User Settings

  • Background
  • Fade speed
  • Music
  • Text size
Choose a backgound theme.
Choose the speed the daily prayer fades between stages.
Choose music to play during the daily prayer.
Choose the size of the text for your daily prayer.

Лк 24:13-35

Слова Божае

Вось двое вучняў Езуса ішлі ў вёску, званую Эмаус, якая знаходзілася ў шасцідзесяці стадыях ад Ерузалема. І размаўлялі паміж сабою пра ўсё тое, што адбылося. І калі яны размаўлялі і разважалі між сабою, сам Езус наблізіўся ды ішоў разам з імі. Але вочы іх былі стрыманыя, таму не пазналі Яго.

І Ён сказаў ім: Пра што гэта вы размаўляеце паміж сабою? І яны спыніліся, поўныя смутку. Адказваючы, адзін з іх, па імені Кляоп, сказаў Яму: Ты, напэўна, адзіны, хто жыве ў Ерузалеме і не ведае, што ў гэтыя дні там сталася. І спытаў у іх: Што?

Яны сказалі Яму: Тое, што сталася з Езусам з Назарэту, які быў прарокам магутным у чынах і ў слове перад Богам і ўсім народам; як першасвятары і правадыры нашыя выдалі Яго на смерць і ўкрыжавалі. А мы спадзяваліся, што Ён той, хто павінен вызваліць Ізраэль. Цяпер жа пасля ўсяго гэтага мінае ўжо трэці дзень, як  гэта сталася. Але і некаторыя з нашых жанчын здзівілі нас. Яны былі на досвітку каля магілы, але не знайшлі цела Ягонага. Прыйшлі і сказалі, што бачылі анёлаў, якія з’явіліся ім і паведамілі, што Ён жывы. І пайшлі некаторыя з нашых да магілы, і засталі ўсё так, як казалі жанчыны, але Яго не бачылі.

Тады Ён сказаў ім: О, неразумныя і марудныя сэрцам, каб паверыць усяму, што казалі прарокі! Ці ж не трэба было Месіі цярпець усё гэта, каб увайсці ў сваю славу? І пачаўшы ад Майсея і ад усіх прарокаў, растлумачыў ім тое, што ва ўсім Пісанні датычыла Яго.

І наблізіліся яны да вёскі, куды ішлі, і Ён зрабіў выгляд, што хоча ісці далей. Але яны настойвалі, кажучы:  Застанься з намі, бо ўжо вечарэе, і дзень мінае. І Ён увайшоў, каб застацца з імі. Калі сядзеў з імі за сталом, узяў хлеб, благаславіў яго, паламаў і даў ім. І тады адкрыліся іхнія вочы, і яны пазналі Яго. Але Ён стаўся нябачным для іх. І яны сказалі адзін аднаму: Ці ж не палала ў нас сэрца нашае, калі Ён размаўляў з намі ў дарозе і тлумачыў нам Пісанне?

І ў тую самую гадзіну яны ўсталі і вярнуліся ў Ерузалем, і знайшлі сабраных Адзінаццаць і тых, хто быў з імі, якія казалі ім: Пан сапраўды ўваскрос і з’явіўся Сымону. І яны расказалі пра тое, што здарылася ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламанні хлеба.

