User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Ян 21:15-19

Слова Божае

Калі ж яны паснедалі, Езус сказаў Сымону Пятру: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне больш, чым яны?» Той адказаў Яму: «Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Езус кажа яму: «Пасі ягнят Маіх». Зноў сказаў яму другі раз: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?» Ён адказаў: «Так, Пане, Ты ведаеш, што я люблю Цябе?» Езус сказаў яму: «Пасі авечак Маіх». І сказаў яму трэці раз: «Сымоне, сын Яна, ці любіш ты Мяне?» Пётр засмуціўся, што трэці раз спытаўся ў яго: «Ці любіш ты Мяне?», і сказаў: «Пане, Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе». Езус сказаў яму: «Пасі авечак Маіх». Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі ты быў маладзейшы, то падпяразваўся сам і хадзіў, куды хацеў. Калі ж састарэеш, то выцягнеш рукі свае і іншы падпяража цябе і павядзе, куды не хочаш». А гаварыў так, каб зазначыць, якой смерцю той уславіць Бога. І пасля гэтых слоў, сказаў яму: «Ідзі за Мной».

 

Ян 21:15-19
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Не ўся мая любоў выяўляецца ў маіх словах. Мая вера часам няпэўная і невыразная. Я дзякую Богу, які прысутнічае ўва мне глыбей, чым узровень слоў, які глядзіць нават па-за мае ўчынкі, які цэніць тое, што ёсць у маім сэрцы. Малюся аб тым, каб праз мяне яўлялася свету Божая прысутнасць.
    • Пане, я хачу адказаць, як Пётр: “Ты ўсё ведаеш, Ты ведаеш, што я люблю Цябе”. Магчыма, маё жыццё не заўсёды сведчыць аб гэтым, як і жыццё Пятра, калі ён адрокся ад Цябе. Але Ты ведаеш сэрца і ўсё разумееш. Прагну ўзрастаць у Тваёй любові.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • У Пятра павінна было паўстаць пытанне: «Якое маё цяперашняе становішча?», «Ці з'яўляюся ўсё яшчэ першым?» Але Езус праяўляе да яго неверагодную ветлівасць і дабрыню. I ўсе сумненні рассейваюцца. Пётр нараджаецца зноўку: рыбак ператвараецца ў пастыра.
    • Пане, я бачу ў гэтым эпізодзе Тваю бязмежную міласэрнасць і ўсёпрабачаючую любоў таксама і да мяне. Ты нагадваеш мне, што ўсё ў свеце адкуплена дзякуючы таму, што Ты ўзвысіўся над смерцю. Па прыкладу таго, як Ты прымаеш мяне, навучуся прымаць іншых людзей, якія мяне якім-небудзь чынам падвялі або расчаравалі.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • This is a scene to savour slowly. John's gospel summarises what was probably a long morning's conversation between Jesus and Peter. When I have made a fool of myself, I hate to be reminded of it. Jesus with his triple questioning is reminding Peter of his triple betrayal - the most painful memory imaginable - but he does it with delicacy. Peter loved Jesus before his cowardly betrayal of him; he loved him more deeply afterwards. It led not merely to Peter's emotional declaration of love, but to his confirmation as leader of the church. He can safely command because he is a sinner with no illusions about himself.
    • Many people repeat often in prayer, ‘Lord you know I love you’. It’s a humble prayer because often we feel we don’t live up to our call from God or to the goodness of love we receive in life. We may feel the shame Peter felt on looking at his history of denying his friend, Jesus. God looks into the heart and sees what we would like to be, as well as seeing what we have done in life. Prayer is giving our time to be aware that God is looking into our hearts and loving us for who we are.
    • To be a disciple of Jesus is to be asked the question often, 'Do you love me?' it is not the that Jesus doubts us, but he wants us to recognise how we express that love. Guided by St Ignatius, I might ask, 'What have I done for Christ? What am I doing for Christ? What will I do?'
