User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мц 11:28-30

Слова Божае

Адказваючы, Езус сказаў: Прыйдзіце да Мяне, усе спрацаваныя і абцяжараныя, і Я супакою вас. Вазьміце ярмо Маё на сябе і навучыцеся ад Мяне: бо Я ціхі і пакорны сэрцам, і знойдзеце спакой для душаў вашых. Бо ярмо Маё любае і цяжар Мой лёгкі.

Мц 11:28-30
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Ярмо звычайна ўжываецца для запрагання пары валоў, яно дапамагае ім цягнуць груз. Хто да мяне далучыўся ў маім ярме? Канечне ж, Езус!
    • Езус не прапануе нам пазбягаць ярма. ''І што гэта за ярмо, якое не абцяжарвае, а прыносіць палёгку?” запытаў аднойчы святы езуіт Роберт Беллармін. ''Канечне, ж, гэта первая і самая важная запаведзь: Любі Пана Бога свайго ўсім сваім сэрцам''.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Які цяжар ляжыць зараз на маіх плячах? Езус абяцае Сваю дапамогу, і я веру Яму.
    • Ярмо Езуса – Яго новая запаведзь, каб мы любілі адзін аднаго, як Ён любіць нас. Гэта лёгкі цяжар, таму што Ён дае нам сілу, каб несці яго.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Калі так цяжка, што ты не ў стане нават памаліцца, даверся Яму. Калі няма сіл падняць галаву, адпачні на Яго плячы і ведай, што Ён раздзеліць з табой твой цяжар, падыме яго і палегчыць. Ён так сказаў, а Ён заўсёды верны Сваім абяцанням.
    • Пане, дапамажы мне падзяліць з Табою Тваю працу. Адкрый мае вочы на цяжар іншых. Адкрый маё сэрца на боль, які немагчыма падзяліць, на страх, які немагчыма выказаць, на тых, хто сутыкаецца з цемрай у адзіноце.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'