Слова Божае
Пан сказаў: З кім параўнаю людзей роду гэтага? Да каго яны падобныя? Яны падобныя да дзяцей, што сядзяць на рынку і клічуць адно аднаго, кажучы: Мы гралі вам на жалейцы, а вы не плясалі; мы спявалі жалобныя песні, а вы не плакалі.
Прыйшоў Ян Хрысціцель, які не еў хлеба і не піў віна, а вы кажаце: У ім злы дух. Прыйшоў Сын Чалавечы, які есць і п’е, а вы кажаце: Гэты чалавек — абжора і п’яніца, сябра мытнікаў і грэшнікаў. Але апраўдана мудрасць ўсімі дзецьмі сваімі.
Лк 7:31-35
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Бог хоча, каб мы радаваліся жыццю. Мы павінны шанаваць сяброўства, сужэнства і сям'ю, дзяцей, дасягненні і прыемныя штодзённыя дробязі. Бог запытае нас напрыканцы: «Ці радаваўся ты Майму стварэнню?» Ён чакае, што мы адкажам: «Так!»
- Але ў жыцця ёсць і іншы бок. Мы павінны ісці за Езусам. Мы павінны ўдзельнічаць ў ламанні Хлеба і выпіць келіх Яго цярпенняў. Езу, я без ахвоты падзяляю з Табою Твой крыж. Я баюся болю, ранаў і страт. Навучы мяне знаходзіць Цябе ў пакутах. Мука Хрыстовая, умацуй мяне!
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- It would have been almost impossible for a Roman Centurion to put his faith, humbly, in an itinerant Jewish preacher. The culture and politics of supremacy would have ruled out contact, let alone this act of faith and homage. His act of faith, so unexpected and against the culture, was a gift. It made a huge impression on Jesus. Do I find myself, at times, weak in faith, discouraged by the atmosphere and culture around me? What about the gift that the centurion got? Am I open to receive it?
- Jesus is trying to find a hearing from the people he is talking to. We can always find reasons for not listening to someone - we criticise some for being too spiritual, others for being too unspiritual. Jesus asks that we look into our own hearts and find the way to conversion from there, without comparisons or condemnation with regard to others. Prayer is one of the fields of conversion in our lives.
- Jesus' frustration with his hearers is behind this short group of sayings. He could never please everyone. He knows that he will be accepted in faith by some, and that his way of life will make sense to faithful followers. In prayer we often wonder what he means by some sayings and stories. We are led in the words of Jesus into the mystery of God's communication with us.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Бог хоча, каб мы радаваліся жыццю. Мы павінны шанаваць сяброўства, сужанства і сям'ю, дзяцей, дасягненні і прыемныя штодзённыя дробязі. Бог запытае нас напрыканцы: «Ці радаваўся ты Майму стварэнню?». Ён чакае, што мы адкажам : «Так!»
- Але ў жыцця ёсць і іншы бок. Мы павінны ісці за Езусам. Мы павінны ўдзельнічаць ў ламанні Хлеба і выпіць келіх Его цярпенняў. Езус, я без ахвоты падзяляю з Табою Твой крыж. Я баюся болю, ранаў і страт. Навучы мяне знаходзіць Цябе ў пакутах. Пакуты Хрыстовыя, умацуйце мяне!
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Вельмі лёгка знайсці сабе апраўданне ў той ці іншай сітуацыі, каб не зрушыць з месца: прыдзірацца да ўсіх даступных альтэрнатыў без далучэння да ніводнай з іх. Пане, надзялі мяне мудрасцю, якая будзе звязана з канкрэтнымі дзеяннямі, нягледзячы на ўсе абмежаванні рэальных абставін.
- Якія ж гэта дзеці апраўдваюць мудрасць? Тыя будуць дастаткова мудрымі, што прымаюць свой лёс і бачаць магчымасці для добрых учынкаў; тыя, якія змагаюцца з усіх сіл, каб утрымаць свае сем'і, і робяць гэта ў цішыні і даверы; тыя, хто выконвае свой абавязак без боязі; тыя, якія імкнуцца жыць цэласным жыццём нават тады, калі адчуваюць сябе ў самоце і ізаляцыі. З Божай дапамогай я хачу быць сярод гэтых благаславёных дзяцей мудрасці.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Сённяшні евангельскі ўрывак нагадвае нам, што на паводзіны дзяцей вялікі ўплыў маюць пачуцці. Праўдзівая сталасць не выключае прысутнасці складанай гамы чалавечых пачуццяў, але адзначаецца здольнасцю расстаўляць жыццёвыя прыярытэты, абапіраючыся на розум і веру. Бог дапамагае ў прагненні набыцця ўласцівасцяў сталага чалавека, настаўляючы нас хадзіць Ягонымі шляхамі. Ён надзяляе нас Сваёй мудрасцю, каб мы адчувалі адказнасць за сваё жыццё і не станавіліся ахвярамі зменлівага настрою. Божа, дапамажы мне спасцігнуць гэтую праўду.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Дзіцячыя скаргі пераканаўчыя; досвед несправядлівасці ўражвае дзяцей да глыбіні душы. Езус бачыць дзяціннасць у паводзінах некаторых дарослых. Магчыма, і мяне Езус запрашае пасталець?
- Большасць каментароў у сацыяльных сетках нагадвае дзяцей, якія крычаць на рынку: імпульсіўныя, катэгарычныя, бліскучыя толькі на момант, бо павярхоўныя.
- Быць тут і цяпер – мой спосаб сувязі з векавечным, сапраўдным пасланнем. Адводжу столькі часу, колькі мне трэба, каб адпусціць галаслівую ўнутраную балбатню і прыслухацца да Бога, які гаворыць у глыбіні майго сэрца.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Ёсць пытанні, якім адведзена пэўнае месца ў Евангеллі, але якія сёння для нас не з'яўляюцца "гарачымі" тэмамі. Паміж Янам Хрысціцелем і Езусам існавалі даўнія адносіны, але ў евангельскія часы яны былі прадметам абмеркаванняў і дыскусій. Калі спрасціць пытанне, некаторыя вучні Яна казалі, што, паколькі Ян ахрысціў Езуса, ён павінен быць вышэй за Езуса. Сёння мы можам пакінуць гэтае пытанне ўбаку і паглядзець на маральную праблему, якую ўздымае гэты урывак.
- Чым мы кіруемся, разглядаючы пэўную сітуацыю? Нашым стаўленнем ці прынцыпамі? Адных мы называем “абжораміі», іншых – «апантанымі», бо такая пазіцыя нам падыходзіць. Словы Езуса ў сённяшнім урыўку праліваюць святло на наш драматычна палярызаваны свет, а таксама на нашую схільнасць да асуджэння.