Слова Божае
Калі быў вечар таго першага дня тыдня, і дзверы дома, дзе збіраліся вучні, былі замкнёныя ад страху перад юдэямі, прыйшоў Езус і стаў пасярэдзіне, і сказаў ім: Спакой вам! І, сказаўшы гэта, паказаў ім рукі і бок. Узрадаваліся вучні, убачыўшы Пана. Тады Езус зноў сказаў ім: Спакой вам! Як паслаў Мяне Айцец, так і я пасылаю вас. І, сказаўшы гэта, дыхнуў, і кажа: Прыміце Духа Святога. Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца.
Ян 20:19-23
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- У Кнізе Быцця Бог удыхае ў чалавека подых жыцця, каб ён стаў жывой істотай. Цяпер Езус удыхае Свайго Духа ў вучняў, каб даць ім новае жыццё. Ён дае ім уладу адпушчэння грахоў, якія інакш могуць знішчыць чалавечае сэрца.
- Дух Святы, я запрашаю Цябе зараз у сваё маленькае сэрца. Няхай сёння будзе для мяне «першы дзень тыдня», інакш кажучы, першы дзень майго адноўленага стварэння. Давайце святкаваць гэта разам.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Thomas the doubter is the patron saint of so many of us. When it comes to the supernatural and spiritual, we need to be sceptical. Jesus respected Thomas's doubts, and guided his fingers into the wounds.
- Lord, you call me blessed because I believe without the evidence of my senses. You matter more to me than what I can see, hear, touch or smell; but there are times when I falter. Lord, I believe. Help my unbelief.
- I listen to Jesus speak to me, 'Peace be with you.' I bring before him those aspects of my life most in need of peace and hear him say again, 'Peace be with you.'
- Jesus speaks of peace but shows his hand and his feet: he reminds me that there is a cost to being a presence of peace in the world.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Калі справы ідуць не так, як, на нашу думку, яны павінны ісці, мы таксама хаваемся за зачыненымі дзвярыма. Езус разумее гэты страх; нават мноства зачыненых дзвярэй з нашага боку не стрымае Яго ад прысутнасці сярод нас.
- Езус заклікае Сваіх вучняў да місіі. Мы таксама пакліканы абвяшчаць Радасную вестку тут і зараз.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Вучні пазнаюць Езуса, але гэта не той Езус, якога яны ведалі; і Ягоныя першыя словы да іх: “Супакой вам”. Супакой, які дае Хрыстус – гэта глыбокае і шчырае ўсведамленне таго, што “Бог з намі”.
- Магчыма, ты калі-небудзь перажыў штосьці падобнае на досвед апосталаў? Ці адчуў Божую прысутнасць у перыяд крызісу і страху? Успомні зараз тыя падзеі і пачуцці. Паразмаўляй з Езусам пра найбольш цяжкую сітуацыю і яе значэнне ў тваім жыцці.
- Ці было мне лягчэй перамагчы свой страх, калі я ведаў, што Бог са мной?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Страх перад юдэямі! Што мяне звычайна вымушае баяцца? Ці вера з'яўляецца для мяне крыніцай супакою? Ці памятаю такія моманты ў сваім жыцці, калі я, як вучні Хрыста, замыкаўся ў сваім "пакоі"? Езус дыхнуў на іх свайго Духа. Гэта сцэна нагадвае нам эпізод з кнігі Быцця, калі Дух Божы лунаў над водамі зямнога бязладдзя і пустэчы. Так і сёння Бог прагне напоўніць тваё жыццё сапраўдным святлом і спакоем. Ці гатовы я прыняць гэты бясцэнны Дар?
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Езус прыйшоў да вучняў у час вялікага страху. Ён падышоў да іх, хоць дзверы былі зачыненыя. І Ён таксама прыходзіць да мяне, дзе б я ні хаваўся пад замком ад страху, і дае мне свой спакой. Што мяне палохае ў цяперашні час? Я ўяўляю, як Езус падыходзіць і, стоячы перада мной, кажа: “Спакой вам”. Застаюся з гэтымі словамі, адчуваючы, як спакой вяртаецца ў маё сэрца.
- І Езус дыхае на мяне і дае Духа Святога, Духа спакою, праўды і радасці. Я магу звярнуцца да Святога Духа па дапамогу, калі страх будзе апаноўваць мяне зноў.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Сёння мы святкуем Пяцідзесятніцу – дзень, калі Дух быў дадзены вучням. Гэта дзень нараджэння Касцёла, дзень, калі нясмелыя і няўпэўненыя апосталы ператварыліся ў смелых прапаведнікаў Езуса і Яго ўваскрасення. Той самы Дух дзейнічае і сёння ў Касцёле, ператвараючы яго і робячы нас лепшымі місіянерамі.
- Я асаблівым чынам малюся за Касцёл, распаўсюджаны па ўсім свеце пад кіраўніцтвам Духа Святога. Я прашу ласкі ўзрастаць у любові да Касцёла, які ёсць целам самога Хрыста, жывой часткай якога я з'яўляюся. Менавіта дзякуючы Касцёлу я атрымліваю Слова, Эўхарыстыю, прабачэнне грахоў і шмат іншага. Касцёл – святая нявеста Хрыста, але яна таксама поўная грэшнікаў, такіх як я. Я малюся за тое, каб Касцёл быў адкрыты на Духа, бо выконвае загад Езуса быць Яго сведкам у сучасным свеце.
Разважанні да сённяшняга Слова Божага
ActiveDefault- Місія евангелізацыі, гэта значыць дзялення Радаснай Навіной пра Божыя справы, пачынаецца ў нашых сем’ях, у найбліжэйшым коле нашых адносінаў: бацькі не могуць «дэлегаваць» адказнасць сведчання на інстытуцыйны Касцёл ці кагосьці яшчэ, бо іх пакліканне — не толькі забяспечыць матэрыяльнае жыццё дзяцей, а ў першую чаргу быць менавіта сведкамі веры; сведкамі таго, як Бог прысутны і дзейнічае ў іх жыцці. Гэта не азначае патрабавання быць «святымі» ці «ідэальнымі», або мець дасканалыя веды: наша сведчанне пачынаецца з той праўды, што мы — памілаваныя Богам і што кожны дзень здольныя ўставаць і ісці далей дзякуючы Божай міласэрнай любові, якая не перастае нам прабачаць.
- Наша вера, з якой нараджаецца сведчанне, — гэта працэс жывых, дынамічных адносінаў з Панам, у якім мы заўсёды застаемся вучнямі, няспынна вучымся новаму.
- «Суцяшыцель, Дух Святы, <…> навучыць вас усяму», абяцае Езус (Ян 14, 26). У першую чаргу сваёй любячай прысутнасцю Суцяшыцель вучыць мяне успрымаць маю асабістую гісторыю як гісторыю збаўлення: гісторыю Божай міласэрнай любові, цярплівасці, пяшчоты, пошуку мяне там, дзе я губляю шлях. Штодзень мне дадзена магчымасць практыкавацца ў тым, каб бачыць сваё жыццё і акружэнне як арэну «вялікіх справаў Божых»: тое месца, дзе, нягледзячы на маю слабасць і нявернасць, нягледзячы на шматлікія праявы зла навокал, я бачу, як Бог дзейнічае, лечыць раны, дае надзею, вучыць любіць і прабачаць, натхняе, напаўняе глыбокай, незямной радасцю…