Слова Божае
Езус пайшоў у горад, які называўся Наін, і з Ім ішлі многія вучні Ягоныя і вялікі натоўп. Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, выносілі з яе памерлага, адзінага сына ў маці, якая была ўдавою. І шмат людзей з горада ішло разам з ёю. Убачыўшы яе, Пан злітаваўся над ёю і сказаў: Не плач.
І падышоўшы, дакрануўся да насілак. Тыя, хто нёс, спыніліся. І сказаў: Хлопча, кажу табе, устань.
Мёртвы сеў і пачаў гаварыць. І Езус аддаў яго маці ягонай. Усіх жа ахапіў страх, і славілі Бога, кажучы: Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і Бог наведаў свой народ.
І разышлася гэтая навіна пра Яго па ўсёй Юдэі і па ўсёй ваколіцы.
Лк 7:11-17
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Спачуванне – вокамгненная рэакцыя Езуса на пакуты. Ён прыходзіць, каб вылечыць, вызваліць і вярнуць да жыцця. Тут і цяпер прагну і я адчуць спагадлівы дотык Езуса да маіх ран.
- Як я рэагую на цярпенне бліжніх? Ці суправаджаю іх у бядзе? Ці адчуваюць яны, што я ўсім сэрцам суперажываю ім? Пане, дай мне жыць Евангеллем спачування ў канкрэтных абставінах майго існавання. Амэн.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Езус праявіў спагаду да жанчыны, якая засталася без свайго адзінага сына - сваёй апоры ў жыцці. Калі я кагосьці губляю, Бог суцяшае і мяне. Ці дазваляю я спагадліваму погляду Езуса знайсці мой погляд і прапанаваць мне дапамогу?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Lord, you saw that this was more than just a funeral. On the bier was the only child of a widow. In a man's world, she was left undefended. It was the bereft mother who drew your compassion. Braving the laws of ritual purity, you laid your hand on the bier, and gave the man back to his mother. Then as now, your heart was touched by human misery.
- The compassion which can invade our hearts at the time of the death of a young person was also in Jesus’ heart for a young widow. He wanted to reach out to her, hold her to his heart and make her life better. This is the same with any suffering we have. The raising up of this young son is a symbol of how Jesus j raises us when we are down. The compassion of his heart lets us know that we are understood, accepted and welcomed in the loving heart of God.
- The raising of someone from death was a highly unusual event in Jesus' life; as with the raising of Lazarus it is a direct compassionate response to the situation of a family who have lost a loved one. It is also a promise of rising from the dead which is the promise of Jesus to all - that our death is our rising to new life.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Сённяшні кароткі эпізод варта памятаць асабліва тады, калі ў жыцці надыходзяць змрочныя дні. Сына ўдавы заўчасна неслі хаваць. Моцай спачування Езуса юнак змог вярнуцца да маці. Менавіта калі яна думала, што ўсё страціла, ёй усё было адноўлена.
- Вялікім прарокам назвалі Езуса відавочцы цуду. У хвіліны цемры будзем жа памятаць, што Ён дагэтуль з намі – учора, сёння і навекі.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Езус робіць цуд не таму, што Яго прасілі аб гэтым, а таму, што спачувае ўдаве, якая засталася без адзінага сына. Мне хочацца затрымацца даўжэй на гэтай сустрэчы, каб лепш разумець Езуса, вучыцца любіць Яго мацней і рабіць тое, што Ён, сутыкаючыся з пакутамі блізкіх і незнаёмых мне людзей.
- Я ўзгадваю свае сустрэчы з людзьмі, чые міласэрнасць і клопат пра іншых кранулі мяне да глыбіні душы. Дзякую Богу за іх прысутнасць сярод нас, бо яны з’яўляюцца выразнымі знакамі Божай любові, спрычыняюцца да ўзрастання надзеі і даверу ў свеце, які часта выглядае такім чэрствым.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Глыбокім смуткам пранізана сцэна з сённяшняга Евангелля, у якой удава страціла адзінага свайго сына. Але горыч маці пераўтвараецца ў невымоўную радасць, калі на словы Езуса хлопец вяртаецца да жыцця. Варта звярнуць увагу на людзей, якіх спачатку ахапіў страх, а затым яны пачалі праслаўляць Бога за тое, што паслаў Вялікага прарока, які здзяйсняе такія цуды сярод іх.
- Ці перажываў ты ў сваім жыцці такія моманты альбо падзеі, – можа не настолькі драматычныя, як у сённяшняй гісторыі, – у якіх ты спазнаў збаўчую моц Хрыста?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Смерць, як гаворыць пра яе Езус і як Ён сам яе перажывае – гэта момант, калі ганебнае паражэнне перамяняецца ў бліскучую перамогу. Свет праваджае нас, а Бог сустракае нас у Сваім доме. Мы ўжо цяпер з’яўляемся дзецьмі нашага Айца, чыя любоў большая за смерць. Нашае жыццё бясконцае, таму што любоў Бога вечная.
- Сэнс нашага жыцця ў тым, каб вучыцца быць свабоднымі і адказваць Богу “так”. Кожны дзень мы можам усё болей і болей адкрывацца на Бога, атрымліваючы свабоду і ачышчэнне. “За ўсе, што было, дзякуй. Усяму, што будзе, – так” (Даг Хаммаршольд).
- У гэтым евангельскім урыўку гаворыцца пра ўваскрашэнне усіх памерлых. У вачах Бога няма "мёртвых" людзей. Ён Бог усіх жывых. Калі я думаю, што людзі, па якіх я сумую, жывыя ў Божай прысутнасці, я знаходжу надзею.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Смерць, як Езус гаворыць пра яе і пражывае сам, – гэта момант, калі поўная параза змяняецца поўнай перамогай. Свет развітваецца з намі, але Бог вітае нас дома. Мы ўжо дзеці Айца, любоў якога мацнейшая за смерць. Мы ведаем, што жыццё вечнае, таму што Ягоная любоў да нас вечная.
- “Не плач”. Езус са спачуваннем паглядзеў на ўдаву – гэтак жа, як цяпер глядзіць на мяне. Я ўспамінаю перад Богам тых, каго я аплакваю, каб Езус падтрымаў мяне і напоўніў сэрца надзеяй.