Слова Божае
Езус праходзіў па гарадах і вёсках, прапаведуючы і абвяшчаючы Добрую Навіну аб Валадарстве Божым. І былі з Ім Дванаццаць, а таксама некаторыя жанчыны, аздароўленыя ад злых духаў і хваробаў: Марыя, называная Магдаленай, з якой выйшла сем дэманаў; Яна, жонка Хузы, чыноўніка Ірада; Зузана і шмат іншых, якія дапамагалі ім маёмасцю сваёю.
Лк 8:1-3
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Пане, памятаюць дванаццаць апосталаў. Пра жанчын часта "забываюць", аднак, калі б ім надалі роўную ўвагу, гэта выклікала б здзіўленне ў габрэяў. Яны былі таксама сярод Тваёй вандроўнай групы, не проста падтрымліваючы, але і рызыкуючы сваёй рэпутацыяй, выпраўляючыся ў дарогу з мужчынамі. Для групы жанчын, у тым ліку такіх моцных, як Яна, і былых грэшніц, такіх як Магдалена, пакінуць дом і падарожнічаць з настаўнікам было скандалам. Яны ўвасабляюць любоў і мужнасць вялікіх хрысціянскіх жанчын на працягу стагоддзяў.
- Прысутнасць жанчын сярод вучняў Езуса была супрацькультурнай і вельмі незвычайнай. Адной была жанчына, якую мучылі дэманы, а другая была з атачэння Ірада, што было падазроным. Езус прыйшоў, каб пакласці канец статус-кво і ўсталяваць новы лад. Ён пайшоў супраць многіх звычаяў культуры і рэлігіі, калі яны супярэчылі яго любові і справядлівасці, і сяброўства Яго з жанчынамі было адным з важных знакаў перамен.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Lord, the Twelve apostles are remembered. The women are often forgotten, but their inclusion would have startled the Jews. They were the other members of your travelling group, not just supporting you, but risking their reputations by going out on the road with men. For a group of women, including the powerful like Joanna and the ex-prostitutes like Magdalene, to leave home and travel with a rabbi was scandalous. They showed the love and courage of great Christian women through the ages.
- The presence of women among Jesus' disciples was countercultural and highly unusual. One was a woman of former demons and another attached to Herod's entourage - people who would have caused comment for Jesus when people saw them with him. He was a man who could ignore or challenge or accept the customs of the culture in their relation to his gospel. He went against many customs of the culture and religion, and his friendship with women was among the most significant.
- Эдыта Штайн памерла мучаніцкай смерцю. Яе апошнімі словамі перад тым, як яе адправілі ў газавую камеру Асвенціма, сталі: «Калі хочаш з чыстым сэрцам наследваць Хрыста, высвабадзі свае сэрца ад усялікіх зямных жаданняў. Укрыжаваны Езус хоча, каб ты аддаў Яму свае жыцце, каб Ен замест яго даў табе Свае». Тыя страшныя часы вызначылі яе гераічны лес. Мы павінны вучыцца адвазе на прыкладзе жыцця Эдыты Штайн.
- Святая Эдыта Штайн – гэта асоба, якая дае нам прыклад надзеі, так неабходнай нам сення. Будучы гэбрэйкай, яна перажыла перыяд атэізму, потым стала філосафам. Яна навярнулася да каталіцкай царквы і стала лідэрам хрысціянскіх жанчын у гітлераўскай Германіі. Затым яна прыняла манаскія шлюбы ў ордэне кармелітак. Калі яе разам з сястрой арыштавалі фашысты, яна сказала: «Пойдзем за наш народ, Роза».
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- У сённяшнім урыўку Евангелля мы бачым Езуса чалавекам, які самааддана выконвае Сваю місію. Ён абвяшчае Добрую навіну аб Валадарстве Айца. Я прагну зразумець сваё заданне ў такой евангельскай перспектыве і прашу ласкі такога распазнання для ўсяго Касцёла.
- Езус нёс Сваё служэнне разам з іншымі, не ў самоце. Вучні, выбраныя Езусам, утваралі сабой неверагодную групу людзей. Што Ён хоча сказаць нам праз Свой выбар?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Лука ўзгадвае трох галілейскіх жанчын-вучаніц Езуса: Марыю, называную Магдаленай, Яну, жонку Хузы, чыноўніка Ірада, і Зузану. Першыя дзве з'яўляюцца ў фрагменце пра смерць і ўваскрасенне Хрыста. Іншыя Евангеллі ўзгадваюць іх падобным чынам, але толькі Лука паведамляе нам, што яны служылі Езусу і Дванаццаці і “дапамагалі ім маёмасцю сваёй”. Яны сімвалізуюць тысячы асобаў, якія служылі Хрыстоваму Касцёлу.
- Некаторыя даследчыкі абвінавацілі Луку ў тым, што ён патрыярхальна адлюстраваў жанчын як простых хатніх гаспадынь. У абарону Лукі выступілі іншыя навукоўцы. Аднак гэты кароткі эпізод паказвае, што евангелісты былі людзьмі першага стагоддзя нашай эры і мелі абмежаванні свайго часу. Мы павінны памятаць, што культура натхнёных аўтараў Святога Пісання адлюстроўвае ўстаноўкі і каштоўнасці, якія мы сёння не прынялі б, і таму мы павінны старанна адрозніваць іх ад духа евангельскага паслання.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Мы няшмат ведаем пра Зузану і Яну, акрамя таго што яны былі шчаслівыя ісці за Езусам, і таму Лука іх лічыць вучаніцамі Пана. Я думаю сёння пра тых ціхіх вучняў, чые жыццё і малітва ўнеслі свой уклад у Касцёл, але хто пакінуў мала бачных слядоў. Малюся за ўсіх, хто падтрымлівае блізкіх сваёй прысутнасцю, асабліва жанчын, каб яны ўсведамлялі, як Езус бачыць, прызнае і любіць іх сціплае служэнне, і чэрпалі з гэтага сілу і суцяшэнне.