User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 21:5-11

Слова Божае

Калі некаторыя гаварылі пра святыню, што яна ўпрыгожана каштоўнымі камянямі і дарамі, Езус сказаў: Прыйдуць дні, калі з таго, што вы тут бачыце, не застанецца каменя на камені, які не будзе павалены.

І спыталіся ў Яго: Настаўнік, калі ж гэта станецца і што будзе знакам, калі гэта павінна адбыцца? 

Ён сказаў: Глядзіце, каб вас не звялі, бо шмат хто прыйдзе пад імем Маім, кажучы «гэта Я», — і: «наблізіўся час». Не ідзіце за імі.  Калі ж пачуеце пра войны і хваляванні, не палохайцеся, бо спачатку гэта павінна адбыцца, але канец не адразу.

Тады сказаў ім: Паўстане народ на народ, і каралеўства на каралеўства; будуць вялікія землятрусы, а месцамі голад і мор, і жахлівыя з’явы, і вялікія знакі з неба.

Лк 21:5-11
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • У сувязі з тым, што сучасныя тэхналогіі выкарыстоўваюцца для распаўсюджвання змрочных і несуцяшальных навін, мы дазваляем ім уводзіць нас толькі ў пакінутасць або нараджаць спачуванне і практычны адказ? Езус кажа нам быць гатовымі, заставацца цвёрдымі ў веры. Ён заклікае нас быць укаранёнымі і ўстойлівымі, а таксама гатовымі адкінуць усё. Ён нагадвае нам, што, калі Ён не будзе цэнтрам жыцця, мы загінем.
    • Я магу страціць самае каштоўнае: адносіны, здароўе, сям'ю, бяспеку, працу ці маёмасць. Што падтрымлівае мяне ў гэтыя часы? Ці з цяжкасцямі я звяртаюся сэрцам да Бога, каб Ён умацаваў мяне?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • The temple was not just the centre of the Jews' civilisation: it was the place where God lived among them. Jesus told them that it was all going to fall apart! Is there any way in which my "secure centre"--either personal or national--threatens to collapse? The fall of the Twin Towers is a powerful symbol for many of us. The key words from Jesus in all of this are: "Do not be terrified". Can I allow Jesus, the Consoler, to speak to me, wherever I am?
    • As we pray, the gospels of the end times call us to trust in the presence and love of God when the end of life comes, or the end of the world - however that might be. Praying these gospels may lead us to reflect on the mystery of trust in our lives and to give thanks for those we have trusted and can trust throughout our lives. People who were there for us at very bad times, or people who can share our joy. Our ability to trust in God and trust in others is closely linked.
    • Jesus tells us to be prepared, to remain firm in faith. He calls us to be rooted and stable while also being ready to shed everything. He reminds us that without him as the centre of our lives, we will be lost.
    • The telling of the daily news makes it easy to believe that our times are worse than others. While technology is used to spread gloomy and disheartening news, I give thanks that it also leads me to Jesus’ truth.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • У часы напісання Евангелля паводле святога Лукі некаторыя хрысціяне чакалі вельмі хуткага вяртання Пана і канца гісторыі свету. У сённяшнім чытанні Лука нагадвае сваім чытачам, што Езус настаўляў вучняў не верыць тым, якія скажуць, што ведаюць пра тэрміны канца свету. Вучні Езуса не будуць пазбаўленыя досведу анархіі і сур'ёзнага насілля, але гэта не будзе азначаць, што канец ужо блізка або яшчэ далёка. Шлях хрысціяніна той самы, якім ішоў Езус: праз зло і несправядлівасць, але таксама праз любоў і прадбачлівы клопат, якім ахінае нас Бог. Я прашу Яго дапамагчы мне крочыць скрозь нестабільнасць, характарную для нашага свету, з сэрцам, поўным спакою і даверу.
    • Езус ведае, як лёгка быць уведзеным у зман падчас бедстваў вялікага маштаба, калі мы прагнем падрабязных тлумачэнняў і ясных адказаў. Ён прадбачыў, што будуць многія прыходзіць і сцвярджаць, нават у Яго імя, нібыта ў іх ёсць цудоўны ключ, каб дасканала растлумачыць, што адбываецца. Езус папярэджвае нас не ісці за такімі людзьмі, але жыць цярплівым даверам да Бога тут і цяпер.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус перасцерагае нас ад рассейвання ўвагі: мы павінны быць напагатове і захоўваць моцную веру. Ён заклікае нас быць укаранёнымі і трывалымі, і ў той жа час гатовымі адкінуць усё. Езус нагадвае нам, што без Яго, як цэнтра нашага жыцця, мы згубімся.
    • Словы Езуса пра канец часоў могуць насцярожваць. Ён прадвяшчае разбурэнне фізічнай святыні ў Ерузалеме, і нам трэба ўзгадаць, што замяняе гэтую святыню. Як святыні Духа, Бог «адрадзіў нас да жывой надзеі праз уваскрасенне Езуса Хрыста, да спадчыны незнішчальнай, беззаганнай і неўвядальнай, якая захавана на нябёсах для вас» (1 Пятра 1:4).
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • У кожны ключавы момант у гісторыі нашай планеты ёсць людзі, якія сцвярджаюць, што бачаць блізкі канец свету. Надыход трэцяга тысячагоддзя не стаў выключэннем. Хрысціяне не павінны баяцца ці хвалявацца на гэты конт. Яны разглядаюць новую эру як час выклікаў і магчымасцяў, час новых пачынанняў.
    • На больш асабістым і рэалістычным узроўні мы можам турбавацца пра праявы ўласнага сыходу з гэтага свету. Аднак не дзеля ўзмацнення страху ці клопату, а дзеля жыцця напоўніцу. Пагавары з Езусам пра ўсе свае страхі, памятаючы Яго словы: "І вось Я з вамі ва ўсе дні аж да сканчэння веку" (Мц 28:20).
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Гледзячы на свет вакол мяне, як я рэагую на «знакі», пра якія згадвае Езус? Ці імкнуся ўбачыць Божы Провід у падзеях сённяшняга дня, як у асабістым жыцці, так і агулам у свеце?
    • Святая Тэрэза Авільская казала: «Няхай нічога вас не засмучае і не турбуе». Ці абуджаю я ў сабе свядомасць, што знаходжуся ў бяспецы у Божых руках? Ці магу я пагаварыць з Езусам пра свае страхі?

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'