User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мк 6:1-6

Слова Божае

Езус прыйшоў на сваю бацькаўшчыну. А за Ім ішлі Ягоныя вучні. Калі настала субота, Ён пачаў вучыць у сінагозе.

Многія, хто слухаў, здзіўляліся і казалі: Адкуль у Яго гэта, і што гэта за мудрасць, якая дадзена Яму, і як такія цуды чыняцца Ягонымі рукамі? Ці ж гэта не цясляр, сын Марыі, брат Якуба, Юзафа, Юды і Сымона? Ці ж не тут сярод нас Ягоныя сёстры? І сумняваліся ў Ім.

А Езус казаў ім: Няма прарока без пашаны, хіба што на бацькаўшчыне сваёй і ў родных, і ў доме сваім.

Таму не мог там учыніць ніякага цуду, толькі на некалькі хворых усклаў рукі і аздаравіў іх. І дзівіўся іхняму бязвер’ю. І хадзіў па навакольных вёсках, і вучыў.

Мк 6:1-6
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Сённяшняе Евангелле запрашае нас пайсці з Езусам на Яго бацькаўшчыну і падзяліць Яго боль ад непрыняцця і варожасці, з якімі Ён сутыкнуся там. У нашых турботах і цяжкасцях мы таксама можам дазволіць Езусу быць з намі, асабліва ў хвіліны, калі мы пакутуем ад людской нячуласці і знявагаў.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Людзям з месца, дзе жыў Езус было цяжка ўявіць, што ў яго была мудрасць, якая магла дапамагчы і ім. Магчыма, гэтая мудрасць навакол мяне, там, дзе я не шукаю яе. Пане, дапамажы мне ўбачыць і пачуць тое дабро, якім ты хочаш паблагаславіць мяне.
    • Езус пайшоў - ён не імкнуўся пераканаць тых, чыё сэрца было зачынена. Я малюся аб такой свабодзе, каб я мог прапанаваць праўду, надзею і жыццё, а ўсё астатняе змог даверыць Богу.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Якога прыёму чакаў Езус, вяртаючыся ў свой родны горад? Замест незнаёмых людзей і нядаўна знойдзеных вучняў, цяпер Ён быў у атачэнні людзей, якія ведалі Яго ўсё жыццё, якія бачылі, як Ён расце, якія лічаць Яго «сваім». Ці чакаў Ён павагі як чалавек, які асягнуў поспех, прынёс гонар месцу свайго паходжання? Ці ж Ён прадбачыў, што будзе непрызнаным, што на Яго будуць глядзець, як на недарэчнага выскачку?
    • Жыхары Назарэта бачаць мудрасць вучэння Езуса і прызнаюць, што Ён творыць цуды – і ўсё ж яны адштурхоўваюць Яго! Чаму? Ці ты калісьці бачыў такое негатыўнае ўспрыманне ў іншых супольнасцях? У жыцці Касцёла? У палітыцы? Ці калі-небудзь ты сам быў у падобнай сітуацыі?

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'