User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Мк 4:26-34

Слова Божае

Езус сказаў народу: Валадарства Божае, нібы чалавек, што кідае зерне ў зямлю. І спіць, і ўстае ноччу і днём, а як зерне ўзыходзіць і расце, ён не ведае. Бо зямля прыносіць плён сама па сабе: спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе. Калі ж саспее плод, адразу пасылае серп, таму што настала жніво.

І казаў: З чым параўнаем Валадарства Божае? Ці ў якой прыпавесці выявім яго? Яно — як гарчычнае зерне: калі яго сеюць ў зямлю, яно найменшае з усяго насення на зямлі. Калі ж пасеяна, узыходзіць і становіцца большым за ўсялякую зеляніну, і пускае вялікае галлё, так што пад ценем ягоным могуць хавацца птушкі нябесныя.

У многіх такіх прыпавесцях прапаведаваў ім слова, колькі яны маглі слухаць. І без прыпавесці не казаў ім, а сваім вучням сам-насам тлумачыў усё.

Мк 4:26-34
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Нам варта таксама ўсведамляць, чаму Пан Езус так вельмі любіць выкарыстоўваць у сваіх настаўленнях жанр прыпавесці: алегарычныя вобразы прымушаюць нас не проста чакаць гатовых рацыянальных адказаў, а самім уключыцца ў працэс інтэрпрэтацыі, засвоіць паставу засяроджанага і маўклівага сузірання, шукаць сэнс таго, што адкрывае нешта істотнае пра кірунак нашага жыцця і такім чынам перамяняе нас.
    • Таямніца Божага Валадарства недаступная нашаму звычайнаму ўспрыманню, бо закранае тайну самога Бога, а думаць, што мы зразумелі Божую сутнасць — і недарэчна, і вельмі небяспечна. Аднак Пан, Стварыцель усяго, жадае адкрыць сябе і сваю задуму нам, сваім дзецям, калі мы з пакорай і чыстым сэрцам шукаем Яго. Бог, наш Айцец, прамаўляе да нас праз створаны сусвет, прасякнуы Яго веліччу і дабрынёй. Праз вобраз зерня Езус паказвае нам, што за працэсам кожнага росту хаваецца Божая сіла, Божае жаданне благаслаўляць стварэнне ў яго разнароднасці і багацці, паводле наказу «пладзіцца і размнажацца», які на самай першай старонцы Бібліі Пан дае жывым істотам.
    • Але для чалавека як духоўнай істоты, акрамя фізічнага росту, ёсць і сфера духоўнага развіцця: тая сфера, у якой праяўляецца наша падабенства да Бога, паводле вобразу якога мы створаныя. Гэта рэчаіснасць Божага Валадарства.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Whenever we think of a ‘miracle’, what comes to mind is an instant miracle. But there’s also a slow-motion miracle – the miracle of growth. This may not be a one-off event that is being concluded before our eyes – but over time it’s still a real happening. And God’s hidden hand is giving it direction.
    • My life is God’s ‘project’. I must leave God free to stay working on me. Then I’ll be ‘God’s work of art’.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Jesus came to inaugurate the kingdom of God but he never defined what it is. Instead he spoke of it in parables, inviting us to use our imagination to grasp his meaning. These two "seed parables" draw attention to the hidden and mysterious nature of the kingdom. It grows through a power greater than ours and its fruitfulness is beyond our expectations.
    • Do I see signs of the kingdom in my own life and in today's Church? Even in today's world?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Thank you, Lord, for this most consoling of images. I was not brought into this world to help you out of a mess. You above all are the one who is working. Your dynamism, active in nature from the beginning of time, should humble me. You are the force of growth, and if you privilege me with the chance to add incrementally to that growth, that is your gift to me, not mine to you.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Like the seed in the earth, the Kingdom of God does not come all at once. It arrives in stages like the stalk, the head and the full grain. Our job is to watch and pray and to serve it.
    • From even the tiniest seed planted in a soul, the Kingdom of God can grow so that the person who trusts in God is a source of nourishment and care for others.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • We can take ourselves too seriously and function as if all depends on us, or go to the other extreme and feel we have little to contribute. We are called beyond those extremes to give attention to the gift of God and the quiet growth of the Kingdom from insignificant beginnings. Change comes slowly but it does bear fruit in due time. It carries a lesson in faith and humility. The environment and conditions are important. We are to cooperate with the gift of God.
