User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Mц 9:9-13

Слова Божае

Калі Езус праходзіў, убачыў чалавека, які сядзеў на мытні, па імені Мацвей, і сказаў яму: Ідзі за Мною. Ён устаў і пайшоў за Ім. І калі Езус сядзеў за сталом у доме, шмат мытнікаў і грэшнікаў прыйшло і села за стол з Ім і вучнямі Ягонымі. Убачыўшы гэта, фарысеі казалі вучням Яго: Чаму Настаўнік ваш есць і п’е разам з мытнікамі і грэшнікамі? Езус жа, пачуўшы гэта, сказаў ім: Не здаровым патрэбны лекар, але хворым. Пайдзіце, навучыцеся, што значыць «міласэрнасці хачу, а не ахвяры». Бо Я не прыйшоў клікаць праведнікаў, але грэшнікаў.

 

Mц 9:9-13
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус ідзе да маральных і сацыяльных ізгояў грамадства. Ён ставіцца да іх, як да сяброў. Як зборшчыка падаткаў рымскай акупацыйнай арміі Мацвея ненавідзелі, напэўна, усе. Тое, што Езус бачыць у ім дабро і хоча, каб ён стаў часткай новага незвычайнага руху, не толькі вярнула яму пачуццё годнасці, але цудоўным чынам перамяніла яго! Незалежна ад таго, якім я бачу сябе, Езус бачыць і мяне сваім сябрам.
    • Мацвей рыхтуе вялікую вечарыну і запрашае ўсіх, каго адкідае рэлігійны істэблішмент. Езусу падабалася дзяліцца ежай: ніхто не мог быць выключаны з “застольнага сяброўства” з Ім. Ён ніколі не кажа: “Я не сяду з гэтым чалавекам!” Мы бачым мадэль Эўхарыстыі – адносіны з Хрыстом і адносіны адзін з адным, і ніякага спісу непажаданых.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Jesus was walking along, Matthew was at his place of work: a normal, everyday setting for God&#39s grace to find an opening. Sitting at your computer is another such setting. The Lord can speak there.
    • Many tax collectors and sinners came to sit and eat with Jesus. It is characteristic of holy people that others feel easy in their company. Jesus accepted people as they were, where they were. Am I as easy and accepting?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Мацвей збіраў падаткі з суайчыннікаў, быў адным з тых, хто кіраваўся ў жыцці сквапнасцю і хацеў нажыцца за кошт бедных. Юдэі ставіліся да зборшчыкаў падаткаў як да людзей няправедных, якія паступалі насуперак Божага закону. І ўсё ж такі, прымаючы рашэнне ісці за Езусам, Мацвей абяцае быць добрым і справядлівым. Гэта дае надзею кожнаму з нас! Мы можам навярнуцца так, як і ён.
    • Галоўнае месца ў сэрцы Езуса займае міласэрнасць. Праз гэта адкрываецца Яго Божая сутнасць. Ён прапануе кожнаму з нас пачаць жыцце поўнае міласэрнасці, справядлівасці, пакоры і чысціні сэрца. А што з’яўляецца галоўным у маім жыцці?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Мы адзначаем падвойнае свята, бо біблійныя даследчыкі лічаць, што евангеліст і апостал - гэта розныя асобы. Пакліканне Мацвея на карціне Караваджо ў касцёле Сан-Луіджы-дэі-Франчэзі ў Рыме адлюстравана бліскуча і загадкава. Аднак Евангелле надае асаблівую ўвагу наступствам – адной са шматлікіх спрэчак паміж Езусам і фарысеямі.
    • У сваёй малітве мы маглі б аб'яднаць пакліканне да вучнёўства і супраціў перад гэтым запрашэннем, каб узмоцніць сваю рашучасць ісці за Хрыстом і глыбей усвядоміць сабе, што Езус не асуджае грэшнікаў.
    • Можна таксама выкарыстаць рэпрадукцыю Караваджо і размясціць сябе на гэтай карціне. Даць імя і ролю кожнаму герою, пачуць іх адказы Езусу, асабліва Мацвея, убачыць рэакцыю Езуса, адзначыць Яго радасць ад згоды Мацвея.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Гэты ўрывак зрабіў на Папу Францішка такое ўражанне, што ён заснаваў на ім свой дэвіз: “Паглядзеў з любоўю і выбраў яго” (Miserando atque eligendo). Мацвей, грэшнік, як і мы, атрымаў не толькі міласэрнасць, але і заклік да вяршыняў святасці. Кожны з нас атрымаў такі самы заклік. Неабходна толькі прызнаць, што мы грэшнікі, і супрацоўнічаць з Божым планам зрабіць нас святымі.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Большасць людзей глядзелі на Мацвея, як на грэшніка, якога трэба пазбягаць. Але Езус заўважыў у ім штосьці значна большае. Неверагодна, што менавіта такога чалавека Езус кліча стаць не толькі апосталам, але і адным з тых, хто пакінуў нам пісьмовы партрэт Хрыста. Мацвей адразу зразумеў, якой вялікай ласкай з’яўляецца ягонае пакліканне, і хацеў адсвяткаваць гэта са сваімі сябрамі. Магчыма, мы адзначаем нашае пакліканне так сціпла, бо не перакананыя ў тым, што Пан кліча нас зусім без заслуг.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Дзве рэчы Езус запрашае нас заўважыць у сённяшнім фрагменце Святога Пісання. Па-першае, мы не маем усяго, але ўсе з’яўляемся людзьмі ў патрэбе, абмежаванымі па сваёй натуры і да таго ж ганарыстымі, сквапнымі, і пагэтаму патрабуючымі лекара і аздараўлення. Другая рэч: хоць мы, слабыя і бедныя, як Мацвей, аднак пакліканыя быць з Езусам і стаць Ягонымі таварышамі, нават сябрамі.
    • Я хачу памаліцца гэтым урыўкам Евангелля і зрабіць крок да Езуса, адказаць на Яго прапанову сяброўства, нягледзячы на тое, што ніхто з нас не заслугоўвае такога гонару.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Тут мы бачым, як Езус запрашае Мацвея, мытніка і таму аднаго з пагарджаных людзей, стаць сваім вучнем. Гэта прыклад таго, як Езус глядзіць скрозь знешні выгляд на сапраўдны ўнутраны патэнцыял чалавека. Пасля Езуса бачаць “за сталом у доме”, дзе Ён абедае з вучнямі і “многімі мытнікамі і грэшнікамі”.
    • Ці не праўда, што пастырская энергія нашых касцёльных супольнасцяў скіравана на тых, хто ўжо навярнуўся? Хіба таксама не праўда, што тыя, хто найбольш мае патрэбу ў любові і аздараўленні Езуса, могуць знаходзіцца ў тых месцах, куды мы не адважваемся ісці? Магчыма, трэба набрацца смеласці і шукаць людзей у такіх месцах… Хрыстус будзе з намі, калі мы туды пойдзем.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'