Слова Божае
Пётр азірнуўся і ўбачыў, што за ім ідзе ўмілаваны вучань Езуса, які на вячэры спачываў на Яго грудзях, і сказаў: Пане, хто той, які Цябе выдасць?
Калі Пётр убачыў яго, сказаў Езусу: Пане, а ён што?
Езус кажа яму: Калі Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль Я прыйду, што табе да таго? Ты ідзі за Мною.
І разышлося гэтае слова паміж братоў, што вучань той не памрэ. Але не сказаў яму Езус, што не памрэ, але: Калі Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль Я прыйду, то што табе да таго?
Той вучань сведчыць пра гэта і напісаў гэта. І мы ведаем, што сведчанне ягонае праўдзівае.
Ёсць і шмат іншага, што ўчыніў Езус. Але, калі апісаць гэта падрабязна, то, думаю, сам свет не змясціў бы напісаных кніг.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- “І разышлося гэтае слова…” У адной з гісторый К.С. Льюіса галоўнаму герою, які абазначае Хрыста, задаюць пытанне, што ён зрабіў з адным з іншых персанажаў. Ён адказвае: “Я распавядаю кожнаму толькі яго ўласную гісторыю”. Няхай і я не буду ўмешвацца ў тое, што адбываецца паміж Богам і іншымі людзьмі.
- Ці адкрываю я штосьці новае пра сябе, калі ўцягваюся ў дарэмныя здагадкі пра жыццё і паводзіны іншых?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Each bible has a blank page at the end. This is for each of us to write our own gospel! We can note the incidents, relationships, bad times and good in our lives where Jesus was close, active, saving us, calling us and challenging us into discipleship. Can you note where and when your life with Jesus begin? Like John, we don’t know where it will end. Where is Jesus now writing his gospel in your life so that others will know is love, his call and his identity? Some good pointers for prayer!
- Even as John concludes his gospel, he is aware that the words of Jesus may be misunderstood. I pray that I may be preserved from any misinterpretation of Jesus' words as I take this time in prayer, asking God to speak directly to my heart.
- John had a sense that the works of Jesus were many, and that numerous books might be written. Before God, I consider the works of Jesus in my life, giving thanks for the hidden and evident ways in which I have come to life. I think of myself as a ‘gospel', a testament to God's loving presence and action.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- "Пранеслася навіна!” У адной з гісторый К.С.Льюіса галоўнага героя, які абазначае Хрыста, пытаюць пра тое, што ён зрабіў з іншым героем. Ён адказвае: “Я распавядаю кожнаму толькі яго ўласную гісторыю”. Няхай і я не буду ўмешвацца ў тое, што адбываецца паміж Богам і іншымі людзьмі.
- Ці даведваюся я штосьці новае пра сябе, калі адчуваю сябе ўцягнутым у марныя гаданні пра жыццё і паводзіны іншых?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- “Вучань, якога любіў Езус”. Кожны з нас з’яўляецца такім вучнем! Ці я калі-небудзь думаў пра сябе як пра таго, “каго любіць Езус”? Ці магу ўзгадаць момант, калі я асабліва адчуваў любоў Хрыста?
- Любіць Езуса і быць любімым Езусам – значыць “ісці” за Ім.
- Любімы вучань атрымлівае заданне “сведчыць” аб тым, што адбылося ў яго жыцці. Я пакліканы “сведчыць” аб тым, якія “вялікія справы Бог учыніў” у маім жыцці. “Бо вялікае ўчыніў мне Усемагутны” – Магніфікат Марыі (Лк 1:49).
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Як часта я параўноўваю сябе з іншымі? Магчыма, праўяўляю празмерную зацікаўленасць да адносінаў маіх бліжніх з Богам? Ці чую я асабістае запрашэння Езуса: "Ты ідзі за Мною", нягледзячы на іншых? Якім будзе мой адказ альбо як бы я хацеў, каб ён гучаў? Што я цяпер адчуваю ў сваім сэрцы?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Ідучы за Езусам, ці магу я збочваць і хвалявацца аб тым, што робяць, думаюць ці кажуць іншыя? Наколькі моцна ўплывае на мяне меркаванне атачэння? Ці яно прымушае мяне адвярнуцца ад Езуса? Ці заўважаю тыя выпадкі, калі засяроджанасць на іншых людзях ці падзеях адцягвае мяне ад наследвання Езуса? Я сумленна разглядаю гэтыя пытанні і размаўляю пра іх з Езусам.
- Разважаючы пра сітуацыю, калі я, магчыма, дазволіў сабе адхіліцца ад шляху, я слухаю, як Ён кажа мне цяпер: "Што табе да таго? Ты ідзі за Мною!" Госпадзе, калі я засяроджваюся на Табе, я не магу заблукаць. Ты – Дарога і Праўда!
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- “Пане, а што з ім?” – нават у гэты вельмі ўрачысты момант Пётр усё яшчэ занадта людскі і спантанны, хоча ведаць, якой будзе доля яго бліжэйшага спадарожніка і, магчыма, у чымсьці суперніка. У Езуса быў адзін адказ: “Ты ідзі за Мною!” (Ян, 21:22) Я прашу свабоды ад усяго, што адцягвае мяне ад таго, каб быць верным вучнем Езуса.
- Той вучань сведчыць пра гэта і напісаў гэта (Ян, 21:24) Якое гэта шчасце і благаслаўленне для нас, што вучань зрабіў менавіта гэта! Я малюся з удзячнасцю за вялікі дар, які Евангеллі даюць нам, хрысціянам, бо, як сказаў святы Геранім, "няведанне Пісання – гэта няведанне Хрыста”.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Пётр заклапочаны доляй іншага вучня. Ці не лічыць ён Яна супернікам за любоў Езуса? Езус цвёрда ставіць яго на месца. “Што табе да таго?”, але адразу пасля гэтых слоў дае асабістае ўказанне: “Ты ідзі за Мною”.
- Калі я прачнуся раніцай, хай гэтыя словы паклікання таксама звіняць у маіх вушах.