User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мц 5:38-48

Слова Божае

Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб. А Я вам кажу не працівіцца злому. Калі хто ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую. І калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і плашч. І калі хто цябе змусіць ісці з ім адну мілю, ідзі з ім дзве. Таму, хто просіць у цябе, дай і не адварочвайся ад таго, хто хоча пазычыць у цябе.

Вы чулі, што сказана: Любі бліжняга свайго і ненавідзь ворага свайго. А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых.

Бо, калі вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце ўзнагароду? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? І калі вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівага робіце? Ці ж не тое самае робяць і язычнікі? Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны.

Мц 5:38-48
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Прыйсце Валадарства Божага патрабуе поўнага змянення нашага звычайнага погляду на свет. Паколькі ён заснаваны на любові, дзеянні тых, хто ў ім жыве, павінны быць матываваны любоўю, нават калі як нармальная рэакцыя можа ўзнікнуць прага помсты альбо пакарання.
    • Шчыра пагляджу на свае адносіны, асабліва на складаныя і балючыя. Ці не выбіраю я шлях помсты? Езус просіць мяне адказаць любоўю. Малюся аб дапамозе і перамене сэрца і розуму.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • “Калі нехта ў патрэбе просіць у цябе грошай: дай яму, калі ў цябе ёсць... не пазычай.” Мудрыя словы ад таго, хто пазычыў грошы свайму сябру і ў выніку страціў яго: кожны тэлефонны званок, кожная сустрэча цягнулі за сабой запэўніванні ў тым, што грошы будуць вернутыя ў бліжэйшы час... Сяброўства прапала. “Калі ў цябе ёсць... дай.”
    • Езус любіць скрайнія прыклады, і рэдка хто з нас прымае гэтыя прадпісанні цалкам сур'ёзна. Але мы здольныя “адчуць”, аб якіх каштоўнасцях гаворыць Езус: спагада да іншых, шчодрасць і, магчыма, мы можам дадаць... разважлівасць.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'