User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 15:3-7

Слова Божае

Езус расказаў фарысеям і кніжнікам наступную прыпавесць, кажучы: Хто з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяноста дзевяці ў пустыні і не пойдзе за згубленай, пакуль не знойдзе яе? А знайшоўшы, возьме яе на плечы свае з радасцю і прыйдзе дадому, пакліча сяброў і суседзяў, кажучы ім: Радуйцеся са мною, бо я знайшоў маю згубленую авечку.

Кажу вам, што таксама на нябёсах больш радасці будзе з аднаго грэшніка, які пакаяўся, чым з дзевяноста дзевяці праведнікаў, якія не патрабуюць пакаяння.

Лк 15:3-7
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус кажа вельмі ясна, што кожнае жыццё каштоўнае ў Яго вачах. Кожны чалавек, якога я сустракаю, неацэнны і незаменны. Езус пераварочвае агульнапрынятае стаўленне: “малыя”, людзі, якіх свет не лічыць важнымі, з'яўляюцца самымі каштоўнымі з усіх. Ці такі падыход мне блізкі?
    • Калі б я быў адзіным чалавекам у свеце, які мае патрэбу ў збаўленні, Езус усё роўна памёр бы за мяне. Мяне гэта хвалюе ці палохае? Чаму?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • This is not the sort of doctrine you learn in business schools. It sounds outlandish, to abandon the well-behaved and spend your energies on the outside chance of rescuing the delinquent 1%. Yet over the centuries these words have inspired good Christians to plug the gaps in social systems, and reach out to those who have drifted into isolation and despair. Common sense urges us to spend ourselves on those who reward our efforts. Jesus worked in another direction: /The healthy have no need of a doctor./
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Я ведаю, што значыць - згубіцца ў пустыні, але потым быць знойдзеным! Ці веру, што маё вяртанне - гэта на самай справе важны складнік боскага шчасця?
    • Якія шляхі прывялі мяне ў пустыню, і як Бог вызваліў мяне? Я разважаю і затым дзякую майму Збавіцелю.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Наколькі я адчуваю сябе безумоўна любімым Богам? Наш свет пабудаваны на дасягненнях: калі я зарабіў на нешта, то заслугоўваю. А калі не зарабіў…
    • Хрысціянская вера перакульвае такія меркаванні. Бог любіць мяне не з прычыны нейкага дабра, якое мне ўдалося зрабіць. Бог любіць, таму што любіць. Любое дабро, якое я мог бы зрабіць – гэта дар жыцця, дадзены мне. Найперш і назаўжды – Бог любіць усе стварэнні. Ці змяшчаецца ўсё гэта ў маёй галаве?
    • Ці прашу я аб здольнасці ўсвядоміць сябе прабачаным грэшнікам, якога кліча Бог? Часам важна прызнаць, што мне трэба маліцца нават не аб самім дары, але ўсяго толькі аб жаданні Божага дару!
    • Евангелле паказвае, што Езус сапраўды шукае страчанае, іншымі словамі, тых, хто знаходзіцца на памежжы, сацыяльных ізгояў. Як тады гучыць “Ідзі за Мной”?

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'