User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 9:43-45

Слова Божае

Калі ўсе здзіўляліся ўсяму, што рабіў Езус, Ён сказаў сваім вучням: Пакладзіце сабе ў вушы словы гэтыя, бо Сын Чалавечы будзе выдадзены ў рукі людзей.

Але вучні не зразумелі сказанага, таму што гэта было схавана ад іх, каб яны не спазналі. Запытацца ж у Яго пра сказанае баяліся.

Лк 9:43-45
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Вучні не былі падрыхтаваныя да Мукі Езуса. Ці гатовыя мы да Мукі, якую сёння і кожны дзень перажывае так шмат людзей? Нам патрэбны новы спосаб бачання. Калі нас руйнуе няшчасце, Езус ідзе побач з намі. Ён дае нам мужнасць зрабіць яшчэ адзін крок.
    • Езус кажа: “Хопіць табе Маёй ласкі”. Дрэнныя навіны могуць прыйсці адкуль заўгодна. Мы можам зрабіць памылку, якая будзе шмат каштаваць. Нас могуць здрадзіць сябры. Тым не менш, Хрыстус прайшоў наперадзе нас і паказаў нам шлях трывання. У рукі Твае, Пане, я аддаю ўсё добрае і горкае, што мне наканавана.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • This starts as a moment of triumph. /Everyone was amazed at all that Jesus was doing/. Jesus sobers down the disciples with a solemn warning that he would be betrayed. /Let these words sink into your ears/. He constantly calls us out of our comfort zone, asks us to open our eyes compassionately to human misery.
    • Some of Jesus' words can make us a bit afraid, uneasy and challenged. Anything to do with his death had this effect on those close to him and to his disciples. We may find ourselves always going to favourite scripture. These are generally words which are significant to us in our lives. These are the sources and the groundstuff of our prayer. There is a time also for going to the words of Jesus and the events of his life which we don't like, and let ourselves be engaged in them with the Lord who is always loving and compassionate.
    • When we look at Jesus in prayer, we are looking at the one who will soon be betrayed into the hands of his brothers and sisters, for all are brothers and sisters to him. He would be betrayed by those who shared his background of faith. It would be so awful that the listeners would not even ask him about it. When we look at Jesus in prayer we look on the one who would go to death for us, betrayed by one like us.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Вучні не былі гатовыя да пакутаў Хрыста. А мы самі – ці гатовыя да пакутаў людзей, якія церпяць сення? Варта па-новаму на гэта паглядзець. Ніколі Езус не ідзе з намі так блізка, як тады, калі ў нашае жыццё прыходзіць няшчасце. Ён дае нам сілу зрабіць яшчэ адзін крок.
    • Езус кажа: «Хопіць табе Маёй ласкі». Мы можам атрымаць дрэнныя весткі ад урача. Можам самі правароніць важную справу. Нас могуць здрадзіць сябры. Але Ён прайшоў гэты шлях раней за нас і паказаў, як гэта трэба прымаць. У Твае рукі, о, Пане, я аддаю свае поспехі і няўдачы.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Мы не можам не захапляцца майстэрствам Лукі ў апісанні неверагоднага кантрасту паміж здзіўленнем “ўсіх” тым, што рабіў Езус, і адсутнасцю ва “ўсіх” разумення Яго будучых пакут. Езус ёсць Збаўцам, які паказвае нам веліч Бога праз Свае цярпенні за нас.
    • Гэтак жа, як апосталы, мы напалоханыя болем, пакутамі і іх уяўнай бессэнсоўнасцю. Зараз у малітве я магу паспрабаваць спытаць Езуса, што значаць мае цярпенні.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Здаецца, што другое прароцтва пра муку прамоўлена настолькі выразна і ясна, што вучні не маглі не зразумець яго. Евангеліст, відавочна, так і меркаваў, але апраўдаў вучняў, сказаўшы, што сэнс быў ад іх схаваны, і яны баяліся прасіць Езуса аб тлумачэнні.
    • Якім чынам сэнс быў схаваны ад іх? Наколькі для цябе ён важны? Як бы ты растлумачыў значэнне Езусавых слоў чалавеку, які пацікавіўся ў цябе? Паразважай над тым, што ўсё знаходзіцца пад Божым Провідам і таму мае мэту. З якой мэтай быў схаваны сэнс ад вучняў? Паразмаўляй пра гэта з Панам. Праходзячы праз рэчы цяжкія і незразумелыя, як ты даеш з імі рады?
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Езус другі раз папярэджвае, што набліжаецца час Яго Мукі. Ён робіць гэта, пакуль людзі яшчэ захопленыя вылячэннем апантанага хлопчыка. Ён хоча, каб вучні глыбей праніклі ў таямніцу збаўлення. Яны не маглі зразумець, як Яго пакуты стануць коштам збаўлення свету, і баяліся спытацца у Яго. Паспрабуем жа сёння пераадолець сваю нерашучасць і папросім аб святле, каб зразумець значэнне крыжа, праз які Хрыстус нас збавіў.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'