    • Peter realises that he is being given increasing responsibility for the flock. How graciously do I accept growing responsibility?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Тры разы Пётр адказвае Езусу, што любіць Яго. Ён гаворыць гэта шчыра, хоць, ахоплены жахам і збянтэжанасцю ў час Мукі Пана, ён быў не ў стане прызнаць нават тое, што ведае Езуса. Ці можа гэта здарыцца з ім зноў? Езус разумее і прабачае нашую чалавечую нямогласць: Ён ніколі не перастае заклікаць нас: «Ідзі за мной»
    • У дзяцінстве мы цалкам залежым ад іншых. Аднак па меры сталення мы набываем усё большую незалежнасць. Затым нам складана пазбавіцца гэтай незалежнасці ў старасці. Жыццё – гэта кола, якое вяртае нас да пачатку. Прымірацца з мінулым і прымаць дапамогу прасцей, калі мы давяраем Боскай дабрыні і клопату. «Старасць прыходзіць ад Бога і вядзе да Бога» (Тэйяр дэ Шардэн).
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • "Ці любіш ты Мяне?" – Езус задае гэтае пытанне Пятру; Ён пытае аб гэтым таксама і мяне. Ці бачу я ў сабе дабро, якое бачыць Езус?
    • Калі Пётр стаіць перад Езусам, можна выказаць здагадку, што ён думае пра сваё адрачэнне, сваю няздольнасць быць з любімым Настаўнікам падчас Мукі. А Езус засяроджваецца на яго здольнасці любіць, а не на яго няўдачы. Ён не папракае яго за здраду. Пётр любіць – і ён прабачаны, больш таго, на яго ўскладзена вялікая адказнасць за супольнасць першых хрысціян.
    • Калі я засяроджваюся на сваіх няўдачах і памылках, мне складана прыняць і прызнаць, што Бог любіць мяне такім, якім я ёсць.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Неўзабаве пасля абрання кардынала Хорхе Марыё Берголіа на пасаду Святога Пятра, у яго запыталі: "Хто такі Хорхе Марыё Берголіа"? Папа Францішак адказаў: "Грэшнік, але прабачаны грэшнік". А што я магу сказаць пра сябе? Ці дасведчыў я калі-небудзь жыццядайнаю моц Божага прабачэння? Любоў, якая не патрабуе ніякіх умоў, нават тады, калі я не здольны любіць па-сапраўднаму - любіць да канца? Наколькі я імкнуся ўзрастаць ў любові? Ці магу я сказаць, што мае адносіны з Хрыстом і бліжнім з кожным годам становяцца больш сталымі, вернымі, адказнымі..?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Я чую, як Езус пытаецца ў мяне тое ж, што і ў Пятра: "Ці любіш ты Мяне?" Як мне адказаць? Баюся сказаць "так" з-за таго, што я рабіў (альбо не рабіў) у жыцці. Я гляджу на Пятра. Некалькімі днямі раней ён адмаўляў нават знаёмства з Езусам, але зараз ён не вагаецца, адказваючы: "Ты ведаеш, што я люблю Цябе". Ці магу я мець такую ​​ж упэўненасць, як і Пётр?
    • Езус ведае, што я люблю Яго, нават калі мае ўчынкі, як і ўчынкі Пятра, часта сведчаць аб іншым.
    • Я праводжу некалькі хвілін з Езусам, каб адказаць на Яго пытанне. Што я хачу сказаць Яму?
    • Езус слухае цябе, не маўчы.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус задаў Пятру адно пытанне тройчы. Не таму, што не ведаў адказу, а таму, што ведаў, як важна для Пятра агучыць іх перад яго таварышамі. Пётр вызнае публічна тое, што ляжыць на сэрцы. Я чую, як Пан задае мне тое самае пытанне, і чую, як я адказваю, магчыма, з нейкім сорамам і збянтэжанасцю, якія, напэўна, адчуваў і Пётр.
    • Езус даручае Пятру місію – быць добрым пастырам, як Ён. Я ведаю, што ты слабы, але ведаю таксама, што ты Мяне любіш. Я так давяраю табе, што дам тую самую місію, якая была дадзена Мне: быць добрым пастырам, гатовым аддаць жыццё за сваіх ягнят і авечак. Якую місію я атрымліваю ад Уваскрослага? Што б гэта ні было, яно дакладна ўключае клопат пра іншых.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Наш Бог сапраўды Бог другіх шанцаў! Бывае, цяжка дараваць, але можа быць цяжэй папрасіць і прыняць прабачэнне. Здольнасць верыць, што мы прабачаныя, мае вырашальнае значэнне для нашага духоўнага росту. У тым было вызначальнае адрозненне паміж Пятром і Юдам. Няўстойлівы Пётр здзейсніў пераход ад сораму трохразовага адмаўлення ад Хрыста да каменю, на якім заснаваны Хрыстовы Касцёл. Юда не здолеў разважыць магчымасць прабачэння.
    • Калі б я сапраўды лічыў, што мне адпушчаны найганебнейшыя грахі мінулага, наколькі маё жыццё магло стаць іншым?

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'