Лк 24:13-35
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • "А мы спадзяваліся..." Магчыма, і ў тваім жыцці быў (ці ёсць) такі час, калі надзеі не спраўджваліся, чаканні не рэалізоўваліся; варта папрасіць Езуса “прайсці” цераз іх разам з табой і пагаварыць аб усім.
    • У сённяшнім чытанні Езус суцяшае, узнімае на духу. Як Ён спагадаў табе ў складаных жыццёвых сітуацыях? Успомні таксама моманты, як ты сам, суцяшаючы церпячых, пачуваўся благаслаўлёным, акрыленым. Магчыма, і аб гэтым ты таксама захочаш пагаварыць з Езусам.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Cleopas and his companion saw and heard Jesus without knowing that they did. Did Jesus, in his discussion of Moses and the prophets on the road to Emmaus, remind his listeners of Moses’ admonition that “the word is very near you; it is in your mouth and in your heart” (Deuteronomy 30:14)?
    • Can I sense the nearness of the Lord? He is near me in his word, in his personal presence in the Eucharist, and in my own conscience.
    • Can I sense the nearness of the Lord? He is near me in his word, in his personal presence in the Eucharist, and in my own conscience.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • "А мы спадзяваліся, што Ён той, хто павінен вызваліць Ізраэль.". Мы адчуваем сябе падобнымі на тых двух вучняў, якія з горыччу кажуць аб зруйнаванай надзеі, аб гневе і крыўдзе. У маім сэрцы таксама хапае расчараванняў. Я ўяўляю, як Езус ідзе са мной у час маёй унутранай барацьбы за вяртанне надзеі і даверу. Для Езуса ключ знаходзіцца ў Святым Пісанні, асабліва ў вялікай таямніцы крыжа, якая, відавочна, з'яўляецца адзіным шляхам да Уваскрасення. Я прашу Езуса прасвятліць мяне і запаліць маё сэрца, як Ён учыніў гэта з вучнямі ў Эмаус.
    • "Пан сапраўды ўваскрос і з’явіўся Сымону!" – вось ядро Добрай Навіны, асноўнае пасланне, якое прапаведуюць апосталы. На першы погляд, цалкам неверагоднае, яно пераканала многіх прыняць веру ва Уваскрослага Езуса. Часам здаецца, што мы прадстаўляем хрысціянства такім чынам, што Уваскрасенне апынаецца на ўскрайку нашай веры. Я малюся, каб Касцёл ніколі не пераставаў прапаведаваць гэтую праўду, не абмяжоўваючыся Велікодным перыядам.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • У гэтым урыўку з Евангелля паводле Лукі наш Пан спадарожнічае двум вучням на шляху ў Эмаус і тлумачыць, што Хрыстус павінен быў пакутваць і на трэці дзень паўстаць з мёртвых, “Ці гэта было абавязкова, каб Месія цярпеў такія катаванні перш, чым увайшоў у славу?” Няма сумневу, радасць адкрыцця, што Хрыстус уваскрос, заблакавала некаторыя відавочныя пытанні: “Чаму?” “Чаму пакутуюць нявінныя? Чаму павінен быў цярпець Хрыстус? Чаму Мука папярэднічае Ўваскрасенню?”
    • Пасланне Евангелля – гэта бескампраміснае ўстанаўленне Закона крыжа, які з'яўляецца глупствам і скандалам; ён не зразумелы сам па сабе, успрыняць яго магчыма толькі ў святле веры. Навучанне Хрыста было б для нас пустым, калі б Ён не прыняў усёй глыбіні чалавечых пакут. Дарэчы, першыя чытачы Евангелля ўжо адчувалі жорсткі пераслед і некаторыя з іх былі гатовыя памерці за сваю веру. Для іх, а таксама для ўсіх тых, якія ідуць за імі па сённяшні дзень, Хрыстус вызначыў вузкі, цяжкі шлях, але і сам для Сябе не абраў іншы маршрут.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Сённяшняя евангельская гісторыя пра вучняў, якім Езус таварышыў па дарозе ў Эмаус, дае багата вобразаў для малітвы. Можна, напрыклад, зрабіць так. Пачні малітву ў адзіноце, можа, нават амаль безнадзейна, усведамляючы цярпенне свайго жыцця і ўсяго свету. Езус прыходзіць неўпрыкмет, вітаецца з табой і просіць распавесці сваю гісторыю. Ён уважліва слухае, а затым далікатна пралівае святло на тое, што цябе турбуе. Сяброўства між вамі набывае глыбейшае вымярэнне, і напрыканцы малітвы ты не хочаш, каб Ён адыходзіў, але ведаеш, што Ён заўсёды будзе чакаць цябе і заўтра сустрэне цябе. На завяршэнне ты можаш памаліцца словамі сённяшняга чытання: “Застанься са мной, Пане, бо ўжо вечарэе, і дзень мінае”.
  • Разважанні да сённяшняга Слова Божага

    Active
    Default
    • Як тыя вучні, што ішлі ў Эмаус, я іду з Табой, Пане; але не заўсёды пазнаю Цябе. Адкрый мне сэнс Пісанняў, пакажы мне Тваё Аблічча ў маіх спадарожніках, сагрэй маё сэрца Сваім цяплом.
    • Ці было калі-небудзь з табой так, што ты сустрэў кагосьці ў дарозе – на прыпынку, у цягніку ці аўтобусе, у пошуку спадарожнай машыны ці прытулку, падчас нядзельнага шпацыру, у чарзе да тэрапеўта ці стаматолага – і разгаварыўся з гэтым чалавекам? Людзі ў чарзе да доктара дзеляцца самымі рознымі падрабязнасцямі пра сябе ці сваіх дзяцей. Так было і з вучнямі ў тую Велікодную нядзелю. Яны выправіліся ў дарогу ў вельмі цяжкі для сябе час і сустрэлі незнаёмца, які дапамог ім асэнсаваць іх турботы. Езус надаў сэнс іх няшчасцю Сваёй прысутнасцю і Сваімі словамі. Добрая размова можа вылечыць цяжкі дзень. Добрая малітва здольная зрабіць тое самае.

Іншыя матэрыялы ад 'Прасторы малітвы'