяне Бог. Ці могуць мае страхі перашкодзіць мне цалкам прыняць Божую волю і адказаць на яе ўсім сваім жыццём?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- На працягу чатырохсот, так званых “ціхіх”, гадоў у Ізраэлі не чутна было голасу прарокаў. Пятнаццаць стагоддзяў камунікацыі Бога з чалавекам праз Пісанне, здавалася, скончыліся кнігай Малахіі, апошняй кнігай Старога Запавету. І вось цяпер гэтая цішыня парушаецца назаўсёды ў непрыкметнай галілейскай вёсцы.
- Пане, калі цішыня здаецца цяжкай і непранікальнай, я ўспамінаю, як яе можна зрушыць у зусім нечаканы час і ў самых неспадзяваных абставінах. Падобна Марыі, мне трэба быць дастаткова сцішаным, каб пачуць голас; дастаткова адважным, каб дзейнічаць згодна з ім.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Паразважаем сёння, што задоўга да нараджэння на гэты свет, мы былі пакліканы Богам ведаць, любіць і служыць Яму. Мы няспынна атрымліваем Яго благаслаўленні. Аднак, ці часта заўважаем іх у паўсядзённым жыцці? Ці знаходзім час, каб прыслухацца да ціхага голасу Бога?
- Марыя слухала. Яна пачула пасланне, прынесенае анёлам, і адказала безумоўным “так”. Нас можа таксама напоўніць ласка, калі, як і Яна, будзем слухаць і адказваць ясным і безумоўным “так” на ўсё, чаго Бог хоча ад нас.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Сумнеўна, каб нават пасля гэтых тлумачэнняў Марыя сапраўды разумела наступствы таго, што Ёй было сказана. Але Яна распазнала, што пасланец прыйшоў ад Бога, і з глыбокай верай прыняла сваю ролю ў Божым плане.
- Марыя сказала “так” у маленькім доме ў Назарэце. Гэта быў гістарычны момант у сусветнай гісторыі. Свет ніколі не будзе ранейшым. Падзякуем сёння Марыі за яе безумоўную згоду і папросім Яе дапамагчы нам сказаць сваё асабістае “так” Богу сёння.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Для Бога няма нічога немагчымага! Марыі трэба было пачуць гэта, каб сказаць сваё "так" Божаму пакліканню. Нам таксама трэба нагадваць пра Божую веліч і ўсемагутнасць.
- Часам лёгка забыцца, што Марыя была самай звычайнай дзяўчынай, калі яе наведаў анёл Габрыэль. Што яна адчувала, пачуўшы, што павінна адбыцца? Вось я, у гэты Адвэнт, слуга перад Панам. Бог чакае майго адказу. Што мне адказаць?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Адна старадаўняя ірландская паэма так апявае Марыю:
- “Каралева над каралевамі, о, цуд прыгажосці жаночай, Сэрца, якое стрымала справядлівы гнеў Божы; моцны посах святла і апякунка Яснага Дзіцяці неба, маліся за нас, як молімся мы цяпер, каб нам атрымаць прабачэнне.”
- Паўтор аднаго слова ці выразу можа заглыбіць малітву ў самае сэрца. Можна параўнаць гэта з любімай мелодыяй, якую мы не нудзімся напяваць зноў і зноў. Інакш кажучы, малітва становіцца часткай нас. “Я Слуга Пана” – малітоўная фраза Марыі, першы раз прамоўленая ў найвялікшы момант яе жыцця. У час сухасці ў малітве можна даверыцца ёй, бо яна мае здольнасць захапіць розум і сэрца і ўзнесці нас да Бога.