    • Our role in life is to sow seeds and not to be preoccupied with producing a harvest. The seed given us is the word of God that serves to bring about a Kingdom of justice, love and peace. We have a contribution to make, small though it may seem. We have to begin somewhere, perhaps with a small initiative.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Seeds grow when the conditions are right. They need light, heat and energy. God’s kingdom of love grows slowly and demands patience and faith.
    • Lord, our world is blighted by the destructive seeds of greed and oppression. But deep down there are also small seeds of justice, peace and reconciliation peeping out. May I help them to grow.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • У гэтых прыпавесцях Езус кажа нам пра тое, якім ненадакучлівым і незаўважным можа быць нашае ўзрастанне ў хрысціянскім жыцці. Таму Езус ніколі не перастае нагадваць нам, што мы павінны слухаць Яго і засвойваць усе знакі Ягонай любові ў нашым жыцці, у жыцці нашых родных і сяброў, а таксама ва ўсіх рэчах, успрымаючы іх у якасці падарункаў.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Валадарства Божае заўсёды акутана таямніцаю. У лепшым выпадку мы атрымліваем выпадковыя намёкі на тое, што гэта і дзе яго можна знайсці. Сённяшняя першая прыпавесць нагадвае нам пра тое, што ў нашай звычайнай штодзённасці Валадарства працягвае расці – і мы не ведаем, як! Гэта навучанне можа стаць суцяшэннем для хрысціянскіх супольнасцяў, якія церпяць пераслед, а таксама для тых, хто жыве у варожым свецкім асяроддзі.
    • Не менш суцяшальнай з'яўляецца другая прыпавесць, якая датычыцца росту. Маленькі памер гарчычнага насення не перашкаджае яму станавіцца «большым за ўсялякую зеляніну» (вядома, перабольшанне – але гэта не ўрок батанікі!). Хрысціяне прагнуць быць самай шматлікай, самай магутнай, самай уплывовай рэлігіяй у свеце. Нават калі такія надзеі апраўдваюцца, гэта не гарантуе надыход Божага Валадарства. Нам, хрысціянам, лепш уяўляць сябе гарчычным зярняткам – невялікім, па-дзіцячаму сціплым і даверлівым. Як Езус кажа ў іншым месцы: "Не бойся, малы статак, бо спадабалася Айцу вашаму даць вам Валадарства» (Лк 12:32).
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус любіць вобразы, звязаныя з сельскай гаспадаркай і прыродай, у іх проста і зразумела выяўляецца дынаміка веры. Дай кожнаму вобразу столькі часу, каб увайсці ў яго. Уяві, як блізкаўсходні селянін дзве тысячы гадоў таму захапляўся цудам “росту”.
    • "Бо зямля прыносіць плён сама па сабе: спачатку зеляніну, потым колас, потым поўнае зерне ў коласе"
    • Нешта адбывалася ў людзях і з людзьмі, калі Езус праходзіў каля іх.
    • Падумай аб надзвычайнай разнастайнасці людзей, якія атрымліваюць у Хрысце новае жыццё і тоеснасць кожны дзень: прыгожы, непрыкметны, маленькі, вялікі, паспяховы, хворы, багаты, бедны, адрынуты, немачны.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Калі нас ахоплівае нецярплівасць з прычыны павольнага ўзрастання Божага Валадарства, мудрасць Тэйяра дэ Шардэна SJ можа прыйсці на дапамогу.
    • "Перш за ўсё, давярай павольнай працы Бога. Мы па сваёй прыродзе даволі нецярплівыя ва ўсім, прагнучы дасягнуць мэты без затрымак. Мы хацелі б адмяніць прамежкавыя этапы. Мы не маем цярплівасці быць на шляху да чагосьці невядомага, чагосьці новага. І тым не менш, закон любога прагрэсу ў тым, што ён увогуле магчымы толькі цераз этапы нестабільнасці і можа заняць вельмі доўгі час."
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Стоячы на беразе возера, слухаем, як Езус з чаўна прамаўляе да нас. Ён звяртае нашу ўвагу на дрэвы, на нівы, дзе даспявае збожжа. Усе расце з насення, гэтак жа, як Валадарства Божае. Бог распачынае той новы рух, які будзе расці і квітнець. Яго асабістае ўмяшанне ў ход чалавечай гісторыі ўсталёўвае новую новую эру радасці і сяброўства з Богам, ужо не страху і трымцення, але эру прабачэння, супакою і вечнага жыцця.
    • Я малюся: "Ойча, няхай свяціцца імя Тваё, няхай прыйдзе Валадарства Тваё." (Лк 11: 2). Як Езус гэта бачыць? Што я магу рабіць дзеля Валадарства?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Валадарства Божае шматграннае, як алмаз. Яго нельга апісаць проста і поўна, як і самога Бога. Як кажа святы Павел, хто можа зразумець Божы розум? Але шмат якія яго аспекты раскрываюцца. Выразна выяўляюцца ціхія, але пэўныя шляхі, якімі Бог ідзе, каб збавіць свет. Магчыма, я перажываю з-за розных навакольных пагрозаў, але Бог усё ўлічвае і не панікуе!
    • Пане, мая задача – пасеяць насенне і верыць, што яно будзе расці ва ўласным рытме і прынясе плёны ў патрэбны Табе час. Дазволь мне сеяць з любоўю, бо толькі любоў трывае ў вечнасці. Дазволь заўсёды прыглядацца Табе, як вучань глядзіць на Пана ўраджаю, на Аўтара ўсёй задумы.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'