User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мц 5:43-48

Слова Божае

Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана: Любі бліжняга свайго і ненавідзь ворага свайго. А Я кажу вам: любіце ворагаў вашых і маліцеся за тых, хто пераследуе вас, каб сталіся вы сынамі Айца вашага, які ў нябёсах. Бо Ён загадвае сонцу свайму ўзыходзіць над дрэннымі і добрымі і пасылае дождж на справядлівых і несправядлівых.

Бо, калі вы будзеце любіць тых, хто любіць вас, якую маеце ўзнагароду? Ці ж не тое самае робяць і мытнікі? І калі вітаеце толькі братоў вашых, што асаблівага робіце? Ці ж не тое самае робяць і язычнікі? Таму будзьце дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш Нябесны.

Мц 5:43-48
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Навучанне Езуса пра Божае Валадарства працягваецца і становіцца больш складаным. Мы павінны любіць сваіх ворагаў – больш за тое, мы павінны быць дасканалымі, як наш нябесны Айцец. Гэты фрагмент Евангелля адкрывае нам штосьці вельмі важнае пра Бога: Ён ставіцца да ўсіх аднолькава – хай яны сябры або ворагі. Бог любіць іх усіх. Не помсціць і не карае.
    • Разважаю над гэтым у малітве. Ці здзіўляе мяне такі вобраз Бога? Можа, у мяне склаўся вобраз Бога, які карае людзей? Я прашу Езуса адкрыць мой розум на праўду пра тое, кім ёсць мой Нябесны Айцец, каб я мог быць падобным да Яго.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус вучыць любіць мацней, такой любоўю, як Айцец Нябесны любіць усё стварэнне. Не абмяжоўвай сваю любоў камфортам уласнага сацыяльнага асяроддзя, каб быць здольным да стваральнай працы, як Айцец.
    • Сённяшні заклік Езуса цяжкі для цябе ці сугучны таму, што адчуваеш у сваім сэрцы?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Любоў, якой жыў і кіраваўся Езус, – любоў вызваляльная. Нам цяжка дараваць крыўды, але пачаткам прабачэння можа быць малітва за тых, хто вінаваты перад намі. Вядома, нам лягчэй любіць толькі тых, хто адказвае нам любоўю, але сапраўдная любоў пачынаецца тады, калі мы вырашаем не чакаць і не жадаць нічога ўзамен. Памолімся, каб наша любоў была падобна на сонца, якое аднолькава свеціць на ўсіх "бліжніх і ворагаў".

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'