Слова Божае
Езус сказаў: Хто з вас, маючы слугу, які арэ або пасвіць, скажа яму, калі ён вернецца з поля: «як прыйдзеш, адразу сядай за стол»? Наадварот, ці не скажа яму: «прыгатуй мне павячэраць і, падперазаўшыся, прыслужвай мне, пакуль буду есці і піць, а пасля будзеш есці і піць ты»? Ці будзе ён дзякаваць слузе гэтаму за тое, што ён выканаў загаданае?
І вы таксама, калі выканаеце ўсё загаданае вам, кажыце: «мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабіць».
Лк 17:7-10
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Сённяшні тэкст цяжка зразумець адразу. Варта паразважаць над тым, што пакорлівае служэнне з любові да Пана само па сабе ёсць ўзнагародай. Можна ўзгадаць словы Езуса, вымаўленыя ў іншы час, калі Ён казаў пра тое, хто з'яўляецца большым: "Бо хто большы? Той, які сядзіць за сталом, ці той, які служыць? Ці ж не той, хто сядзіць за сталом? І Я сярод вас, як той, хто служыць!”
- Спасцігнуць усю глыбіню адносін паміж Езусам і людзьмі складана, калі мы не пазнаем Яго вялікую любоў да нас у крыжовых пакутах і смерці.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Езус прамаўляе вельмі строга. Нам вядома, што малы знак падзякі і прызнанне добра выкананай працы можа падняць дух. Сёння я магу пашукаць магчымасці, каб убачыць таго, у каго вельмі шмат спраў, і падбадзёрыць яго.
- Шукаючы Бога, мы ніколі не зможам ганарыцца чымсьці або спачываць на лаўрах. Перад намі заўсёды будуць узнікаць усё новыя праблемы. Але, можа я зашмат усяго ўзвальваю на свае плечы ? Навучы мяне паступаць па прыкладу святога, які сказаў: «Ці я буду рабіць усё без прымусу і з любоўю, ці наогул не буду гэтым займацца».
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- “Мы нікчэмныя слугі, бо зрабілі тое, што павінны былі зрабiць”. Такая вялізная доля рэалізму можа ўратаваць нас ад ганарлівасці, нават у духоўным жыцці. Пане, дапамажы мне зразумець, што шлях да сапраўднай пакоры праходзіць праз прыняцце самога сябе, і што не трэба ўспрымаць сябе, свае памылкі і дасягненні занадта сур'ёзна.
- Тым не менш, падчас Апошняй Вячэры, наш Бог зрабіў тое, што ніводзін разумны гаспадар не будзе рабіць: Ён амыў ногі сваім вучням i сказаў ім, што Ён зрабіў гэта для таго, каб яны маглі зрабіць тое ж самае адзін для другога. Я малюся аб больш глыбокім разуменні любові Езуса і важнасці нашага пакорнага служэння як Ягоных вучняў.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Не так лёгка думаць пра сябе як пра слугу і не лічыцца з незадаволенасцю, якая звычайна звязана з гэтым цэтлікам. Хоць я хацеў бы быць велікадушным, адначасова я магу заўважыць сваю прагу пахвалы за добрыя учынкі. Тым самым я прызнаю сваю патрэбу ў малітве аб большай унутранай свабодзе.
- Слуга мае сваю пэўную ролю, кампетэнцыю і абсяг працы; слуга зважае толькі на волю таго, каму ён падуладны. Езус не жадае зняволіць мяне, але просіць разважыць, дзе я бачу абшары майго служэння.