User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 12:13-21

Слова Божае

Нехта з натоўпу сказаў Езусу: Настаўнік, скажы брату майму, каб ён падзяліўся са мною спадчынай. Але Езус адказаў яму: Чалавеча, хто паставіў Мяне судзіць або раздзяляць вас?

Пры гэтым сказаў ім: Глядзіце, сцеражыцеся ўсялякай прагнасці, бо нават калі хтосьці мае дастатак, жыццё яго не залежыць ад ягонай маёмасці.

І расказаў ім прыпавесць: у аднаго багатага чалавека добра ўрадзіла поле. І ён разважаў сам-насам: Што мне рабіць? Няма куды мне сабраць ураджай мой. І сказаў: Вось што зраблю: паламаю засекі мае і збудую большыя, і збяру туды ўсё збожжа маё і ўсё дабро маё. І скажу душы маёй: Душа, шмат дабра ў цябе ляжыць на многія гады. Адпачывай, еш, пі і весяліся. Але Бог сказаў яму: Неразумны, гэтай жа ноччу забяруць душу тваю у цябе. Каму ж дастанецца тое, што ты нарыхтаваў? Так бывае з тым, хто збірае скарбы сабе, а не перад Богам багацее.

Лк 12:13-21
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Далай-Лама нагадвае нам, што "мы людзі, а не проста выканаўцы". У наш апошні дзень мы зразумеем розніцу паміж тым, што гіне, і тым, што застаецца нятленным. Пане, дай, каб гэтае разуменне не прыйшло да мяне запозна.
    • У нашым заходнім грамадстве мы імкнемся набываць больш багацця, больш маёмасці, больш статусу. Сёння Езус нагадвае нам, што, калі мы пакінем усё гэта, нас спытаюць, якое духоўнае багацце мы назапасілі. Нашы добрыя справы – гэта адзінае, што нас перажыве. Які скарб я назапашу, каб забраць з сабой на той свет?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езуса просяць вырашыць спрэчку аб спадчыне. Ён перасцерагае сваіх слухачоў ад усялякай хцівасці. Ён кажа ім, што іх матэрыяльнае багацце не надае вартасці іхняму жыццю. Ягоныя вучні павінны ўзрастаць у разуменні сапраўдных каштоўнасцяў і памятаць, што іх сапраўднае жыццё не можа вымярацца выключна матэрыяльным здабыткам.
    • Езу, наколькі ты цярплівы да нас, калі мы змагаемся з нашымі зямнымі жаданнямі! Мы жадаем мець усё больш і больш. Мы з зайздрасцю глядзім на тое, што нібыта ёсць у іншых – лепшыя дамы, лепшая праца, лепшыя ўмовы жыцця. Дапамажы нам быць удзячнымі за тое, што у нас ёсць, за Тваю міласэрнасць да нас і за за тое, кім мы з’яўляемся як Божыя дзеці.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Чалавек у прыпавесці Езуса не падаецца дрэнным. Ён проста ўладкоўвае рэчы найлепшым для сябе чынам, плануючы прыемнае жыццё, калі ўрэшце будзе сядзець сабе і без ценю сумневу казаць: “Бо я таго варты, так!..” Ці я чую, як Езус б’е трывогу з прычыны “ўсялякай прагнасці”? Якія сігналы аб небяспецы гудуць у маім жыцці?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Варта адзначыць, што сучаснікі Езуса жылі ў вельмі жорсткіх сацыяльных і палітычных умовах. Голад і страта зямлі былі пастаяннымі пагрозамі для земляробаў, якія пакутвалі ад збору буйных падаткаў.
    • У гэтай сітуацыі багаты чалавек, які захоўвае свае лішкі ўраджаю, замест таго, каб падтрымаць бедны, не заслугозвае сімпатыі ў слухачоў Езуса. Яны будуць карыстацца гэтым вобразам як напамінам таго, што нават нядобрасумленныя людзі, як гэты заможны чалавек, памруць. І ягоныя грандыёзныя планы будуць выглядаць вельмі неразумна.
    • Прыпавесць расказана як папярэджанне супраць прагнасці, але Лука прапануе больш глыбокае багаслоўскае значэнне. Ці шляхі, на якіх я знаходжуся, дазваляюць «багацець перад Богам»?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Гэта прыпавесць пра наш час, калі так многія з нас выглядаюць апантанымі ідэяй назапашвання ўсё больш і больш рэчаў, як быццам каштоўнасць нашага жыцця залежыць ад таго, чым мы валодаем. Магчыма, я не настолькі сквапны чалавек, каб ісці па галовах дзеля сваіх карысных мэтаў, але мне трэба спытаць сябе, у якой ступені я спадзяюся на матэрыяльныя рэчы. Я прашу ў Пана святла і ўнутранай свабоды.
    • Як гаворыцца ў прыпавесці, на самай справе багацець трэба “перад Богам”. Я з пакорай прашу даць мне зразумець, што гэта значыць асабіста для мяне.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'